Фрылансэр Радыё Свабода Андрэй Кузьнечык ня выйшаў на волю пасьля арышту на 10 сутак
Тэрмін арышту скончыўся, аднак Кузьнечык застаўся пад вартай, гэта стала вядома ад ягонай сям’і.
25 лістапада Андрэй перастаў выходзіць на сувязь. Неўзабаве стала вядома, што яго затрымалі і правялі ў кватэры ператрус, забраўшы тэхніку і іншыя прадметы. Пасьля гэтага Заводзкі раённы суд Менску прызнаў Кузьнечыка вінаватым у «дробным хуліганстве» і пакараў 10 суткамі арышту.
Кузьнечык на працэсе віны не прызнаў. Яго зьмясьцілі ў турму на Акрэсьціна