Яўрэйскія могілкі ў раёне вул. Яўрэйская (цяпер Калектарная). Дзейнічалі з ХІХ ст да пачатку 1970-х. На іх пераносілі пахаваных на закрытых моглках раёна стадыёна «Дынама». Падчас нямецкай акупацыі могілкі ўваходзілі ў тэрыторыю яўрэйскага гета. У савецкі час знішчаны пад новы сквер. Цяпер сквер называецца Мемарыяльным, тут усталяваныя помнікі ахвярам Халакосту, а захаваўшыеся надмагіллі сабраныя ў адным месцы.