#1 Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Видео и фильмы


Гік навіны па-беларуску
сувязь з адмінам і пытанні - @roswell


Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Видео и фильмы
Статистика
Фильтр публикаций


З гэтага моманту падкаст будзе весьці АйЦіБарада ў адну асобу і толькі пра Зэльду.




Ёсць дзве навіны, звязаныя з ChatGPT. Па-першае, у Італіі сэрвіс забаранілі выкарыстоўваць з-за таго, што OpenAI, кампанія-ўладальнік ChatGPT, не адпавядае GDPR – закону Еўрапейскага саюза аб абароне дадзеных карыстальнікаў. Напрыклад, сэрвіс дазваляе дзецям выкарыстоўваць яго, не правяраючы іх узрост. Акрамя таго, нядаўняя ўцечка дадзеных, якая прывяла да доступу чужой персанальнай і плацежнай інфармацыі, толькі пагоршыла сітуацыю. Калі OpenAI не зможа абскардзіць забарону на працягу 20 дзён, ёй пагражае штраф у памеры 4% ад гадавога абароту ці 20 млн еўра.

Па-другое, у ЗША на OpenAI падалі скаргу ў Федэральную Гандлёвую Камісію ЗША (FTC), заклікаючы рэгулятара спыніць далейшае камерцыйнае ўкараненне новых пакаленняў тэхналогіі ШІ, на якой заснаваны ChatGPT. Даследчыкі ШІ узначаленыя Маркам Ратэнбергам, які ўжо раней прымаў удзел у забароне распрацоўкі ШІ, таксама заклікаюць FTC пачаць расследаванне кампаніі і "забяспечыць устанаўленне неабходных агародж для абароны спажыўцоў, прадпрыемстваў і камерцыйнага рынку".


У новазеландскай краме Xbox з'явілася старонка тарыфу Game Pass для сяброў і сям'і

На з'яўленне старонкі тарыфу Xbox Game Pass Friends & Family звярнулі ўвагу ў Твітэры - мяркуючы па ўсім, пакуль яна даступна толькі праз спасылку ў галоўным меню кансолі.

На скрыншотах можна ўбачыць цэннік у 39,95 долараў, але ён актуальны толькі для Новай Зеландыі - у ЗША кошт падпіскі на месяц складзе прыкладна 25 долараў.

Судзячы па тым, што старонка ўжо з'явілася прынамсі ў адным рэгіёне, афіцыйны запуск тарыфу адбудзецца ўжо хутка.
Асаблівасць тарыфу Friends & Family у тым, што ім могуць карыстацца адразу пяць чалавек, атрымліваючы доступ да бібліятэкі гульняў на ПК і Xbox, а таксама Xbox Cloud, EA Play і мультыплэер на кансолях.


CD Projekt RED вырашыла перазапусціць Sirius, гульню па сусвеце «Ведзьмара» ад стваральнікаў The Flame in the Flood, пра гэта стала вядома яшчэ 21 сакавіка. Тады польская кампанія паведаміла аб спісанні прыкладна 9,7 мільёна долараў, выдаткаваных на праект.

У рамках апошняй фінансавай справаздачы кіраўнікі CDPR растлумачылі, што вырашылі перазапусціць гульню The Molasses Flood, бо ў бягучым выглядзе яна не падыходзіла пад агульнае бачанне студыі. Па словах кіраўніцтва, для іх важна эксперыментаваць і не баяцца спрабаваць новыя шляхі, а перазапускаць праекты лепш за ўсё на раннім этапе вытворчасці, калі гэта не так моцна адбіваецца на бюджэце і планах студыі.

Кіраўнік CD Projekt Адам Кічыньскі заявіў, што ў CDPR хочуць быць канкурэнтаздольнымі і заўсёды шукаюць спосабы пашырэння сваіх франшызы, аднак пры гэтым кампанія заўсёды гатова перагледзець першапачатковыя канцэпты нават калі распрацоўка гульні ўжо пачалася.


E3 2023 афіцыйна ўсё. Арганізатары разаслалі лісты з інфармацыяй аб адмене партнёрам.

Як і было зразумела, не атрымалася сабраць дастаткова моцную лінейку выдаўцоў.

Вялікія выдаўцы накшталт Microsoft і Ubisoft ужо абвясцілі аб сваіх мерапрыемствах, а Sony і EA даўно праводзяць іх па-за E3.


Бобі Коцік заявіў, што «расчаровываючые паводзіны» Sony не пашкодзіць доўгатэрміновым адносінам Activision з ёй.

Гэтым ён пракаментаваў яе меркаванне аб тым, што Microsoft будзе выпускаць на PlayStation "зламаныя" версіі Call of Duty пасля закрыцця здзелкі.

Коцік засмучаны тым, як Sony спрабуе перашкодзіць здзелцы Microsoft з Activision Blizzard, аднак ён адзначыў, што гэта ўсё ж не пашкодзіць доўгатэрміновым адносінам яго кампаніі з ёй.

Коцік раней крытыкаваў і брытанскага антыманапольнага рэгулятара за яго падазрэнні ў тым, што гэтая згода пашкодзіць канкурэнцыі на рынку.

Брытанскі рэгулятар CMA з тых часоў ужо змякчыў сваю пазіцыю і прыйшоў да высновы, што Call of Duty ці наўрад стане эксклюзівам Xbox, і становішча на гульнявым рынку не стане горш.


Disney звольніла Айзека Перлмутэра — старшыню і былога генеральнага дырэктара Marvel Entertainment.

Яго падраздзяленне, будзе расфарміравана і аб'яднана з іншымі камандамі.

Айзек Перлмутэр працаваў у Marvel з 1993, некаторы час займаючы крэсла генеральнага дырэктара і прымаючы ўдзел у стварэнні поўнаметражных фільмаў.

Раней кіраўнік Disney Боб Айгер распавёў, што ў некалькі гадоў таму быў вымушаны адхіліць Перлмутэра ад вытворчасці кінакоміксаў, бо той хацеў звольніць Кевіна Файгі.


Apple правядзе WWDC 2023 з 5 па 9 чэрвеня - у гэтым годзе выстава будзе «самай буйной» за ўсю гісторыю.

Падчас мерапрыемстваў кампанія павінна распавесці аб абнаўленнях сваіх АС і падзяліцца інфармацыяй аб гаджэтах.


Кіраўнік Tesla і SpaceX Ілон Маск, адзін з заснавальнікаў Apple Стыў Вазняк і больш за тысячу экспертаў падпісалі адкрыты ліст з заклікам прыпыніць распрацоўку прасунутага штучнага інтэлекту. Тэкст ліста апублікаваў Інстытут будучага жыцця (Future of Life Institute).

Аўтары ліста заклікалі распрацоўшчыкаў штучнага інтэлекту неадкладна прыпыніць мінімум на паўгода навучанне сістэм больш магутных, чым GPT-4 ад кампаніі OpenAI. Эксперты і кіраўнікі галіны, якія падпісалі ліст, лічаць, што навучанне трэба спыніць, пакуль не з'явяцца агульныя пратаколы бяспекі. На іх думку, калі навучанне не атрымаецца спыніць хутка, то ўлады "павінны ўмяшацца і ўвесці мараторый".

Аўтары ліста лічаць, што нават стваральнікі "магутных лічбавых розумаў" не могуць кантраляваць іх, а сучасныя сістэмы штучнага інтэлекту пачынаюць канкураваць з чалавекам.

Як адзначае Reuters, выканаўчы дырэктар OpenAI Сэм Альтман не стаў падпісваць ліст.

734 0 14 1 29

У канцы сакавіка рэдытар пад нікам ben0074 апублікаваў у сетцы скрыншот з голубам з абноўленай версіі Вядзьмара 3». Аўтар падпісаў карцінку словамі «графіка ў некстген-версіі сапраўды ўражвае!».

Пасля гэтага нізкапаліганальная мадэль голуба стала мемам у суполцы Вядзьмара 3», у выніку чаго на яе звярнулі ўвагу многія СМІ. 29 сакавіка на мемы ў тым ліку адрэагавалі ў афіцыйным твітары «Ведзьмара». Супрацоўнікі CD Projekt RED прадставілі жартоўны медальён "школы нізкапаліганальнага голуба".


Microsoft працуе над модульнай Windows – з гнуткімі наладамі да ўстаноўкі і хуткімі абнаўленнямі. Але яна не заменіць сабой асноўную версію АС.

Планамі Microsoft па стварэнні модульнай аперацыйнай сістэмы падзяліліся крыніцы рэдактара Windows Central Зака ​​Боудэна. Згодна з іх даным, кампанія разлічвае выпусціць такую ​​сістэму ў 2024 годзе, разам з Windows 12.

Што вядома аб модульнай Windows:

- Microsoft распрацоўвае праект пад кодавай назвай CorePC.
- Галоўная асаблівасць модульнай Windows заключаецца ў тым, што сістэму атрымаецца гнутка наладжваць і адаптаваць пад пэўныя патрэбы яшчэ да ўстаноўкі. Напрыклад, у АС можна будзе ўлучыць ці адключыць падтрымку састарэлых Win32-праграм, калі гэта неабходна.
- Модульная Windows будзе ўсталёўвацца на некалькі раздзелаў на дыску па аналогіі з Android і iPadOS. Такі падыход дазволіць паскорыць выкананне абнаўленняў і павысіць бяспеку сістэмы, паколькі раздзелы з сістэмнымі файламі будуць даступныя толькі для чытання.
- У аснову CorePC леглі напрацоўкі, рэалізаваныя ў Windows Core OS – модульнай АС, якую кампанія стварала, але не выпусціла.
- Microsoft ужо праводзіць унутранае тэставанне модульнай Windows, у якой падтрымліваецца браўзэр Edge, пакет праграм Office, вэб-і Android-прыкладанні. Па дадзеных крыніц, памер гэтай версіі АС на 60-75% менш, чым у Windows 11 SE.
- Кампанія працуе і над версіяй CorePC, якая будзе ўсталёўвацца на некалькі частак, але пры гэтым размяшчаць усімі функцыямі дэсктопнай Windows.
- Microsoft таксама эксперыментуе над спецыяльнай версіяй CorePC з упорам на функцыі з выкарыстаннем штучнага інтэлекту. Сярод іншага, сістэма здольная паказваць кантэкстныя падказкі, аналізаваць змесціва экрана і распазнаваць тэкст на выявах для зручнага капіявання. Магчыма, аналагічныя функцыі з'явяцца і ў Windows 12, паколькі Microsoft раней казала, што збіраецца надаць адмысловую ўвагу ШІ-распрацоўкам.

У Microsoft адмовіліся каментаваць гэтую інфармацыю на запыт выдання Windows Central.


300 мільёнаў чалавек рызыкуюць страціць працу ў выніку развіцця штучнага інтэлекту.

Менш за ўсё трэба перажываць прадстаўнікам прафесій, звязаных з фізічнай працай, а больш за ўсё - адміністрацыйным работнікам і юрыстам.

Паводле ацэнак спецыялістаў інвестыцыйнага банка Goldman Sachs, развіццё генератыўнага штучнага інтэлекту здольна прывесці да таго, што ШІ заменіць каля 300 мільёнаў працоўных месцаў у ЗША і іншых краінах з развітой эканомікай.

ШІ зможа выконваць працоўныя задачы замест 7% амерыканцаў, чыя праца можна цалкам аўтаматызаваць, напрыклад, замест адміністрацыйных працаўнікоў.

63% жыхарам ЗША генератыўны ШІ, наадварот, дапаможа больш эфектыўна працаваць, дазволіўшы аўтаматызаваць руцінныя задачы і засяродзіцца на іншых справах.

30% амерыканцаў, чыя праца звязана з фізічнай працай, не пацерпяць ад развіцця ШІ, заключылі спецыялісты.

У Goldman Sachs падкрэслілі, што ў найбліжэйшай будучыні з'явяцца дадатковыя працоўныя месцы, звязаныя з ШІ-сэрвісамі. Аналітыкі чакаюць вытворчага буму, у выніку якога сусветны ВУП вырасце на 7% за 10 год.

Раней стала вядома, што першыя стартапы сталі выкарыстоўваць чат-бот GPT-4, каб менш плаціць праграмістам.

726 0 10 5 21

Раніца пачынаецца Мікаласа Кэйджа.

І яшчэ калі вы падпісаны на канал Міла-Гучна націсніце калі ласка на званок, бо юцюб астатнім часам наўпрост прыбірае мае відэа з рэкамендацыі і падпісаў у гледачоў.

https://youtu.be/pTLuUyPa4ng


Disney ліквідуе падраздзяленне метасусвету.

Усяго ў гэтай камандзе працавалі каля 50 чалавек. Падраздзяленне займалася развіццём Web3 і пошукам арыгінальных спосабаў расказваць гісторыі ў інтэрактыўных фарматах.

У The Wall Street Journal нагадалі , што былы генеральны дырэктар Disney называў метасусвет «наступным вялікім рубяжом апавядання». Аднак медыякангламерату не ўдалося развіць напрамак, у тым ліку з-за таго, што многія людзі не разумеюць ідэі метасусвету (ага, а самі яны разумееюць).

Disney праводзіць скарачэнні з мэтай скараціць выдаткі. За кошт звальнення каля 7000 супрацоўнікаў кампанія разлічвае зэканоміць 5,5 мільярда даляраў.


Серыял "Клініка" атрымае працяг у фармаце фільма.

Стваральнік камедыйнага серыяла "Клініка" (Scrubs) Біл Лоўрэнс расказаў аб планах зняць працяг шоу. Інфармацыяй ён падзяліўся ў размове з журналістамі партала Variety.

Лоўрэнс заявіў, што паўнаметражны фільм па "Клініцы" "непазбежны". Працяг будзе зняты не з-за прафесійнай матывацыі, а таму, што акцёры і стваральнікі серыяла сябруюць і любяць бавіць час разам. Раней Лоўрэнс ужо казаў пра планы вярнуцца да працы над «Клінікай», адзначыўшы, што многім людзям шоу да гэтага часу цікава.

Серыял "Клініка" працягнуўся дзевяць сезонаў, якія выходзілі з 2001 па 2010 год. i'm not superman

770 0 24 2 36

Репост из: Цёмны Лёс
🔥18 выпуск Цёмнага Лёсу ўжо на ўсіх пляцоўках!

Cёння
вы даведаецеся пра тое, што такое эпічная паганская музыка, чым яна адрозніваецца ад фальклорнай, ды як яе ствараюць. А распавядаць пра ўсё гэта будзе выдатны беларус Артур, музыка ды стваральнік музычнага праекта "Dzivia", у межах якога ён робіць, бадай, найлешную беларускую этна-аркестравую музыку.

Прыемнага праслухоўвання ды прагляду! 😊

👉 YouTube: https://youtu.be/RASul0smLac
👉 Google Podcasts: https://bit.ly/ciomnylos-google
👉 Apple Podcasts: https://apple.co/3ZqIeYJ
👉 Spotify: https://spoti.fi/3mc5Thl
👉 Спампаваць mp3: https://ciomnylos.itbeard.com/e/18




У Disney пачаліся масавыя звальненні гэта закране 7000 супрацоўнікаў. Пад скарачэнні патрапілі і некалькі кіраўнікоў.

THR піша , Што сярод звольненых ёсць кіраўнік аддзела закупак Disney Элізабэт Ньюман, а таксама Марк Левенштэйн, кіраўнік аддзела вытворчасці і постпрадакшна Hulu.

Крыніцы адзначаюць, што ў Disney распусцілі ўсю каманду Ньюман, якая адказвала за закупы.

У Disney павінны прайсці скарачэнні ў аддзеле тэлевізіі, а самая буйная хваля звальненняў адбудзецца ў красавіку.

Масавыя скарачэнні ў Disney – частка плана кампаніі па эканоміі 5,5 мільярда даляраў і аптымізацыі працоўнага штата на фоне рэцэсіі.

Скараціўшы штат, у Disney жадаюць рэструктурызаваць некалькі разрозненых аддзелаў, аб'яднаўшы іх.


Увесну ці ўлетку 2024 гады ў кінатэатрах выйдзе «Балярына», спін-оф «Джона Уіка»

Гэтыя тэрміны выхаду фільма ў размове з Deadline назваў прадзюсар Lionsgate Джо Дрэйк.

«Балярына» раскажа пра найміту і прафесійную танцорку, яе згуляе Ана дэ Армас, якая помсціць за смерць сваіх бацькоў(ну хоць не кошкі). Акрамя Аны дэ Армас у стужцы сыграе Норман Рыдус.

Гэтак жа ёсць інфармацыя аб выхадзе спін-офа «Кантыненталь» які хочуць выпусціць у стрымінгавым сэрвісе Peacock ужо восенню 2023 года. Падзеі серыяла разгорнуцца ў Нью-Ёрку ў 1975 годзе, а ролю маладога Ўінстана Скота выканае Колін Вудэл. У міні-серыяле будзе тры эпізоды па 90 хвілін.

У Lionsgate адзначаюць, што не гатовыя развітвацца з франшызай «Джон Уік» і Кіану Рыўзам, у прыватнасці, аднак аб якім-небудзь працягу гаворка пакуль не ідзе.

Показано 20 последних публикаций.