Агенцтва Baltic News Service: Ірак павінен адмяніць усе авіярэйсы ў Беларусь на найбліжэйшыя 10 дзён
СМІ спасылаецца на амбасадара ЕС у Іраку Марціна Хута.
Хут дадаў, што пакуль не атрымаў афіцыйнага паведамлення ад «Іракскіх авіяліній». Аднак, паводле ягоных слоў, іракскі ўрад сфарміраваў камітэт для расследавання магчымага незаконнага ўвозу іракскіх мігрантаў у Літву праз Беларусь.
Па непацверджанай пакуль інфармацыі, у найбліжэйшы час таксама можа быць абвешчана аб разрыве авіязносін паміж Беларуссю і Іракам.