📣Фатографы і відэографы! Магчымасці для вас 🙌
One World Media прапануе стыпендыю для маладых журналістаў і кінематаграфістаў
Стыпендыя разлічана на пачаткоўцаў, якія імкнуцца развіваць сваю кар’еру праз расказ гісторый з Глабальнага поўдня.
Якія праекты шукаюць арганізатары:
• праекты на стадыі папярэдняй вытворчасці, якія распавядаюць цікавыя гісторыі з краін з нізкім і сярэднім узроўнем даходу на Глабальным поўдні;
• нон-фікшн медыя на ўсіх платформах: кіно, друк, аўдыё, фотажурналістыка і мультымедыя;
• праекты, якія могуць быць рэалізаваны на працягу года.
⏰Дэдлайн падачы заявак: 22 сакавіка 2023 года, 18:00 СЕТ.
Allard Prize запрашае фатографаў прыняць удзел у конкурсе на тэму правоў чалавека
Конкурсныя фотаздымкі павінны адлюстроўваць тэмы мужнасці і лідэрства ў барацьбе з карупцыяй. Асабліва вітаюцца працы, у якіх прасоўваюцца ідэі празрыстасці, падсправаздачнасці, вяршэнства закона, правоў чалавека і/або барацьбы з карупцыяй.
⏰Дэдлайн падачы заявак: 1 траўня 2023 года.
PhotoVogue запрашае фатографаў з усяго свету прыняць удзел у конкурсе
Арганізатары чакаюць працы ў фармаце фота і відэа, якія кідаюць выклік традыцыйным уяўленням аб прыгажосці.
Вітаюцца ўсе віды візуальнай эстэтыкі – ад рэалізму да фантазіі, натхнёных дакументалістыкай і гламурам. На конкурс таксама прымаюцца праекты, створаныя з дапамогай штучнага інтэлекту, пры ўмове, што яго выкарыстанне пазначана.
⏰Дэдлайн падачы заявак: 15 траўня 2023 года, 18:00 СЕТ (17:00 UTC).
#магчымасці
➡️ Сайт / Рассылка / Instagram / Facebook Прэс-клуба