Міліцыя затрымала ўдзельнікаў фэсту «Аршанская бітва»
Ноччу на 5 верасьня міліцыя правяла затрыманьні ўдзельнікаў фэсту «Аршанская бітва», які ў апошнія гады праводзіцца або падпольна, або без шырокай рэклямы. Паводле зьвестак «Вясны», затрыманы мінімум трое чалавек, у тым ліку шматгадовы арганізатар фэсту — аршанскі краязнаўца і журналіст Юрка Копцік.
Мужчын затрымалі «за правядзеньне несанкцыянаванага мерапрыемства з выкарыстаньнем пратэставай сымболікі». Аднаго з затрыманых адпусьцілі пад абавязаньне аб яўцы.
https://svaboda.azureedge.net/a/31445473.html