11 лістапада 1918 было заключана Камп’енскае перамір’е, якое спыніла Першую сусветную вайну. Мядзельшчына была адным з тых рэгіёнаў Беларусі, якія асабліва пацярпелі ад ваенных дзеянняў:
Гэта вайна стала для Мядзельшчыны сапраўды Вялікай. Па некаторым дадзеным, за 12 дзён Нарачанскай аперацыі 1916 года загінула 120 тыс. чалавек! А колькі лягло ў зямлю за амаль тры гады, калі на Мядзельшчыне стаяў фронт? Не падлічыць. У Мядзельскім раёне — 19 мемарыялаў Першай сусветнай, безліч дотаў і ўмацаванняў. Адзін з моцных сімвалаў той вайны — вялізная яма на могілках мястэчка Княгінін: яна ўтварылася на месцы пахавання дзвюх з паловай тысяч салдат, што памерлі ад ран і атручэння газам у мясцовым шпіталі.