Палітвязню Сцяпану Латыпаву выклікалі хуткую ў суд.
Як піша @viasna96, на працэсе Сцяпан заявіў хадайніцтва аб выкліку хуткай дапамогі, бо «працягла адчувае сябе дрэнна». Перад судом ён казаў, што раніцай у яго быў ціск быў 160 на 90. Латыпаў растлумачыў, што ў яго галавакружэнне і ён з цяжкасцю сочыць за працэсам.
«У камэры горача, паляць. З раніцы быў высокі ціск. Начмед зрабіў укол і адправіў сюды [на суд]. Лягчэй не стала».
Суддзя Аляксандр Воўк задаволіў хадайніцтва, у суд да Сцяпана едуць лекары.