Вынікі году для “Наша дня”
Думалі пачаць традыцыйна: "гэты год быў неверагодна складаным...", але не. Гэты год зрабіў і “Наш дзень”, і беларускую музыку, і музыкаў адназначна мацней. Мы асабіста больш не панікуем ад форс-мажораў і нічому не здзіўляемся. Палічылі – 38 беларускіх канцэртаў было зладжана за 2020 (VOLSKI, J:МОРС, Nizkiz, Крама, Вайцюшкевіч, Стары Ольса, Аkute і шмат іншых цудоўных беларускіх артыстаў).
Сярод самых памятных – першы вялікі анлайн-канцэрт, VOLSKI на Дзень Волі, першы сусветны анлайн-тур, першыя жывыя канцэрты на паветры з дыстанцыянаваннем, калі гледачам было яшчэ страшнавата, але сапраўдных канцэртаў хацелася. Пасля 9 жніўня цяжка было нешта рабіць, але раптоўныя 5-цітысячныя канцэрты ў “Пясочніцы” прыўзнялі, спадзяемся, настрой. Памятнай падзеяй стала спрычыненне да запісу “Трох Чарапах” класічным складам N.R.M. у дні, калі трэба было яднацца. Восень і пачатак зімы былі насычанымі, а на 2021 яшчэ болей планаў. Дарэчы, ужо 1-га студзеня запрашаем на святочны анлайн J:МОРС :)
Увесь год мы існавалі і маглі працаваць дзякуючы вашай падтрымцы. Няёмка прасіць яшчэ нешта, але – хочам усё ж папрасіць гледачоў нашых канцэртаў, нашых сяброў аб невялічкім падарунку на Новы год – падпішыцеся, калі ласка на нашыя каналы ў ютуб і тэлеграме, каб быць у курсе нашых канцэртаў. А мы не падвядзем у 2021! З надыходзячым!
https://t.me/nashdzien
https://www.youtube.com/c/НашДзень