[не]Мирный БГУИР


Гео и язык канала: Беларусь, Русский
Категория: Образование


Канал стачкаму БДУІР.
Instagram і Twitter: @peaceful_bsuir
YouTube: https://www.youtube.com/c/PeacefulBSUIR
Чат: @bsuir_chat
Чат бацькоў: @bsuir_parents
Наш бот: @bsuir_help_bot
Дапамажы нашым дабраахвотнікам:
https://t.me/belwarriors/965

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Русский
Категория
Образование
Статистика
Фильтр публикаций


Репост из: ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
⚠️ Збіраем факты парушэнняў падчас выбарчай кампаніі

Калі цябе прымушаюць удзельнічаць ці не ўдзельнічаць у галасаванні падчас выбарчай кампаніі, звярніся да нас:

➡️ звяжыся з намі праз бот ЗБС @zbsunion_bot альбо бот МБ @moladzbel_bot
➡️ запоўні бя
спечную гугл-форму

Па
мятай! Ніхто не можа прымусіць цябе ісці на выбары, калі ты гэтага не хочаш. Таксама цябе не могуць прымусіць галасаваць за канкрэтнага чалавека. Гэта ўсё з’яўляецца парушэннямі!

Калі ты маеш доказы, што чыесьці правы парушаюцца, падзяліся імі з намі. Да таго ж, ты можаш скарыстацца бясплатнай юрыдычнай дапамогай, калі сутыкнуўся_лася з праблемамі падчас выбарчага працэсу.

Беражыце сябе ❤️


🇺🇦 24 лютага 2022 года.

Год таму пачалася паўнамаштабная вайна расеі супраць Украіны. Але трэба разумець, што сённяшняяя барацьба украінскага народа – гэта таксама барацьба за нашую будучыню, будучыню нашай краіны і яе незалежнасць. Свабодную будучыню — без расеі!

Слава Украіне! Жыве Беларусь!


🥳 Віншуем з міжнародным днём роднай мовы

Сённяшні дзень выбраны не выпадкова, а таму што 21 лютага 1952 г. загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне бенгальскай мове статусу дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.

У цяперашні час, калі суседняя імперыя ўсё бліжэй да паглынання нашай дзяржаўнасці, вельмі важна захоўваць сваю нацыянальную ідэнтычнасць у выглядзе мовы.
Нездарма адна з першых зменаў, якую зрабіў Лукашэнка на пасадзе прэзідэнта, - гэта наданне расейскай мове статуса дзяржаўнай. Пры гэтым па наш час праводзіцца сістэматычная палітыка русіфікацыі і знішчэння ўсяго нацыянальнага, у першую чаргу мовы.
Падобная сітуацыя адбываецца ў нашых паўднёвых братоў: расейскія захопнікі адразу пасля акупацыі пэўных тэрыторый знішчаюць кнігі мясцовых пісьменнікаў і адмяняюць урокі украінскай мовы.

Таму не забывайцеся на родную мову і ўжывайце яе, як мага больш. Бо мова - наша зброя, якой можа карыстацца кожны!

«Хто забыў сваіх продкаў ‒ сябе губляе,
Хто забыў сваю мову ‒ усё згубіў».


📱Праграмы для вывучэння беларускай мовы, якія будуць цікавыя нават дасведчаным карыстальнікам_цам!

Напярэдадні Дня Роднай мовы падрыхтавалі для вас падборку праграм для вывучэння і лепшага засваення беларускай мовы. Цікавыя заданні, інтэрактыўныя гульні, аўдыякнігі і мабільны слоўнік - кожны_ая знойдзе штосьці займальнае і карыснае для сябе!

Жыве Беларусь! Жыве родная мова!


❗️Затрыманы былы выкладчык БДУІР

@viasna96 паведамляе, што ў Менску 18 студзеня затрымалі Мікалая Васільевіча Банькова, былога выкладчыка кафедры сувязі БДУІР.

Калі вам штосьці па гэтым вядома — пішыце ў наш бяспечны чат-бот @bsuir_help_bot.


❤️ Пасля двух гадоў на волі!

На волю выйшлі амаль усе фігуранты справы студэнцтва, у тым ліку выкладчыца БДУІР Ольга Філітчанкава, актывістка Алана Гебрэмарыям і 8 з 9 палітзняволеных студэнтаў і студэнтак: Кася Будзько, Яна Арабейка, Марыя Калейнік, Ксенія Сырамалот, Вікторыя Гранкоўская, Ася Бульбенка, Ілля Трахтэнберг і Ягор Канецкі.
Яшчэ праз 15 содняў павінна выйсці Таня Якельчык, бо яна была затрымана пазней.

Нажаль, усім фігурантам справы прыйшлося адсядзець поўныя тэрміны, але мы рады вітаць нашых герояў на волі!
Таксама заклікаем памятаць, што за кратамі ўсё яшчэ знаходзіцца шмат прадстаўнікоў студэнцтва, у тым ліку з БДУІР.

Свабоду студэнцтву!


🇧🇾 29 лістапада 1938 года камуністамі, пасля дзевяці месяцаў катаваньняў, быў растрэляны Браніслаў Тарашкевіч.

Сёньня мы шануем Браніслава Тарашкевіча як паважнага мовазнаўца й стваральніка аб'яднанай граматыкі нашай роднай мовы, які быў забіты за свае палітычныя погляды.

Зараз, калі ў першую чаргу стаць мэта захаваньня роднай мовы, ня важна якой граматыкай вы карыстаецесь. Галоўнае — размаўляць і пісаць на роднай мове, дзеля існаваньня якой, шматлікія Беларусы загінулі.

Жыве Беларусь! Жыве справа Тарашкевіча!


‼️ Збіраем звесткі пра ціск і рэпрэсіі ў БДУІР. Ананімна

Мы разам з @zbsunion абнаўляем статыстыку па рэпрэсіях у беларускіх ВНУ. Яна патрапіць на сайт ЗБС, а таксама будзе даносіцца нашым міжнародным партнёрам.

👉 Калі вы падвергліся любому ціску ва ўніверсітэце ці сталі сведкай падобнага, вы можаце запоўніць форму:
https://forms.gle/SABtac2xWYr8JcHB9

👉 Ці нам у бота @bsuir_help_bot.

Вашы даныя н
е патрапяць трэцім асобам, агентам ГУБАЗа ці камусьці яшчэ. Усе даныя абаронены.


Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍


Репост из: ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
⚡️ Спісы студэнтаў для мабілізацыі ва Украіну?

Розныя крыніцы паведамляюць, што ў некаторых ВНУ Беларусі ўжо каля месяца рыхтуюцца спісы студэнтаў для мабілізацыі на вайну ва Украіне.

Калі вы навучаецеся або працуеце ў беларускай ВНУ і вам штосьці вядома пра гэта, заклікаем вас напісаць нам у ананімны бот → @zbsunion_bot.

Любая інфа
рмацыя пра гэта можа быць карыснай!


❗️ Гэта падрыхтоўка да мабілізацыі студэнтаў БДУІР на вайну ва Украіне

Сабралі ў адным месцы слайды с сённяшняй прамыўкі мазгоў і нашу аналітыку да ўсяго мерапрыемства.

→ Чытаць цалкам ←

Таксама мы сабралі ўсе нашы актуальныя артыкулы на адной старонцы ў teletype.in.
Ёсць інсайды — пішыце у бота @bsuir_help_bot.

Распаўсюджвайце пост сярод знаёмых і пакідайце вашы меркаванні ў ↓каментарах↓


Мы праглядзелі вырвівокавыя слайды і паслухалі тую лухту, што была сёння на прамыўцы мазгоў.

Сабралі сутнасць усяго мерапрыемства ў некалькіх пікчах.

Апошняе — рэальны слайд, на які адразу ўзгадваецца няўміручая класіка Ляпісаў 2010 года.


🧠💥 Экстреная промывка мозгов в БГУИР

Вместо пары без предупреждения студентов БГУИР согнали на встречу с представителями "министерства обороны". Рассказывают про "план-перамога" и "в 23-м году будет вторжение полка Каліноўскага".

Очевидно идеологи режима хотят экстерном накачать молодёжь страхами о выдуманном готовящемся нападении Литвы/Польши/Украины на Беларусь, чтобы можно было оправдать возможную мобилизацию и отправку беларусов умирать в лесах Украины защищая власть диктаторов лу и пу.

Ищем больше студентов невольных участников Z-пары. Писать в бот @bsuir_help_bot.

Всех сегодня
хорошо накормили.


А вы ставіце беларускую мову ў інтэрфейсах праграм і гульняў?
Опрос
  •   Так, заўсёды!
  •   Так, але рэдка
  •   Не, але абяцаю рабіць гэта як мага часцей
  •   Не, мне не зручна/лень
345 голосов


«Хто, калі не я?»

Выйшла
інтэрв’ю з нашым актывістам і сакратаром @zbsunion Аляксандрам Клюевым:
- Стан беларуйскай IT-тэрміналогіі,
- Правільны пераклад слова application,
- Пераклады ПЗ і відэагульняў на беларускую мову,
і іншае ў артыкуле:
👉 https://devby.io/news/peraklad

Чытайце, падзяляйцеся з сябрамі і абірайце матчыну мову ў інтэрфэйсах!

Нагадваем пра тое, што беларускую мову ў Telegram можна паставіць ў наладах або праз спасылку 😉


Журналистка Евгения Долгая заметила самый православный ВУЗ Беларуси, которому приходится гордиться тем, что осталось

Стажировки, международное сотрудничество, решение проблем студенческой бедности — ❌
Направлять волонтёров БРСМ мести монастырь или сниматься в церковных фильмах — ✅

🤔 А можно ли списывать на экзамене?

Показано 16 последних публикаций.

694

подписчиков
Статистика канала