Царква ў Рабуні
Храм пабудаваны ў 1862 г., на сродкі казны, на месцы былой уніяцкай драўлянай царквы. Асвячоная ў 1863 годзе ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы. Будоўля вялася з бутавага каменю і цэглы, у стыле разынкавай муроўкі. На пачатку ХХ стагоддзя паўстала патрэба павелічэння будынка: колькасць вернікаў павялічвалася, і маленькая царква не магла змясціць усіх ахвотных.
Падчас Першай сусветнай вайны на цвінтары Рабунскай царквы былі пахаваны ў брацкай магіле салдаты, што загінулі ў баях каля вёскі. За савецкім часам, у 1960 годзе царкву зачынілі, частку начыння выкінулі, а астатнюю вывезлі ў суседні храм у вёску Касуту. Пасля закрыцця Рабунскі храм спачатку быў пераабсталяваны ў школьную спартзалу, а пасля – у склад. Каля самой царквы была ўладкована валейбольная пляцоўка, а бутавая агароджа і званіца былі разабраныя. У 1990-м годзе царква была вернута вернікам і адноўлена. Усе царкоўныя рэчы былі вернуты з Касуты ў Рабунь, у тым ліку і старажытны абраз Божай Маці канца ХVIІ стагоддзя.
#вілейшчына