На сьвяткаваньні Дня Волі ў Вільні беларусаў здымаў не агент рэжыму, а літоўскі журналіст
Як піша 15min.lt, журналіст Дарус Матайціс — прадстаўнік фотабанку Scanpix Baltics у Літве. Ён сказаў выданьню, што ня першы раз здымае беларусаў у Вільні, падкрэсьліў, што ў Літве пры здыманьні публічных падзеяў неабавязкова мець дадатковы дазвол, а паказаць акрэдытацыю яго ніхто не прасіў. Ён дадаў, што быў непрыемна зьдзіўлены скандалам.
Раней ByPol заявіў, што беларусаў у Вільні здымаў былы супрацоўнік менскай міліцыі Андрэй Трапашка. Пасьля публікацыі ByPol папрасіў прабачэньня ў журналіста.