Пінскага правабаронцу Алеся Рамановіча пазбавілі апякунства над хворым братам.
"Камісія прыехала дадому, калі я быў у ІЧУ, — паведаміў BPN Рамановіч. — Знайшлі, што я не знаходжуся з братам, гэта стала падставай для таго, каб вынесці на разгляд [пытанне] пазбаўлення апякунства".
Паводле яго слоў, 6 жніўня ён атрымаў ліст з паведамленнем, што рашэнне аб пазбаўленні яго права на апякунства прынятае.
☝️ Па палітычна матываваных справах у пачатку жніўня ў Пінску арыштавалі або аштрафавалі 11 чалавек. Рамановіч быў затрыманы, пасля суда аштрафаваны на 30 базавых велічыняў (960 рублёў).
Крыніца: BPN
Фота: Радыё "Свабода"