Не зберагаюць нас багі
Ад мітусні жыцця штодзённай...
Я адмалю свае грахі
На доўгай катарзе бяссонай.
Узважу тое, чым я жыў,
На шалях мудрага сумлення,
Усё, што страціў і здабыў,
Цану шчаслівага імгнення.
І ты, адзіная мая,
Калі нас не разлучыць доля,
Адчуеш: зноў кахаю я,
Як не кахаў яшчэ ніколі.
Ад мітусні жыцця штодзённай...
Я адмалю свае грахі
На доўгай катарзе бяссонай.
Узважу тое, чым я жыў,
На шалях мудрага сумлення,
Усё, што страціў і здабыў,
Цану шчаслівага імгнення.
І ты, адзіная мая,
Калі нас не разлучыць доля,
Адчуеш: зноў кахаю я,
Як не кахаў яшчэ ніколі.