У гадавіну Ночы расстраляных паэтаў успамінаем усіх, хто загінуў ад рук катаў. Сярод іх — тыя, хто спрабаваў рабіць беларускую справу як дзяржаўную пад уладай бальшавікоў і менавіта за гэта былі імі зьнішчаныя. Як Антон Бáліцкі, які кіраваў працэсам беларусізацыі адукацыйнае сыстэмы БССР.