🍁Выцінанкавыя метафарычныя карты
@palunisa створаны на аснове аўтарскіх выцінанак. Паколькі сучасная выцінанка грунтуецца на традыцыйных вобразах, яна нясе ў сабе інфармацыю даволі глыбокую. Гэта, па сутнасці, узровень архетыпаў. А ў іх шмат архаічнага і агульначалавечага. Традыцыйны для выцінанкі вобраз Дрэва Жыцця дае магчымасць працаваць з тэмай сям'і і Роду, кантактаваць з вобразамі продкаў, чые адбіткі назаўсёды ў нашых душах і ў кожнай клетачцы нашага цела. Выцінанкавыя карткі беражліва дапамагаюць знайсці рэсурсы і балючыя кропкі, аднавіць плыню любові. Што мы і паспрабуем зрабіць на онлайн-сустрэчы "Рэсурсы Рода" 4 лістапада 18.00-21.00 (па Мінскім часе), 11am-2pm (па Нью-Йорку)
🍁Праводзіць сустрэчу Наталля Сухая, псіхолаг, мастачка, арт-тэрапеўт, гештальт-тэрапеўт.
🍁На сустрэчы можна пазнаёміцца з выцінанкавымі метафарычнымі картамі і іх стваральніцай мастачкай Вольгай Бабурынай; зрабіць расклад на рэсурсы, якія захоўвае для вас ваш род. Завяршым сустрэчу медытацыяй-візуалізацыяй "Падарунак ад продкаў"
⏰Працягласць сустрэчы 3 гадзіны.
На платформе Зум
🍁Толькі 6 месцаў!
🍁Кошт $50, запісацца можна праз асабістыя паведамленні