Новы Час


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Политика


Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых!
Сайт: novychas.online

Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Политика
Статистика
Фильтр публикаций


764-ты дзень вайны: групоўкі дыверсантаў могуць накіравацца ў Кіеў

Расія русіфікуе акупаваныя рэгіёны Украіны і будуе турмы там турмы. У Кіеве рыхтуюцца да ракетных абстрэлаў і пранікнення груповак дыверсантаў у сталіцу.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)


🔻Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 7 чалавек

Гэта Алег Дзегцярэнка, Аляксандр Марчанка, Наталля Гаўрон, Алена Тоцкая, Алёна Дземянчук, Алеся Сяргеенка, Юлія Краўцова.

📍На дадзены момант праваабаронцамі «Вясны» прызнаныя палітзняволенымі 1406 чалавек. Ініцыятыва «Dissidentby» налічвае 1592 палітычных зняволеных.


Брытанія пратрымаецца ў вайне з Пуціным толькі 2 месяцы: А як іншыя краіны NATO?

Брытанцы прызналі сваю непадрыхтаванасць, фіны гатовыя абараняцца, шведы папярэджваюць народ.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)


У сілавікоў «супердоступ» — і новая нагода выклікаць людзей на размову

З 1 сакавіка сілавікі кругласутачна могуць блакаваць на тэрмін да 10 дзён практычна любы грашовы перавод. З чым сутыкнуліся людзі за гэты месяц?

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)


❗️ГУБАЗіК сцвярджае, што затрымаў мужчыну, які наведваў суды і перадаваў інфармацыю праваабаронцам

40-гадовага жыхара Брэста абвінавачваюць у садзейнічанні «экстрэмісцкай дзейнасці». Ён нібыта фіксаваў ход і вынікі пасяджэнняў, інфармацыю аб сведках і прадстаўніках праваахоўных органаў і далей перадаваў інфармацыю пра іх у праваабарончы цэнтр «Вясна».

Супраць яго распачата крымінальная справа за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. Мужчына змешчаны ў следчы ізалятар.


Брат Білі вучыў: не трэба капаць там, дзе ніякага сабакі не закапана

14 лютага 2022 года сёй-той ужо тлумачыў, як канкрэтна ніхто не збіраецца нападаць на Украіну. Ні ён тады не збіраўся нападаць, ні старэйшы саюзнік. І цяпер, каб не нападаць на Літву, практычна ўсё гатова. Засталося толькі ўдакладніць дробныя тэхнічныя дэталі — і гэта моцна насцярожвае, піша аўтар тэлеграм-канала «Лісты да дачкі».

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)


Забойства Кірава: беларускае рэха стрэлу ў Смольным

Забойства Кірава стала прадвеснікам чарговай хвалі сталінскага тэрору. Цяпер, пасля маштабнага тэракта ў падмаскоўным «Крокус Сіці Холе», загучалі параўнанні з падзеяй, што здарылася ў СССР амаль 90 год таму. «Салiдарнасць» прыгадвае гэтую гiсторыю, а таксама расказвае пра тое, які водгук яна мела ў тагачаснай Беларусі.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)

#повязь_часоў


Таджыкі ў Расіі баяцца, што іх масава адправяць на вайну ва Украіну з-за тэракту

У Маскве мігранты з Таджыкістана стараюцца не пакідаць свае дамы, бо баяцца дэпартацыі або масавай адпраўкі на вайну супраць Украіны з-за тэракту ў «Крокус Сіці Хол».

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)


Страх Шольца стаў галоўнай зброяй Пуціна супраць Украіны

Рашэнне Германіі не даць ракеты Taurus Украіне пагражае бяспецы ўсёй Еўропы. Берлін павінен працаваць з іншымі еўрапейскімі ўрадамі, каб даставіць больш зброі на лінію фронту, піша выданне www.bloomberg.com

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)


🔻Праваабаронцы надалі статус «былы палітвязень» 46 беларусам

Па розных прычынах гэтыя людзі не мелі статуса палітзняволеных падчас свайго зняволення, але, негледзячы на гэта, праваабаронцы ў заяве надаюць ім статус «былых палітвязняў».


Беатэ Вальтэр-Розэнхаймер: Беларуская сітуацыя і праблема па сутнасці падобная на ўкраінскую
✍️ Вольга Класкоўская

З дэпутатам нямецкага парламента ад партыі «Звяз 90»/«Зялёныя», сябрам Камітэта па правах чалавека і гуманітарнай дапамозе Бундэстага Беатэ Вальтэр-Розэнхаймер размаўляем пра беларускія пратэсты, дапамогу дэмакратычным сілам і беларусам у выгнанні, вызваленне палітвязняў, а таксама, як быць шчаслівым у сітуацыі пастаяннага стрэсу.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)




Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Пасля тэракту ў «Крокус Сіці Хол» у Падмаскоўі беларуска напісала каментар — да яе прыйшлі сілавікі

Яна напісала: "чаму пасля тэракту пад Масквой у Беларусі адмянілі мерапрыемствы, а калі Расія бамбіць украінцаў - не". Яе каментар набраў пад сотню адзнак «падабаецца».

Сілавікі паспрабавалі запісаць з ей відэа, але дзяўчына паўтарыла сваю пазіцыю зноў, піша "Вясна".


👋 Добрай раніцы!

📌Нагадваем - чытайце наш сайт novychas.online, калі спасылка не адкрываецца, чытайце нас праз VPN 👈

📧 Таксама падпісвайцеся на нас у сацыяльных сетках, дасылайце навіны і фота ў наш бот @novychas_bot:

Twitter І Facebook І youtube І Viber І Instagram І TikTok І Одноклассники І Telegram (@novychas_bot)




Латушка: ёсць чатыры механізмы прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці

Беларусаў, якія вымушана ўцяклі з краіны з-за пераследу паводле палітычных падстаў, можна лічыць ахвярамі дэпартацыі. А дэпартацыя, як заявіў палітык Павел Латушка — гэта злачынства супраць чалавечнасці, піша «Позірк».

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)




«О, Беларусь! Ці чуеш ты, ці чуеш?.. Твой лепшы сын распяты за цябе»‎. Памяці Валерыя Маракова
✍️ Станіслаў Менскі

Выбітны беларускі паэт, які аддаў сваю квітнеючую маладосць за Беларусь, нарадзіўся роўна 115 гадоў таму, 27 сакавіка 1909 года. Валерый Маракоў прысвяціў сваё жыццё нашай дзяржаве, змагаўся за яе годнасць ды свабоду, а праз нянавісць да ўсяго беларускага савецкія каты варварскі забілі яго разам з 21 літаратарамі ў «Ноч расстраляных паэтаў»‎.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)


Ці нападзе расейскае і беларускае войска на Літву?

Калі б Пуцін вырашыў, што ў яго ёсьць нейкая зацікаўленасьць, каб яшчэ ваяваць і з NATO, то ў Лукашэнкі, хутчэй за ўсё, проста ўжо не пыталіся б, а ўключылі явачным парадкам у гэтую вайну, распавёў палітаналітык Арцём Шрайбман на «Свабодзе».

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)


Закон аб аднаполых шлюбах ухваліў парламент Тайланду

Да канца года Тайланд стане першай краінай у Паўднёва-Усходняй Азіі, якая прызнае аднаполыя саюзы. Сёння закон аб аднаполых шлюбах прыняты парламентам, прычым толкі некалькі дэпутатаў галасавалі супраць, паведамляе ВВС.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)

Показано 20 последних публикаций.