Над белым полем -
Зімовым морам
У цішыні
І сярод турбот
Над маім шчасцем
І маім болем
Каторы месяц,
Які ўжо год
Ляціць, трымціць,
Нявымоўна ззяе
На чорнай коўдры
Родных нябёс
Мая самотная
І нямая
Мая адзіная
Зорка-лёс.
Я ёй малюся, яе
Баюся
Яе спрабую
Не заўважаць.
А прыйдзе час -
Назаўжды спынюся
Пад зорным позіркам
Спачываць.
Пакуль блукаю
Глухою сцежкай
Дзе звер пакінуў
Свае сляды
Ужо не страшна,
Ужо не смешна
Ужо ніякай
Няма бяды
У тым што сціхлі
Навокал песні
А замест песняў -
Хрусцяць хрыбты.
У любым краі,
Дзе на прадвесні
У вакно астрогу
Мне ззяеш Ты.
Кацярына Андрэева
Адрэса для карэспандэнцыі:
246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, ВК-4, атрад 13. Бахвалавай Кацярыне Андрееўне.
#паэзія_пратэсту
#вершы_з-за_кратаў
Зімовым морам
У цішыні
І сярод турбот
Над маім шчасцем
І маім болем
Каторы месяц,
Які ўжо год
Ляціць, трымціць,
Нявымоўна ззяе
На чорнай коўдры
Родных нябёс
Мая самотная
І нямая
Мая адзіная
Зорка-лёс.
Я ёй малюся, яе
Баюся
Яе спрабую
Не заўважаць.
А прыйдзе час -
Назаўжды спынюся
Пад зорным позіркам
Спачываць.
Пакуль блукаю
Глухою сцежкай
Дзе звер пакінуў
Свае сляды
Ужо не страшна,
Ужо не смешна
Ужо ніякай
Няма бяды
У тым што сціхлі
Навокал песні
А замест песняў -
Хрусцяць хрыбты.
У любым краі,
Дзе на прадвесні
У вакно астрогу
Мне ззяеш Ты.
Кацярына Андрэева
Адрэса для карэспандэнцыі:
246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, ВК-4, атрад 13. Бахвалавай Кацярыне Андрееўне.
#паэзія_пратэсту
#вершы_з-за_кратаў