З розных месцаў Беларусі, Расеі або акупаваных рэгіёнаў Украіны прыходзяць паведамленні пра забарону святкаваць Дзень святога Валянціна. Асабліва гэта датычыць усялякіх дзяржаўных установаў і ўстановаў адукацыі, якія таксама кантралююцца ўладамі.
Змаганне менавіта з Днём святога Валянціна – даволі сімптаматычнае. Апякун гэтага дня з’яўляецца агульнахрысціянскім святым, які жыў і быў забіты яшчэ ў часы Рымскай імперыі. То бок, ён ёсць і ў праваслаўных святцах, а значыць, называць яго чужым можа толькі той, хто элементарна не знаёмы з гісторыяй ані хрысціянства, ані праваслаўя. Гэта па-першае.
Па-другое, гэта дзень кахання і закаханых. Змагаючыся з ім, адэпты “рускага свету” змагаюцца і з каханнем як такім. Што таксама характэрна. Бо ў ідэалогіі “рускага свету” няма месцу каханню і пачуццям, там ёсць толькі абавязак. Абавязак жыць, як сказалі зверху, і памерці, калі сказалі зверху. Для “рускага свету” не існуе чалавека як асобнай адзінкі, ёсць насельніцтва і тэрыторыя. А ў насельніцтва і тэрыторыяў не можа быць ніякіх пачуццяў, апроч як тых, якія вызначаныя ўладамі.
Па-трэцяе, хоць Дзень святога Валянціна сапраўды камерцыялізаваны, але ж камерцыялізаваныя і іншыя хрысціянскія святы: Божае Нараджэнне, Вялікдзень. Ці гэта прычына адмяняць і іх? Вядома, што не. Замест гэтага было б варта рабіць акцэнты на хрысціянскім разуменні кахання і любові, якая “доўгацярплівая, любоў ласкавая, не зайздросціць, любоў не пыхлівая, не ганарыцца, не бессаромная, не шукае свайго, не гневаецца, не памятае зла, не радуецца несправядлівасці, але радуецца разам з праўдай. Усё зносіць, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё церпіць”.
Дый спробы штучна замяніць святога Валянціна днём святых Пятра і Фяўронні, што ўжо не адзін год спрабуе зрабіць РПЦ, не менш дзіўная. Пачынаючы ад таго, што іх жыціе больш нагадвае грэцкія міфы з рознымі вобразамі Зеўса і загадкамі Сфінкса, чым хрысціянскую агіяграфію, і сканчаючы незразумелым статусам святых, якія перад тым, як стаць мужам і жонкай былі сынам і маці. А вельмі нізкая папулярнасць спушчанага зверху свята кажа сама за сябе.
Нуй памятайце, што ў беларускіх Смалявічах стаіць касцёл, названы ў гонар святога Валянціна, які б можна было наведаць у гэты дзень.