Асветніцкае Шмаравідла


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Психология


Вітаю вас ў першым беларускамоўным блогу пра сэкс!
Тут аб інтымных таварах і сродках. Давайце палепшым свой сэкс і беларускую мову?
Звярнуцца да мяне: @a2day4bot

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Психология
Статистика
Фильтр публикаций


Сэксуалізаваны ґвалт над дзецьмі і пэдафілія — гэта рознае.

Увага! У тэксьце ёсьць апісаньне ґвалтоўных дзеяньняў супраць дзяцей. Яны закрыты ад прагляду без папярэдняй згоды.

Наколькі я ведаю, за апошнія 10 гадоў у Беларусі было зафіксавана больш за 5,5 тысяч сэксуалізаваных злачынстваў над дзецьмі. Але дакладная колькасьць пацярпелых значна большая, бо ня ўсе дзеці могуць атрымаць дапамогу, ня ўсе расказваюць пра свой досьвед, ня ўсе нават разумеюць, што тое, што зь імі адбылося — гэта ґвалт.

Складанасьць абароны дзяцей зьвязана з тым, што мы ня ведаем, колькі людзей мае пэдафілічны разлад — ня ўсе зь іх ґвалтуюць, ня ўсе зь іх дзеляцца сваімі думкамі. А яшчэ мы ня ведаем, як гэты разлад знаходзіць, бо калі чалавек нічога ня кажа, ня робіць, мы ня можам ведаць, што ў яго ў галаве. А калі ўжо зрабіў ці сказаў, мы не заўсёды можам зразумець, што з гэтым рабіць. У некаторых краінах выкарыстоўваецца хімічная кастрацыя, псыхатэрапія, недзе — толькі турма ці сьмяротнае пакараньне.

Але нават калі б мы ведалі ўсё пра пэдафілічны разлад і ведалі, што з гэтым рабіць, мы ўсё роўна не маглі бы дасягнуць жыцьця ў сьвеце без сэксуалізаванага ґвалту над дзецьмі, бо яго ўчыняюць ня толькі людзі з гэтым разладам. Шчыра кажучы, часьцей яго робяць людзі, у якіх няма такога разладу і сэксуальнага ўзбуджэньня да дзяцей.

Чаму так адбываецца?
Сэксуалізаваны ґвалт не заўсёды пра сэксуальнае жаданьне, часта гэта менавіта магчымасьць адчуць сябе мацнейшым за ахвяру, атрымаць асалоду ад яе страху, залежнасьці, немагчымасьці абараніцца ці іншыя падобныя варыянты. У такім выпадку узбуджаюць самі думкі пра гэта, сам факт ґвалту ці тое, што будзе зь ім зьвязана, а ня ґвалт адбываецца празь нясьцерпнае (!) ўзбуджэньне.

Калі не разглядаць тыя выпадкі, калі ґвалт робяць, каб "навучыць дзіця сэксу" ці праз нездаровую рэўнасьць, што нехта іншы будзе займацца сэксам з гэтым дзіцем, а любімы татачка ня будзе адзіным самым самым... Усё роўна застаецца многа прычынаў, чаму людзі ґвалцяць дзяцей.

Такімі людзьмі могуць быць тыя, хто адчувае агрэсію да маці і цераз ґвалт над дзіцем адчувае сваю ўладу над ЯЕ пачуцьцямі, яе жыцьцём.

Гэта могуць быць тыя, хто зь нейкіх прычынаў ня могуць атрымаць асалоду ці наогул заняцца сэксам з роўнымі людзьмі. Тады гэта можа быць як акт роспачы, злобы, адчужэньня і нават крыўды да ўсяго сьвету, сябе, жанчынаў, мужчынаў ці іншага. А можа быць як магчымасьць дамовіцца з сабой і ўпэўніць сябе, што "я яшчэ магу ўзбуджацца й на сэкс з імной могуць згаджацца!" Дарэчы, пад час навучаньня многа размаўлялі пра тое, што так могуць паводзіць сябе сталыя мужчыны. А яшчэ, што некаторыя зь іх бачаць у гэтым ня ґвалт, а акт шчодрасьці ці дапамогу ад дзіцяці. Маўляў, дапамога сталаму няшчаснаму чалавеку.

Яшчэ ўчыняюць сэксуалізаваны ґвалт над дзецьмі праз жаданьне прынізіць, прымусіць слухацца ці паважаць. Іншы раз каб пераканаць у чымсьці, выправіць.

Нярэдка сэксуалізаваны ґвалт можа быць не праз пэніса-вагінальны, аральны ці анальны кантакты, а цераз фатаграфаваньне, прымус слухаць ці глядзець порна, мастурбацыю, кратаць сябе ці ґвалтаўніка. Гэта таксама траўматычны досьвед, які можа моцна паўплываць на развіцьцё дзіцяці і ўсё далейшае жыцьцё.

Падсумоўваючы напісанае, хачу сказаць, што многім бацькам вельмі страшна, што іх дзеці стануць ахвярамі пэдафілаў. Але важна ведаць, што імавернасьць стаць ахвярай сэксуалізаванага ґвалту ад умоўна здаровага чалавека вышэйшая. Таму так важна падтрымоўваць даверныя стасункі зь дзецьмі, каб пры першых жа званочках адрэагаваць. І, ведаючы гэта ўсё, важна не глядзець на дзіўныя гульні, словы, звычкі блізкіх людзей праз "ну, ён жа не пэдафіл, ён жа нармальны". Бо жахлівая гіронія ў тым, што нейкі чалавек з пэдафілічным разладам можа ўсё жыцьцё нікога не пакрыўдзіць і нават не спажываць кантэнту для ўзбуджэньня. А нейкі здаровы добры блізкі чалавек — рабіць страшэнныя рэчы.

Гэта ня значыць, што людзі з пэдафілічным разладам не становяць небясьпекі. Але значыць, што небясьпека можа зыходзіць ня толькі ад іх. І гэта вельмі, вельмі важна памятаць.


Падтрымаць гэты канал 💫

Я тут дадала магчымасьць падтрымліваць маю дзейнасьць цераз данэйшн.
Ваш унёсак жывіць гэты канал і дапамагае прынесьці больш цікавага!


​​А гэты год я пачала з любрыканту са смакам кляновага сыропу ад Shunga. Да, гэта было два месяцы таму, але... Ніколі не позна распавесьці пра нешта, што мне падабаецца і можа спадабацца вам!

Нярэдка, калі я расказваю знаёмым пра любрыканты з нейкімі смакамі, мне адразу намагаюцца данесьці, што партнэр ці партнэрка гэтага чалавека не сьмярдзіць😃
Мушу паведаміць, што мой сэкс адбываецца таксама зь людзьмі, якія не сьмярдзяць! Таму любрыканты з рознымі смакамі я выкарыстоўваю ня дзеля таго, каб прыбраць агіду.

Розныя сродкі для сэксу, якія маюць смак — гэта ў першую чаргу пра павелічэньне магчымасьцяў для камунікацыі. Напрыклад, некаторыя звычайныя любрыканты на смак ня тое, каб прыемныя. У такім выпадку амаль немагчыма пад час сэксу перайсьці да аральнай ласкі, бо гэта будзе проста складана: складана заставацца ў працэсе і атрымоўваць ад яго захапленьне, калі ў рот нешта брыдкае трапляе.

Тады на дапамогу прыходзяць любрыканты з рознымі смакамі! І калі вяртацца да таго, з якога я пачала гэты пост, то ў Shunga яны цудоўныя. Цана бліжэйшая да сярэдняй (каля 70-80 рублёў за бутэльку), але ў некаторых сэкс-крамах ёсьць тэст-вэрсіі. Як на мне, то ў іх памеры больш чым ідэальныя. Але калі вы ўпэўнены ў сабе і сваім сэксуальным жыцьці, то можна сьмела браць і поўны памер — гэта ажно 165 мл! Улічваючы, што Shunga Toko Aroma не зьмяшчае ў складзе цукру, яго можна выкарыстоўваць і для вагінальнай стымуляцыі (але не ўвесь час!)

Склад у мазіва дастаткова просты: вада, гліцэрына (увільгатненьне, зьмякчэньне), прапіленгліколь (адказвае за кансыстэнцыю), сукралёза (выкарыстоўваецца ў невялікай колькасьці для смаку, не ператраўляецца, не назапашваецца), араматычныя рэчывы, гідроксіэтылцэлюлёза (загушчальнік). Вядома, калі вы будзеце піць адразу ўвесь любрыкант, ваш страўнік і кішачнік наўрад ці будзе рады. Але калі карыстацца сродкам паводле прызначэньня, то імавернасьць нэгатыўнай рэакцыі даволі малая. Асабліва калі параўноўваць з больш таннымі мазівамі, якія маюць у складзе цукар ці ваду на 3-4-м месцы.

Дарэчы, на адной выставе мяне частавалі сырнікамі з гэтым любрыкантам! Для мяне смак кляновага сыропу быў самы-самы. На другім месцы груша і гарбата. А яшчэ Toko Aroma даволі вадкі, але пры гэтым у яго даволі вялікая працягласьць сьлізгаценьня. Смак таксама адчуваецца даволі доўга.

Як выкарыстоўваць:
1. Пад час аральнай ласкі
2. Пад час вагінальнай, клітаральнай ці стымуляцыі пэніса
3. Для ласкі ўсяго цела, эратычнага масажу
4. У крайнім выпадку замест сыропу да сырнікаў!


Віншую ўсіх! Няхай новы 2024 год пройдзе для ўсіх нас лягчэй, мабыць нават шчасьлівым і добрым! Дзякую ўсім, хто тут яшчэ застаецца. Спадзяюся, я ў 2024 выйду са свайго асабістага крызісу ў пляне здароў'я і змагу радаваць вас як мага часьцей.

Усім жадаю добрага сэкса як з сабой, так і з іншымі людзьмі. Няхай вашыя сэксуальныя фантазіі ператвараюцца на цікавы і прыемны сэксуальны досьвед ❤️


Калі становіцца холадна, я адразу гляджу ў бок цацак з падагрэвам. Насамрэч, іх можна выкарыстоўваць увесь год, але пад восеньскія халады вынікі ад такіх цацак лягчэй заўважыць.

З вамі Асьветніцкае Шмаравідла і мая штогадовая агрэсіўная рэкляма цёплых цацак!

Праз уплыў цяпла на плоцевыя ворганы павялічваецца прыток крыві, то бо павялічваецца ўзбуджэньне і адчувальнасьць. Толькі ня блытайце, калі ласка, ўзбуджэньне фізычнае з псыхалягічным. Цацкі не прымусяць вас жадаць сэксу ці адчуць пал унутры. Але змогуць падрыхтаваць ворганы да больш глыбокага аргазму, павялічыць глыбіню адчуваньняў ад кантакту, паўплываць на хуткасьць надыходу аргазму.

Мабыць, гучыць як мана, але ўсё тут проста — фізычнае ўзбуджэньне ў плоцевых ворганах завязана на напоўненасьці пячорыстай тканкі. А цеплыня ад цацкі палягчае гэтае напаўненьне, нават можа павялічваць яго.

Карацей кажучы, цацкі з падагрэвам могуць рабіць эрэкцыю нашых ворганаў мацнейшай, тканкі становяцца больш успрымальнымі да стымуляцыі. Таму ў халодныя часы нават цёплыя шкарпэткі ці абагравальнік — гэта таксама інвэстыцыя ў вашае сэксуальнае жыцьцё.


Зараз пісала сюды пост, седзячы ў мэтро. Шкада, што неяк непрыгожа ўключыць камеру на тэлефоне, каб паказаць вам, як у мой тэлефон глядзіць нейкі мужык... Ён ледзь нос мне пад руку не пхнуў! Здаецца, таксама сумуе, што я рэдка нешта пішу....


Нядаўна ўпершыню былі праведзены дасьледаваньні сродкаў для мэнструацыі... З выкарыстаньнем крыві. Калі дакладней, то гэта была эрытрацытная маса. Але не фізіялягічная рошчына і тым болей не вада з фарбай.

Гэта сумна, бо колькі б з нас маглі жыць лепей, калі б былі раней праведзены гэтыя й іншыя падобныя дасьледаваньні?
Але дзякуй, што цяпер зрабілі. Мабыць, мая дачка ці дзеці нашых дзяцей застануць зручныя сродкі і камфортныя мэнструацыі.

Пад час гэтага дасьледаваньня стала зразумела, што ня ўсё, што на ўпакоўцы мае надпіс пра зьбіраньне вялікай колькасьці крыві, можа гэтым пахваліцца.

Доктарка Бэтані Самуэльсан Багоў з калегамі выкарысталі 21 сродак розных брэндаў з рознай маркіроўкай ёмістасьці для ацэньваньня іх рэальнай ёмістасьці. Гэта былі пракладкі звычайныя і пасьляродавыя, тампоны, мэнструальныя капы, мэнструальныя дыскі, трусы для мэнструацый.

Больш за ўсё крыві ўбіраюць мэнструальныя дыскі — 60 мл, а дыск брэнду Ziggy — усе 80 мл. Гэта вельмі, вельмі многа! Бо цяпер лічыцца, што ў норме ў сярэднім выдзяляецца 30-50 мл крыві за ўвесь час мэнструацый, максымум — 80 мл. За ўвесь час!

Тампоны, пракладкі і мэнструальныя капы (чашы) убіраюць да 20-50 мл.

А вось мэнструальныя трусы мяне зьдзівілі — усяго 2 мл. Тыя, што ў мяне, якія я выкарыстоўвала і пасьля родаў, і пасьля апэрацый, сказалі бы "паклёп!". Таму прапаную трымаць у галаве, што гэта ацэна канкрэтных сродкаў, а ня ўсёй разнастайнасьці наяўных.

Паводле вынікаў дасьледаваньня можна ня толькі зразумець, які сродак больш падыходзіць пад індывідуальныя асаблівасьці і колькасьць выдзяленьняў, але й дапамагчы з ацэньваньннем стану здароў'я. Такім спосабам, можна зразумець прыкладную колькасьць выдзяленьняў і зьвярнуцца да лекараў каб ацаніць, наколькі гэтая колькасьць — норма.


Масаж прастаты калісьці (і нават цяпер) лекары выпісвалі направа і налева. Ну, каму каб член стаяў, каму каб атрымаць перамогу над прастатытам, а каму і ад дэпрэсіі. Лекары й шчасьлівыя пацыенты пачалі публічна расказваць пра тое, як гэта карысна. Сэкс-крамы таксама падключыліся і цяпер усё менш людзей уважае масаж прастаты чымсьці кепскім ці нават вар'яцкім.

Але ня ўсё так проста з гэтай справай.

Па-першае, няма довадаў высокай эфэктыўнасьці масажу ў барацьбе з прастатытам ці імпатэнцыяй. Проста раней лічылі, што амаль усе беды з эрэкцыяй ці прастатай, гэта ад застою сакрэту прастаты. Але гэта ня так.

Па-другое, даволі папулярная прычына, зь якой ходзяць на сэанс за сэансам масажу прастаты ў тым, што адчуваньні цікавыя, але папрасіць у кагосьці акрамя лекара — сорамна.

І няхай бы! Калі ёсьць жаданьне й месца, дзе можна яго рэалізаваць — гэта цудоўна. Але, але, але...

Але ёсьць некалькі АЛЕ:
1. Я ўважаю кепскай тэндэнцыю, калі лекары сьвядома (ці не) хлусяць наконт эфэктыўнасьці нейкіх сваіх дзеяньняў. Масаж — гэта не лячэньне.

2. Міты вакол эфэктыўнасьці масажу прастаты прыводзяць не да павелічэньня ўвагі да стану здароў'я такога важнага органа, а наадварот. Ня сцыцца? Член не стаіць? Палец у дупу ўсё разьвяжа! Сэкс-крамы гэта падтрымоўваюць, у выніку абіраецца цацка ці палец замест лекара. І нават добра, калі прыходзяць да лекара і просяць яго палец, таму што...

3. Гэта можа быць небясьпечна. Хто зь вашых знаёмых ведае стан сваёй прастаты? У мяне, на жаль, мала такіх знаёмых. І гэта ў мяне яшчэ асяродзьдзе, у якім людзі больш адкрытыя да тэмы сэксу і сэксуальнага здароў'я. А ў гэты момант там могуць быць, напрыклад, кальцынаты. Гэта каменьчыкі падкарэннай залозы. Яны могуць быць незаўважанымі гадамі! А цяпер уявеце, як нехта пачынае стымуляваць прастату з такімі каменьчыкамі — гэта можа прывесьці да моцнага траўмаваньня залозы. Пра карысьць і гаворкі няма.

Калі намагацца падсумаваць, ці можна рабіць масаж прастаты, то я скажу так: можна! Але асьцярожна. І бязь веры, што гэта заменіць лекара.


Член мужчыны, пачуўшага, што рэдка хто атрымлівае задавальненьне толькі ад члену і патрэбна дадатковая стымуляцыя:


Звычайна я зусім не катэгарычная ў кантэксьце сэкс-асьветніцтва, але ёсьць адна тэма, дзе я часта нават гатовая да сваркі. Гэта тэма "як трэба дасягаць аргазму".

Рэч у тым, што я лічу шкоднай ідэю, якая вельмі часта гучыць — маўляў, ўсе могуць навучыцца аргазмаваць ад пэніса-вагінальнага сэксу, што калі аргазм ад фрыкцый не адбываецца, трэба вучыцца яго дасягаць.

Для мяне гэта гучыць, як "тваё цела нядосыць добрае, правільнае, яго трэба навучыць нормам". Гэта дакладна ня так. Ня можа цела, якое мае цэлы ворган для задавальненьня, быць нядосыць нармальным праз тое, што атрымоўвае гэтае самае задавальненье праз той самы ворган.

Калі шукаць даследаваньні пра аргазмы й мэтады іх дасягненьняў, то вынікі будуць трохі адрозьнівацца, але ўсе будуць гаварыць нам пра тое, што бальшыня атрымоўвае аргазмы ад беспасярэдняй стымуляцыі ласкатня. І далей ужо ў статыстыцы будуць іншыя папулярныя варыянты, такія як вагінальная стымуляцыя ці зьмешаныя віды стымуляцыі.

Але чаму нават цяпер міф пра тое, што ўсе могуць і нават павінны вучыцца дасягаць аргазмы праз нутраную стымуляцыю, такі папулярны? Тут ёсьць многа прычын, але, як я бачу праз свой досьвед, адкуль такую інфармацыю бяруць:

1. Кантроль сэксуальнасьці й вера ў "таго самага", з кім будзе похвава-членавы мэтч. Ну, чулі гэтыя казкі? Што вось калі той самы чалавек... Вось для такога чалавека трэба сябе захоўваць, вось з гэтым чалавекам будзе цудоўны сэкс, каб зорачкі з вочак і адначасовыя аргазмы кожны раз.
Вядома, усё працуе ня так, але міф усё роўна жыве і працягвае ўплываць на сэксуальнасьць.

2. Грошы ад продажу кансультацый, трэнінгаў, дыханьня маціцай і іншага такога. Чаго толькі ня бачыла я на рынку кансультацый. Усё сыходзіцца на адным: з табой нешта ня так, я навучу, каб было "так", а калі не атрымаецца, то гэта ты недаволі намагалася ці табе трэба яшчэ прынесьці мне грошаЙ.

3. Сэкс-крамы і павялічэнньне продажу тавараў, часам праз пачуцьцё віны. Бо можна расказаць пра цацку і тое, як яна працуе, але калі дадаць, што яна навучыць атрымоўваць аргазм... Тут ёсьць за што зачапіцца пры аргумэнтацыі да набыцьця. Іншы раз увогуле можна пабачыць апісаньне да сэкс-цацкі са спробамі абвінаваціць.
Напрыклад, будзе напісана, што адсутнасьць вагінальнага аргазму прыводзіць да пакутаў і здрады з боку партнёра! А лепей бы ўжо пісалі, што няхай бы ішоў куды падалей такі партнэр-разумнік, які ня ведае, як што працуе ў нашым целе, але ўжо пакрыўдзіўся, што ад ягонага дзіва-члена ня страчваюць прытомнасьць у экстазе!

4. Невялікая колькасьць рэальнай інфармацыі пра ласкатні й похвы, але многа інфармацыі недакладнай, хлусьлівай ці нават магічнай. Гуглім "вагінальны аргазм" і адразу бачым інфармацыю пра тое, як яго навучыцца дасягаць. Але амаль няма пра тое, што вагіна неадчувальная і такі аргазм проста не існуе (але існуе аргазм ад вагінальнай стымуляцыі, які ўсё роўна адбываецца ў ласкатні. Ласкацень — гэта вялікі ворган, ён ня толькі звонку, але й унутры).

Вось такія піражкі, паважаныя. Вось такія.


Як даглядаць сэкс-цацкі, каб яны жылі доўга, а вы былі шчасьлівыя й здаровыя?

Калі ваша цацка на батарэйках:
Батарэйкі ці акумулятары трэба ўстаўляць беспасярэдне перад карыстаньнем і даставаць пасьля. Гэта зьвязана з акісьленьнем батарэек, якое можа проста зламаць любімую цацку.

Нават калі напісана, што цацка не баіцца пырскаў, лепей мыць яе ўжо без батарэек.

Калі цацка перазараджаецца:
Пасьля таго, як цацка прыехала да вас, яе трэба зарадзіць да 100%. Гэта важна для адэкватнай і доўгай работы акумулятара.

Нельга карыстацца цацкай, пакуль яна зараджаецца. Бальшыня брэндаў ведае пра тое, як іншым разам хочацца гэтае правіла парушыць, таму робяць цацкі, якія ня робяць пад час зараджаньня. Але ня ўсе. Таму я вас папярэджваю: разрад току ў руку ці ў пахвіну вам не патрэбны!

Раз на 1-2-3 месяцы трэба ўмыкаць цацку на пару хвілін. Гэта датычыцца тых дэвайсаў, якія не выкарыстоўваюцца месяцамі. Без пэрыядычных запускаў цацкі могуць зь цягам часу зьніжаць сваю моц ці наогул спыняць работу.

Дагляд сыліконавай цацкі:
Шчыра кажучы, гэта амаль пра ўсе цацкі. У тым ліку пра тыя, што былі апісаны вышэй.

Пасьля выкарыстаньня іх трэба ачышчаць. Некаторыя брэнды кажуць, што можна рабіць гэта проста пад праточнай вадой, выкарыстоўваць пры гэтым сродкі для інтымнай гігіены. Але большасьць (і я) за спэцыяльныя гелі, спрэі. Як на мяне, так із спрэямі лягчэй за ўсё — колькі пшыкаў, пару хвілін адпачынку і прамыць праточнай вадой. Бо нам бы ня проста пачысціць, а яшчэ і пазбавіцца мікробаў, бактэрый і іншага. Інтымныя гелі ці проста вада могуць не справіцца.

У сылікону ёсьць поры, але яны невялікія, таму спецыяльных сродкаў даволі, каб пазбавіцца вашых бактэрый, грыбкоў і вірусаў.

І няхай ваша цацка жыве доўга й актыўна, а вы зь ёй — шчасьліва!


1. Gegg мастурбатар жоўты з дастаткова мяккая тэкстурай. Падыйдзе для жолудаў члену з вялікай адчувальнасьцю.

2. Shall ад Tenga (пад брэндам Iroha). Гэта стымулятар клітара. Трымаецца паміж пальцамі, выглядае цікава, калегі кажуць, што гэта новы погляд на мастурбацыю. У мяне будзе праз 2-3 тыдні, пакажу і распавяду, што як.


Бюджэтнае яйка-мастурбатар ад Gvibe з Лондана. Я бы сказала "кропля-мастурбатар", але пра што я... Гэта цікавая рэч для стымуляцыі члена. Я яшчэ не знаёма зь гэтымі маляўкамі, але ведаю ад іншых брэндаў і гэта прышпільная рэч.

Яны пазіцыянуюць свае міні-мастурбатары толькі для члена, АЛЕ ў мяне ёсьць досьвед стымуляцыі вульвы празь такія штукі і гэта таксама вельмі цікава. Падыход такі жа: многа мазіва на рэльефную паверхню і стымуляваць адчувальныя зоны.

Здаецца, такімі жа адчуваньнямі захапіліся Tenga (Iroha) і зрабілі сыліконавыя эээ... Нейкія дзіўныя штукі пад назвай Shall для стымуляцыі клітара. Замест пальцаў атрымліваем іншую тэкстуру. Карацей, прышпільная рэч. Ад Tenga гэтую цацку атрымаю прыкладна ў ліпені, тады пакажу. А ніжэй — што ў мастуркроплі ўнутры і як выглядае стымулятар ад Tenga, пра які я зараз распавяла.


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Гэта AN Steam ад брэнда Anasteisha, Нідэрланды. У мяне не было яшчэ цацак ад іх, таму гэта маё першае знаёмства. Што магу адразу сказаць — яны дастаткова гнуткія. У руках гэта можа выглядаць неяк незразумела, маўляў, як яно будзе стымуляваць нешта, калі яно так лёгка гнецца? Але мы зараз глядзім на дэвайс для ўнутранай стымуляцыі, а для такіх гнуткасьць — гэта адаптацыя пад індывідуальныя асаблівасьці.

Для вонкавай стымуляцыі гэтая цацка таксама падыходзіць, але ў першую чаргу яе распрацоўвалі дзеля пошуку адчувальнай зоны ўнутры.


Прабачце, я запорхалася (як звычайна), таму падарункі з форума са спазьненьнем. Тэставаньне я яшчэ не распачала, але ўсё будзе.


Гэта фота майго першага знаёмства з воскам😍

Але прабачце, усё, мне трэба пакласьці спаць дзіця, сябе і котак, таму працягну заўтра. Яшчэ пакажу, што мне падарылі пасьля форума.


Цацка, якая крычыць на вас. Ну, я так бачу гэтую котку ад Gvibe. Насамрэч гэта цацка — маленькая мара, але каля 250 рублёў — гэта многа.
Чаму я так яе хачу: я люблю цацкі, якія выглядаюць дзіўна.
Гэта прэміўм сегмент, у яе добры матор і матэрыял прыемна чапаць.
Вельмі далікатная стымуляцыя. У іх наогул добра з гэтым — заўсёды іх маторы працуюць так, каб стымуляцыя была не павярховая, а дастаткова глыбокая. Ад гэтага адчуваньні будуць глыбей, мацней. Аргазм адчуваецца іншы раз больш працяглым.

Карацей, пакуль бачу адныя плюсы. Але ў маёй калекцыі пакуль няма.

Дарэчы, некаторыя лічаць яе вельмі непрыгожай, а як па мне — цудоўная котка!


Крэмы для мастурбацыі з канабідыолам (CBD). Ой складаная тэма. Я пакуль так і не знайшла добрых даследаваньняў пра тое, што гэта можа працаваць як кажуць брэнды — расслабляць мышцы вагіны, здымаць болі, спазмы, даваць павялічэнньне адчувальнасьці. Але бачыла, што можа кепска ўплываць на мікрафлёру прыз павялічэньне колькасьці грыбоў.

Таму пакуль усё складана. Сколькі трэба CBD вагінальна, каб зняць спазмы, напрыклад? А сколькі, каб не справакаваць нейкі кандыдоз?

Пакуль невядома. Але я думаю, што хутка нас чакаюць новыя даследваньні і адкрыцьця!


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Цацка, якая надзьмуваецца. Гэта ад Anasteisha, але ўжо не памятаю назву, таму і цану не падкажу.

Яна цікавая, таму шта некаторым не хапае адчуваньня напоўненасьці падчас унутранай стымуляцыі, але ўводзіць у сябе адразу вялікі дэвайс можа быць непрыемна. Гэта добры варыянт для такога выпадку!

Можна анальна, можна вагінальна. Але вось што важна — ня трэба карыстацца ў вадзе! Цацка памрэ. Колькі ўжо я чытала і чула гісторый, як забілі такія цацкі ці цацкі з вакуумам (калі паветра зацягвае ўнутр цацкі)....


Некалькі гадоў таму я ўпершыню паспрабавала нізкатэмпературныя сьвечкі і гэта проста ааааааааа як цікава. Кроплі воску не прыносяць болю, не адчуваюцца гарачымі. Яны моцна цёплыя, ад чаго зона, на якую яны трапляюць, становіцца дастаткова адчувальнай. Пасьля кроплі воску правесьці кубікам лёду і адчувальнасьць проста неймаверная! Гэта дае магчымасьсь больш сканцэнтравацца на сваіх пачуццях, на рэакцыях цела, на жаданьнях.

Менавіта гэта сьвяча будзе прыкладна 30 рублёў. Але я лічу, што гэта дорага для маленькай сьвячы.

Адзінае, што мне падабаецца ў Ouch! — гэта тое, што ў іх ёсць некалькі варыянтаў воскаў. Каб абраць, якая тэмпература патрэбна. Лёгкія цёплыя кроплі ці балючыя да трэску.

Показано 20 последних публикаций.