Мой край беларускі, старонка мая,
Сыноўняга сэрца надзея!
Мне радасна сёння, што доля твая
Пад сонцам вясны маладзее.
Ты матчынай песняй у сэрцы жывеш.
Як шчасцем, табой даражу я.
Мне любы твой Нёман, твая Белавеж,
І Нарач – твая прыгажуня.
Прайду цябе ўсцяж за вярстою вярсту –
Дзе Гомель, дзе Орша, дзе Гродна –
Пазнаю цябе па тваім хараству,
Па песні і гутарцы роднай.
Ад сіняга Буга да плёсаў Дняпра –
Твае не акінуць прасторы.
Сястра Украіны – Расіі сястра,
Ты з імі і ў шчасці і ў горы.
Я зведаў нямала далёкіх дарог –
Было мне ні мулка, ні дрогка.
Але як між родных палёў і бароў –
Нідзе я не дыхаў так лёгка.
О, край беларускі, старонка мая,
Сыноўняга сэрца надзея!
Мне радасна сёння, што доля твая
Пад сонцам вясны маладзее.
©Ніл Гілевіч
Сыноўняга сэрца надзея!
Мне радасна сёння, што доля твая
Пад сонцам вясны маладзее.
Ты матчынай песняй у сэрцы жывеш.
Як шчасцем, табой даражу я.
Мне любы твой Нёман, твая Белавеж,
І Нарач – твая прыгажуня.
Прайду цябе ўсцяж за вярстою вярсту –
Дзе Гомель, дзе Орша, дзе Гродна –
Пазнаю цябе па тваім хараству,
Па песні і гутарцы роднай.
Ад сіняга Буга да плёсаў Дняпра –
Твае не акінуць прасторы.
Сястра Украіны – Расіі сястра,
Ты з імі і ў шчасці і ў горы.
Я зведаў нямала далёкіх дарог –
Было мне ні мулка, ні дрогка.
Але як між родных палёў і бароў –
Нідзе я не дыхаў так лёгка.
О, край беларускі, старонка мая,
Сыноўняга сэрца надзея!
Мне радасна сёння, што доля твая
Пад сонцам вясны маладзее.
©Ніл Гілевіч