Вось як яно бывае,
Быццам у дзіўным сне:
Сённяшні дзень забівае,
Заўтрашні – лечыць мяне.
Выспелі смутна хмары,
Засцілі даль, не ступі.
Падлічвай толькі ўдары,
Толькі трывай, цярпі.
Выйсця няма, трываю.
Змогі няма, цярплю.
Заўтрашні дзень пачынаю
Словам адным – люблю.
Гэта дае мне сілы
Выстаяць у жыцці
І пад крылом небасхілу
Шляхам сваім ісці.
Быццам у дзіўным сне:
Сённяшні дзень забівае,
Заўтрашні – лечыць мяне.
Выспелі смутна хмары,
Засцілі даль, не ступі.
Падлічвай толькі ўдары,
Толькі трывай, цярпі.
Выйсця няма, трываю.
Змогі няма, цярплю.
Заўтрашні дзень пачынаю
Словам адным – люблю.
Гэта дае мне сілы
Выстаяць у жыцці
І пад крылом небасхілу
Шляхам сваім ісці.