Каардынацыйная рада


Гео и язык канала: Беларусь, Русский
Категория: Политика


Прадстаўнічы орган дэмакратычных частцы грамадсвта. Сайт: https://rada.vision/
Бот для зваротная сувязі: @Coordination_Council_Support_Bot

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Русский
Категория
Политика
Статистика
Фильтр публикаций


Кангрэс мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Эўропы запрасіў Каардынацыйную раду сфарміраваць дэлегацыю для ўдзелу ў сваіх сесіях.

На пасяджэнні 10 лютага 2025 года ў Люксембургу Бюро Кангрэсу прыняло рашэнне запрасіць дэлегацыю беларускіх дэмакратычных сіл для ўдзелу ў пасяджэннях сесій і статутных камітэтаў Кангрэсу. Гэта стала чарговым крокам у падтрымцы мясцовай дэмакратыі і самакіравання ў свабоднай і дэмакратычнай Беларусі.



766 0 6 38 47

Форум Касцюшкі: будучыня дэмакратычнай Беларусі

3–4 лютага ў Еўрапейскім цэнтры «Салідарнасць» адбыўся Форум Касцюшкі, прысвечаны дэмакратычным пераменам у Беларусі. Чальцы Каардынацыйнай рады ў складзе беларускай дэлегацыі абмеркавалі:

🔹 Сучасны стан беларускай дзяржаўнасці
🔹 Перспектывы прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці за міжнародныя злачынствы
🔹 Падтрымку незалежных беларускіх СМІ

На форуме выступілі міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, лідары Еўрасаюза і Савета Еўропы. Гэта яшчэ адзін крок да свабоднай і дэмакратычнай Беларусі!


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
На Форуме Касцюшкі ў Гданьску спікерка Каардынацыйнай Рады Анжаліка Мельнікава нагадала:

📍 У 1980 годзе польскі рух «Салідарнасць» распачаў барацьбу, што змяніла ход гісторыі. Сёння Беларусь сутыкаецца з такімі ж выклікамі.
📍 Тадэвуш Касцюшка змагаўся за свабоду Беларусі, Польшчы і Літвы – і наша гісторыя знітавана агульнай барацьбой за Незалежнасць.
📍 Сёння, ва ўмовах жорсткіх рэпрэсій, мы зноў вяртаемся да прынцыпу салідарнасці – як унутры беларускага грамадства, так і на міжнароднай арэне.

Гэты форум – не проста дыскусія, гэта знак падтрымкі. Палітыкі, эксперты і грамадскія дзеячы тут гавораць пра будучыню і пра тое, як мы можам падтрымліваць адно аднаго ў гэтай барацьбе.

Беларусі патрэбна салідарнасць, адзінства дэмакратычных сіл і міжнародная падтрымка. Мы тут, каб паказаць: барацьба працягваецца. І дзень нашай перамогі набліжаецца!

Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍


Репост из: Моладзевы Наступ
📢Што можа змяніцца для абітурыентаў і абітурыентак з Беларусі ў Польшчы 🇵🇱🎓

Ліза Пракопчык прааналізавала 100 старонак законпраекту і атрымала 100 старонак аналізу зменаў. Там закранаюцца шмат якія пытанні: ад атрымання грамадзянства да вядзення камерцыйнай дзейнасці іншаземцамі. Вось асноўныя змены, якія пры прыняцці законапраекта, будуць кранацца абітурыентаў і абітурыентак:

🔹 Працэс пацвярджэння адукацыі
Уведзены асобны механізм пацвярджэння адукацыі і атрымання права на вышэйшую адукацыю.

🔹 Візы і кантроль універсітэтаў
Студэнцкія візы могуць быць ануляваны, калі змянілася мэта знаходжання. Універсітэты абавязаны весці базу іншаземных студэнтаў, а за невыкананне патрабаванняў ім пагражаюць штрафы.

🔹 Абмежаванні для навучальных устаноў
Міністр унутраных спраў можа забараніць прыём іншаземцаў у ВНУ, якія не адпавядаюць крытэрыям (мінімум 5 гадоў існавання, адпаведнасць патрабаванням справаздачнасці). Калі іншаземцы складаюць больш за 50% студэнтаў, прыём можа быць абмежаваны.

🔹 Дадатковыя экзамены для іншаземцаў
Універсітэты будуць праводзіць экзамены для пацвярджэння ведаў. Абітурыенты павінны прайсці працэдуру пацвярджэння адукацыі праз Нацыянальнае агенцтва акадэмічнага абмену (NAWA).

Поўны аналіз па спасылцы: https://www.moladzbel.org/polskalaw


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Спікерка Каардынацыйнай Рады Анжаліка Мельнікава распавяла пра вялікае значэнне місіі беларускай дэлегацыі Каардынацыйнай Рады, якая ўпершыню ў гісторыі прадстаўляла нашу краіну ў ПАРЭ і сёння завяршыла сваю працу. Гэта важны крок для міжнароднага прызнання беларускай дэмакратычнай супольнасці і падтрымкі з боку эўрапейскіх партнёраў.

Такія сустрэчы адкрываюць новыя магчымасці для беларусаў. Парламентарыі 46 краін Эўропы аказваюць уплыў на палітыку дзяржаў – сябраў ПАРЭ, што спрыяе ўзмацненню санкцый супраць дыктатарскіх рэжымаў, умацаванню падтрымкі дэмакратычных інстытутаў і грамадзянскай супольнасці. Гэта сведчыць пра тое, што голас свабодных беларусаў гучыць на міжнародным узроўні, і Эўропа застаецца побач у барацьбе за дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі.

Жыве Беларусь! 🤍


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Кіраўніца дэлегацыі дэмакратычнай Беларусі ў ПАРЭ Аляксандра Мамаева падзялілася вынікамі працы дэлегацыі ў сесіі Асамблеі, якая праходзіць 27-31 студзеня ў Стразбургу.


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Запрашэнне ПАРЭ - выразны сігнал для ўсіх, хто змагаецца за свабоду.

Спікерка Каардынацыйнай Рады Анжаліка Мельнікава выступіла на пленарным пасяджэнні Парламенцкай асамблеі Рады Эўропы:

Спадар Прэзідэнт, Паважаныя Члены Парламенцкай Асамблеі,


Гэта сапраўды ганарова стаяць сёння перад вамі і выступаць ад імя Каардынацыйнай Рады — выбранага прадстаўнічага органа дэмакратычных сіл Беларусі. Дзякуй вам за рашэнне запрасіць нашу дэлегацыю на сесію ПАРЭ. Для нас гэта надзвычай важная матывацыя і выразны сігнал вашай падтрымкі ў нашай барацьбе за свабоду. Вітаю ўсіх вас, а таксама маіх беларускіх калег, у тым ліку кіраўніцу нашай дэлегацыі Аляксандру Мамаеву і лідара большасці Каардынацыйнай Рады, амбасадара Паўла Латушку.

Так званыя прэзідэнцкія “выбары” ў Беларусі не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі. Яны парушылі ўсе без выключэння дэмакратычныя стандарты выбарчага працэсу. Сёння ў беларускіх турмах знаходзяцца больш за 1200 палітвязняў, прынамсі сем з іх былі замучаны да смерці. За апошнія гады:
Усе 11 апазіцыйных партый былі забаронены.
Больш за 1800 НДА і ўсе незалежныя СМІ былі ліквідаваны.
Як мінімум 300 000 беларусаў былі вымушаныя з’ехаць у выгнанне.
Нашых грамадзян, якія пражываюць за мяжой, пазбавілі права голасу на выбарах.

У краіне свядома створана атмасфера страху і тэрору.

У такой сітуацыі абвешчаныя вынікі гэтых так званых “выбараў” не могуць быць прызнаныя. Мы заклікаем вас не прызнаваць гэтае махлярства, адмовіцца ад прызнання легітымнасці Лукашэнкі і рашуча асудзіць гэты фарс. Наша дэлегацыя цалкам падтрымлівае рэзалюцыю Асамблеі, якая заклікае да “Неадкладнай неабходнасці свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі.” Я зараз агучваю сумесную пазіцыю Каардынацыйнай Рады, Офіса Святланы Ціханоўскай, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, большасці грамадзянскіх арганізацый і беларусаў унутры краіны, якія працягваюць супраціў рэжыму.

Сёння мы змагаемся за захаванне незалежнасці нашай краіны, якая сутыкнулася з экзістэнцыйнай пагрозай з боку Крамля і ідэалогіі “рускага міру”. Расія актыўна рэалізуе стратэгію неваеннай акупацыі Беларусі. Але мы разумеем, што толькі свабодны народ можа эфектыўна супрацьстаяць пагрозам сваёй суверэннасці.

Немагчыма ўявіць свабодны народ пад кіраваннем злачынцы. Таму адзін з нашых ключавых прыярытэтаў - прыцягненне Лукашэнкі да міжнароднай адказнасці. Ён працягвае здзяйсняць злачынствы супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларусаў, а таксама ваенныя злачынствы і акты агрэсіі супраць Украіны. Дэмакратыя пераможа толькі тады, калі адбудзецца справядлівы суд.

Беларускі народ - гэта еўрапейская нацыя. Наша гісторыя і культура - неад’емная частка еўрапейскай гістарычнай спадчыны. Але не менш важна для нас стаць поўнавартаснай часткай еўрапейскай будучыні.

Мы ўдзячныя за вашу салідарнасць і працягнем нашу барацьбу за свабоду, правы чалавека і дэмакратыю.

Дзякуй вам. Жыве Беларусь!


Репост из: Павел Латушка
ПАСЕ не прызнае «выбары» Лукашэнкі

Падчас сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, на якой упершыню ў гісторыі прысутнічала дэлегацыя Каардынацыйный Рады Беларусі, была аднагалосна прынята рэзалюцыя «Тэрміновая неабходнасць правядзення свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі», у якую дэлегаты ад фракцыя «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» ўнесла дзве істотныя праўкі.

Перш за ўсё рэзалюцыя ясна падкрэслівае непрызнанне таго фарсу, які арганізаваў Лукашэнка пад выглядам выбараў, а таксама Асамблея падкрэслівае адсутнасць падстаў прызнаваць легітымнасць Лукашэнкі. У тэксце рэзалюцыі гаворыцца:

«У кантэксце, дзе абмежаваны свабоды слова, сходаў і асацыяцый; апазіцыйныя палітычныя партыі распускаюцца, а іх лідары пераследуюцца; свабода СМІ не захоўваецца; адсутнічаюць механізмы абскарджання гэтых парушэнняў, а незалежнае нацыянальнае і міжнароднае назіранне за выбарамі не дапускаецца — відавочна, што свабодныя і справядлівыя выбары немагчымыя».

«Асамблея заклікає дзяржавы-члены Савета Еўропы адхіліць легітымнасць так званых выбараў у Беларусі 26 студзеня 2025 года, ясна заявіць аб нявызнанні абрання Аляксандра Лукашэнкі на пасаду прэзідэнта Беларусі і прыняць рашучыя крокі па пашырэнні і ўмацаванні мэтавых санкцый супраць рэжыму і тых, хто падтрымлівае яго незаконную дзейнасць».

«Лічым, што няма падстаў прызнаваць легітымнасць Аляксандра Лукашэнкі як прэзідэнта».

У рэзалюцыі ПАСЕ асабліва падкрэслена важнасць спынення рэпрэсій і вызвалення палітычных зняволеных:

«Асамблея заклікае спыніць усе рэпрэсіўныя меры, накіраваныя на падаўленне іншадумства, забяспечыць безумоўнае і неадкладнае вызваленне ўсіх палітычных зняволеных і іх рэабілітацыю. Абвясціць амністыю для ўсіх, арыштаваных па палітычных матывах».

Фракцыя «Каманда Латушкі і Рух За Свабоду» за свабоду ўнесла 2 праўкі ў рэзалюцыю, якія датычацца падтрымкі альтэрнатыўных рэжыму Лукашэнкі інстытутаў і прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці.

Першая: «Асамблея зноў пацвярджае сваю цвёрдую прыхільнасць падтрымцы правоў, свабод і бяспекі беларускага народа, выказваючы салідарнасць з усімі, хто пацярпеў ад злачынстваў рэжыму Лукашэнкі. Яна таксама пацвярджае сваю падтрымку беларускіх дэмакратычных сіл, якія ўзначальвае Святлана Ціханоўская, і іх структур — Офісу Святланы Ціханоўскай, Аб'яднанага Пераходнага Кабінета і Каардынацыйнай Рады як абранага прадстаўнічага органа беларускага дэмакратычнага грамадства, якія вядуць намаганні па пабудове дэмакратычнага будучыні Беларусі».

Другая: «cадзейнічаць справядлівасці і прыцягненню да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці, учыненыя супраць беларусаў вышэйшым ваенна-палітычным кіраўніцтвам Беларусі. Падтрымаць перадачу ўрадам Літвы сітуацыі ў Беларусі ў Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда».

«Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду" вядзе сістэмную працу па выкананні праграмы, прадстаўленай на выбарах у Каардынацыйную Раду, — дабівацца прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы супраць беларускага народа», — падкрэсліў лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» Павел Латушка.


27 студзеня распачалася сесія Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЭ). Упершыню ў гісторыі ў ёй узяла ўдзел беларуская дэлегацыя - гэта значны і беспрэцэдэнтны крок для нашай краіны і ПАРЭ.

Да ўдзелу ў ПАРЭ была запрошана Каардынацыйная Рада Беларусі як прадстаўнічы орган дэмакратычнай грамадзянскай супольнасці. У дэлегацыі працуюць спікер КР Анжаліка Мельнікава, дэлегаты Павел Латушка (“Каманда Латушкі і Рух за Свабоду”), Аляксандра Мамаева (“Еўрапейскі выбар”), Маргарыта Ворыхава (“Моладзевы наступ”), Валерый Мацкевіч (“Еўрапейскі выбар”) і Павел Церашковіч (“Наша Справа / Беларускія хрысціянскія дэмакраты”).

Дэлегаты прынялі ўдзел у пасяджэнні камітэта па палітычных справах і дэмакратыі і камітэта па юрыдычных справах і правах чалавека, а таксама прадставілі сітуацыю ў Беларусі на пасяджэнні палітычнай групы “Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу” (ALDO).

Новапрызначаны Прэзідэнт ПАРЭ, Тэадорос Розопулос, сустрэўся з беларускай дэлегацыей, і ў сваёй прамове выказаў падтрымку беларускаму народу.

На сустрэчы абмяркоўвалі:

- Прыярытэты і шляхі супрацоўніцтва.
- Ухваленне рэзалюцыі аб непрызнанні любых "выбараў", арганізаваных нелегітымным рэжымам.
- Развіццё механізмаў падтрымкі дэмакратычных структур і грамадзянскай супольнасці: забеспячэнне доступу да фінансавання, адукацыі, прававой і псіхалагічнай дапамогі для тых, хто змагаецца за дэмакратыю і правы чалавека.
- Заклік да міжнародных органаў аб расследаванні злачынстваў рэжыму Лукашэнкі, у тым ліку праз механізм Міжнароднага крымінальнана суда.

Прэзідэнт ПАРЭ запэўніў, што Асамблея гатовая надаць усебаковую падтрымку дэмакратычнай Беларусі ў яе змаганні за свабоду, правы чалавека і еўрапейскія каштоўнасці.

915 0 14 8 139

Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Толькі абранне можа даваць прызнанне

26 студзеня ў Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі адбыўся прэс-брыфінг з удзелам прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады і Аб’яднанага пераходнага кабінета на чале з лідаркай дэмакратычных сіл Беларусі Святланай Ціханоўскай.

Спікер КР Анжаліка Мельнікава адзначыла, што дзякуючы штодзённай працы і практычным вынікам Сенат Польшчы прызнаў Каардынацыйную раду Парламентам у эміграцыі. Гэта адкрыла новую главу ў польска-беларускіх адносінах і ўвойдзе ў гісторыю дэмакратычнай Беларусі.

“Мы будзем працаваць далей, каб наблізіць час, калі ў Беларусі адбудуцца сапраўдныя дэмакратычныя выбары,”
— падкрэсліла яна.

🔹 Каардынацыйная рада ў ПАРЭ
З Каардынацыйнай радай супрацоўнічаюць не толькі нацыянальныя парламенты, але і міжнародныя структуры. З 27 па 31 студзеня ўпершыню ў гісторыі дэлегацыя КР Беларусі працуе ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЭ).

Дзесяцігоддзямі рэжым Лукашэнкі спрабаваў трапіць у гэтую структуру, але цяпер менавіта Каардынацыйная рада прадстаўляе голас дэмакратычнай Беларусі.

🔹 Асуджэнне бязвыбараў
Дэмакратычныя сілы рашуча асудзілі бязвыбары, якія адбываліся ў Беларусі, падкрэсліваючы, што рэжым Лукашэнкі не мае легітымнасці.

🔹 Удзельнікі брыфінгу
У прэс-брыфінгу таксама ўзяла ўдзел віцэ-спікерка КР Стася Гліннік, лідэр найбуйнейшай фракцыі Павел Латушка, дэлегаты Каардынацыйнай рады Маргарыта Ворыхава і Валерый Мацкевіч.

Голас дэмакратычнай Беларусі будзе пачуты!


Каардынацыйная рада прыняла дэкларацыю па выніках парламенцкіх слуханняў “Аб адказнасці Лукашэнкі за злачынствы”.

Слуханні адбыліся 23 студзеня ў Варшаве па ініцыятыве фракцыі “Каманда Латушкі і Рух за Свабоду”.

Лідэр фракцыі Павел Латушка падкрэсліў важнасць міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтым пытанні:
Лукашэнка здзейсніў злачынствы не толькі супраць народа Беларусі, але і супраць міжнароднага парадку. Мы павінны выкарыстаць усе даступныя механізмы, каб забяспечыць справядлівасць і прыцягнуць яго да адказнасці. Гэта наш маральны і палітычны абавязак перад будучыняй Беларусі.”

Слуханні трансляваліся ў прамым эфіры і даступныя па спасылцы:
https://www.youtube.com/channel/UCk_eAy3XuzgLDUJj0X0B2xQ

“Гэтая старонка гісторыі не будзе перагорнута. Дыктатар не зможа легітымавацца праз так званыя выбары. Як прадстаўнічы орган беларускага дэмакратычнага грамадства мы афіцыйна зафіксавалі, што Лукашэнка - злачынца, і мы будзем працягваць дабівацца справядлівасці”, - падкрэсліла спікер Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава.

Дэкларацыя:
Беларуская версія
English version


Репост из: Павел Латушка
Кожны беларус можа спрыяць расследванню «беларускай сітуацыі» ў МКС

«Лукашэнка, ажыццяўляючы тэрор супраць "нелаяльнага" яму насельніцтва, выйшаў далёка за межы Беларусі. Злачынства былі здзейсненыя на тэрыторыі як мінімум 30 краін-удзельніц Рымскага Статута. Гаворка ідзе пра злачынствы супраць чалавечнасці ў форме дэпартацыі і пераследу па палітычных матывах», — адзначыў лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» Павел Латушка падчас парламенцкіх слуханняў Каардынацыйнай Рады Беларусі, якія прайшлі 23 студзеня па ініцыятыве фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"».

Павел Латушка падкрэсліў ключавыя пытанні апошніх 4 гадоў:
– Ці наступіць адказнасць для Аляксандра Лукашэнкі за гэтыя злачынствы?
– Ці будуць хаця б часткова адноўлены правы ахвяр?
– Ці магчыма і як забяспечыць правасуддзе ў Беларусі?


«Першае, на што неабходна звярнуць увагу, — гэта даступныя механізмы забеспячэння правасуддзя. Буду максімальна катэгарычным і адзначу, што такіх механізмаў усяго два: расследаванне гэтых злачынстваў у рамках нацыянальных сістэм правасуддзя на аснове прынцыпу ўніверсальнай юрысдыкцыі і расследаванне ў рамках працэдур Міжнароднага крымінальнага суда.

Што датычыцца магчымасцяў расследавання гэтых злачынстваў на аснове прынцыпу ўніверсальнай юрысдыкцыі, важна звярнуць увагу на тое, што гэты механізм выключае магчымасць прыцягнення да адказнасці асоб, якія маюць персанальны імунітэт. Няхай нам гэта падабаецца ці не, але Лукашэнка карыстаецца гэтай прывілеяй. У гэтай сувязі абсалютным прыярытэтам для нас з’яўляецца механізм Міжнароднага крымінальнага суда»
, — падкрэсліў Павел Латушка.

Павел Латушка адзначыў, што карыстаючыся падобнай практыкай сітуацыі ў М’янме і Бангладэш, калі адна з краін не з’яўляецца ўдзельніцай Рымскага Статуту, было вырашана, што МКС вылодае юрысдыкцыяй па злачынствах, прадугледжаных Рымскім Статутам, калі хаця б адзін з іх элементаў быў здзейснены на тэрыторыі краін-удзельніц Рымскага Статута. Народнае антыкрызіснае ўпраўленне сабрала пераканаўчыя доказы таго, што здзейсненае Лукашэнкам злачынства дэпартацыі і пераслед па палітычных матывах як злачынства супраць чалавечнасці, падпадаюць пад юрысдыкцыю МКС.

«2 кастрычніка 2024 года з'явілася афіцыйная інфармацыя аб запуску Офісам пракурора МКС папярэдняга расследавання "беларускай сітуацыі". Аднак канчатковы вынік шмат у чым залежыць ад таго, якія сведкі будуць у распараджэнні Офіса пракурора МКС. Кожны з нас можна садзейнічаць таму, каб сведчанні здейсненых злачынстваў былі перададзены ў МКС», — адзначыў Павел Латушка.

«Я хацеў бы звярнуцца да чальцоў Каардынацыйнай Рады і ўсіх беларусаў з просьбай дасылаць нам любую інфармацыю: дакументы, аўдыё/відэазапісы, любыя іншыя матэрыялы, якія могуць пацвердзіць факты арганізацыі Лукашэнкам і прадстаўнікамі яго рэжыму палітыкі пераследу беларускага грамадства і стварэння ўмоў, якія вымушаюць жыхароў Беларусі пакідаць сваю краіну. Дадзеныя матэрыялы будуць ацэнены і ў рамках усталяваных працэдур перададзены ў Офіс пракурора МКС. На дадзены момант каля 30 праваабарончых арганізацый узялі на сябе абавязак перадаць адпаведную інфармацыю ў Офіс пракурора МКС.

Таксама надзвычай важныя заяўленыя пазіцыі іншых краін. У гэтай сувязі я звяртаюся да ўсіх членаў Каардынацыйнай Рады зрабіць усё магчымае ў камунікацыі з парламентарыямі краін-саюзнікаў, каб яны далучыліся да рэфералу Літвы ў МКС
», — звярнуўся Павел Латушка да чальцоў і чалінь КР.


🤍 Сёння ў Варшаве адбыліся парламенцкія слуханні Каардынацыйнай рады. Гэтая важная падзея стала пляцоўкай для глыбокага аналізу і дакументавання злачыннай дзейнасці Лукашэнкі падчас яго знаходжання ва ўладзе.

Асноўная мэта слуханняў — падкрэсліць, што Лукашэнка не прадстаўляе беларускі народ і не мае права прымаць рашэнні ад яго імя, у тым ліку пра так званыя “выбары”, якія ён спрабуе інсцэніраваць у цяперашніх умовах.

Удзельнікі заклікалі міжнародную супольнасць:

1) Не прызнаваць фальшывыя выбары рэжыму.
2) Расследаваць злачынствы Лукашэнкі праз Міжнародны крымінальны суд.
3) Узмацніць ціск і забяспечыць выкананне санкцый.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх фракцый Каардынацыйнай рады, якія прадставілі судаклады і контрдоклады падчас дыскусій. Сярод ганаровых гасцей былі дэпутаты Сената Рэспублікі Польшча Гжэгож Схетына - старшыня парламенцкай групы “За дэмакратычную Беларусь” і Роберт Тышкевіч - дарадца па справах усходняй палітыкі Маршалка Сената Польшчы.

💪 Дзякуем усім удзельнікам за ўклад у змаганне за дэмакратычную і свабодную Беларусь!

Каардынацыйная рада выказвае падзяку Сенату Польшчы і яго дэпутатам за падтрымку беларускай дэмакратычнай супольнасці і цвёрдую пазіцыю ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.

4.7k 1 23 11 1.8k

📢 Далучайцеся да трансляцыі слухання Каардынацыйнай рады, прысвечанага злачынствам рэжыму Лукашэнкі

На парадку дня — ключавыя сведчанні, абмеркаванне маштабаў рэпрэсій і магчымыя крокі па прыцягненні вінаватых да адказнасці.

Гэта важны этап у барацьбе за праўду і справядлівасць для ўсіх пацярпелых. Не заставайцеся ўбаку, ваша падтрымка мае значэнне!

https://youtube.com/live/4k-R89wc1TA


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
📜 Гістарычны момант для дэмакратычнай Беларусі!

Спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава трымае ў руках дакумент выключнай важнасці, перададзены маршалам Сената Польшчы.

📄 У гэтым дакуменце Польшча афіцыйна заяўляе:
1️⃣ Не прызнае сфальсіфікаваныя выбары ў Беларусі, якія будуць праведзеныя рэжымам.
2️⃣ Прызнае Каардынацыйную раду парламентам у выгнанні і выказвае гатоўнасць супрацоўнічаць з ім.

Гэты крок — не проста палітычны акт, а важны сімвал падтрымкі беларускага народа ў ягоным імкненні да свабоды і дэмакратыі.

🌍 Міжнародная салідарнасць нагадвае: мы не адны ў сваёй барацьбе! Сённяшні дзень — яшчэ адзін крок на шляху да дэмакратычнай будучыні Беларусі.

3.5k 1 49 16 260


Показано 17 последних публикаций.