Дождж за вокнамі, дождж,
Як забыты чароўны матыў.
Палюбі мяне, дождж,
Як цябе я заўсёды любіў.
Наталі мяне, дождж,
Пахам кветак і лекавых траў,
Правядзі мяне, дождж,
Да сцяжынак, дзе з любай блукаў.
Атулі мяне, дождж,
Хлебным духам дажынкавых ніў,
Дзе каханне сваё
Я ў далёкім юнацтве згубіў.
Як забыты чароўны матыў.
Палюбі мяне, дождж,
Як цябе я заўсёды любіў.
Наталі мяне, дождж,
Пахам кветак і лекавых траў,
Правядзі мяне, дождж,
Да сцяжынак, дзе з любай блукаў.
Атулі мяне, дождж,
Хлебным духам дажынкавых ніў,
Дзе каханне сваё
Я ў далёкім юнацтве згубіў.