Ітак, наступная апытанка - "Профі года" 🏃♂ сярод бегуноў стаерскіх дыстанцый.
Кароткая рэмарка. "Профі" ў шырокім сэнсе: не тыя, хто зарабляе бегам, а тыя, хто паказвыя найбольш выбітныя вынікі.
Раман Адамовіч
Асноўныя дыстанцыі Рамана - 10 км і паўмарафон. І хутчэй за яго ў 2024-м на іх ніхто з беларусаў не бегаў. Раман двойчы выбягаў з 30 хвілін на "дзясятцы" за сезон (SB - 29:12; Bieg Barborkowego o «Lampke Gornicza» 🇵🇱), яшчэ пяць разоў з 31 хвіліны. Самая эфектная перамога - на забегу-спадарожніку Варшаўскага марафона 10 км (30:30) сярод 5,3 тыс. удзельнікаў. У паўмарафоне SB - 1:06:02 (5. PKO Piekarski Półmaraton 🇵🇱).
Уладзіслаў Прамаў
Сезон-2024 склаўся ўдала для Уладзіслава: ён перамог на ўсіх галоўных беларускіх стаерскіх стартах: Магілёўскім марафоне (2:18:08), Мінскім паўмарафоне (1:06:49), ЧБ 10000 м (30:09), "Языльскай дзясятцы" (30:28). А ўвесну стаў першым на прэстыжным Ташкенцкім марафоне 🇺🇿 (2:18:39).
Уладзімір Якубоўскі
Уладзімір за сезон-2024 наблізіўся да эліты горнага бегу. Сем стартаў у Аргенціне, Румыніі, Італіі, Расіі: дзве перамогі, два "срэбра", дзве "бронзы". Найбольш эфектная перамога на гонцы 73 км Patagonia Run 2024 🇦🇷 - сярод больш чым 600 трэйлраннераў. Найбольш рэйтынгавы вынік на забегу - 51 км GRAN TRAIL COURMAYEUR 2024 🇮🇹 (PI ITRA - 850).
Калі лічаце, што кагосьці не хапае ў гэтым слаўным спісе - пішыце з аргументацыяй у каментарах. Калі прапанова будзе пераканаўчай - дадам прэтэндэнта ў апытанку, якая з’явіцца заўтра.