Не пазычай мне сваіх воч,
Я сам убачыў, не дзіця,
Сусьветаў бездань – калі ноч,
А калі дзень – мяжу жыцьця.
Яшчэ я ўбачыў птушкі сьлед,
Што на шляхах вятроў, аблок,
І як займаецца сусьвет,
Дзе панаваў мярцьвячы змрок.
І цуды дробныя – наўзбоч,
Не патрабуюць адкрыцьця.
Не пазычай мне сваіх воч,
Я сам убачыў, не дзіця.
©Алесь Аркуш
Я сам убачыў, не дзіця,
Сусьветаў бездань – калі ноч,
А калі дзень – мяжу жыцьця.
Яшчэ я ўбачыў птушкі сьлед,
Што на шляхах вятроў, аблок,
І як займаецца сусьвет,
Дзе панаваў мярцьвячы змрок.
І цуды дробныя – наўзбоч,
Не патрабуюць адкрыцьця.
Не пазычай мне сваіх воч,
Я сам убачыў, не дзіця.
©Алесь Аркуш