Журналістка Ірына Слаўнікава стала падазраванай у крымінальнай справе
Журналістка Ірына Слаўнікава стала падазраванай паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).
Пра гэта «Белсату» стала вядома ад яе сваякоў.
Паводле заканадаўства, Ірыну Слаўнікаву могуць затрымаць на тэрмін да 10 сутак, пасьля чаго яе альбо адпусьцяць на волю, альбо выставяць абвінавачаньне і абяруць меру стрыманьня.