За падпал чатырох «Табакерак» лекара з Бараўлянаў асудзілі на два гады калоніі
53-гадовага лекара Святаслава Удота асудзілі на 2 гады калоніі агульнага рэжыму, піша @viasna96.
У канцы красавіка яго затрымалі за расклейку налепак з фразай «Беларусам — воля, пацуку — падвал» на прыпынку ў Бараўлянах і арыштавалі на 15 сутак. Неўзабаве супраць лекара распачалі крымінальную справу, абвінаваціўшы ў падпале чатырох «Табакерак» і разбітым акне ў адной з іх.
На судзе мужчына патлумачыў свае дзеянні тым, што ён як доктар выступае за здаровы лад жыцця і здаровую нацыю, таму хацеў, каб усе «Табакеркі», якія ёсць у Бараўлянах (чатыры штукі), спынілі сваю працу.