💫 Мы запускаем бэта-версію
Мовы прафесіі для публічнага доступу!
➡️ Спампаваць з
Google Play і
App Store можна ужо цяпер!
Што гэта такое? Ранняя версія праекта, які мы рыхтавалі амаль год і дзеля якога збіралі тысячы галасоў беларусаў.
Мэта праекта — павялічыць прысутнасць жывой мовы ў працоўных зносінах!
Што ёсць у бэта-версіі:
👉 4 сферы дзейнасці - крамы, ІТ, кол-цэнтры і піваварная сфера,
👉 дадатковыя агульныя тэмы, такія як фанетыка, ветлівасць і вымярэнне часу,
👉 сотні заданняў на разуменне беларускай мовы, на слых і на размову,
👉 трэніроўка спецыфічнай лексікі і спецыфічных сітуацый,
👉 магчымасць атрымаць сертыфікат.
Уваход у Мову прафесіі звязаны з donar.by і, такім чынам, можна абнавіць профіль "донара беларускай мовы" новым дасягненнем!
💪 Над праектам працавалі дзясяткі людзей, а агучваннем займаліся тысячы валанцёраў. Магчыма, і вы былі сярод іх!
❤️ Чакаем вашых водгукаў! Спасылкі на спампоўку ёсць на сайце Mova.pro.
«Пароль неўміручасці - родная мова!»