Плывуць пушынкі па пагодзе
То на зямлю, то ад зямлі.
Сухія дрэвы на пагосце
Паданнем цёмным зацвілі.
З якім да нас магілы словам,
Каго паклікала зямля?
З малой пляменніцаю ловім
Жывую ўцеху – матыля.
І смерць, і зло адсюль далёка,
Хоць не абнесены сцяной,
І свет навыкаце, як вока,
Наліты спелай глыбінёй.
То на зямлю, то ад зямлі.
Сухія дрэвы на пагосце
Паданнем цёмным зацвілі.
З якім да нас магілы словам,
Каго паклікала зямля?
З малой пляменніцаю ловім
Жывую ўцеху – матыля.
І смерць, і зло адсюль далёка,
Хоць не абнесены сцяной,
І свет навыкаце, як вока,
Наліты спелай глыбінёй.