🧚
Цёплыя казкі ў халодныя дніЗапрашаем пагрузіцца ў атмасферу, у якой можна адключыцца ад побытавых праблем і расслабіцца.
Ці хацелі б вы пацешыць сваё ўнутранае дзіця? 🙃
Пяшчотнае, кранальнае, адчувальнае — часам яно загнана “дарослым” жыццём у самы глыб і пакінутае без увагі. А што, калі праз цёплыя казкі і карціны можна знайсці з ім кантакт, даць любоў сабе “маленькаму"? ❤️
Запрашаем на творчую сустрэчу з беларускай пісьменніцай і мастачкай Эльгай Паповай. Эльга аўтарка чатырох кніг. Яна ілюстравала кнігі Маляваныча і іншых беларускіх аўтараў. Негледзячы на тое, што Эльга лічацца дзіцячай пісьменніцай, шматлікія яе творы адрасаваныя і дарослым. Яна раскрывае звыклы побыт з новага — казачнага — боку, вяртае слухача ў краіну лёгкасці, святла і пяшчоты. Не дарма псіхолагі прызнаюць як казкі тэрапеўтычнымі, а карціны выкарыстоўваюць у працы з людзьмі, якім не стае рэсурсу.
Творчасць Эльгі напоўнена цеплынёй☀️, дабрынёй🌟 і любоўю да жыцця🌼
На сустрэчы пісьменніца пачытае свае казкі, распавядзе цікавыя гісторыі звязаныя з іх стварэннем, прыадкрые сакрэцікі з майстэрні ілюстратара 🎨
🗓 Дата: 29 лістапада (пятніца)
⏰ Час: 19:00
🏚 Месца: Dożynkowa 6a, Варшава
Беларускі Моладзевы Хаб 🔥