Супрацоўнікаў культурнага цэнтру «Корпус» пакаралі суткамі за «непадпарадкаваньне міліцыянтам»
Як паведамляе «Вясна», сёньня адбыліся суды над затрыманымі 2 верасьня супрацоўнікамі культцэнтру «Корпус». На дырэктара, арт-мэнэджара і дыджэя Аляксандра Багданава («Папу Бо»), сцэнографа Максіма Крука і арганізатарку культурных імпрэзаў Лізавету Неўмяржыцкую склалі пратаколы па арт. 24.3 КаАП за «непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі». Справы пачалі разглядаць 3 верасьня, але суд накіраваў іх на дапрацоўку.
У выніку Багданава і Крука арыштавалі на 10 сутак, а Неўмяржыцкую — на 8 сутак
Каляж: @by_culture