Репост из: Наша Ніва
Калеснікавай прапанавалі выступіць на ТВ «па схеме Пратасевіча». Яна адмовілася
Палітзняволеная Марыя Калеснікава распавяла тэлеканалу «Дождь», што ёй прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі, а таксама выступіць на дзяржаўным тэлебачанні. Але ні адзін, ні другі варыянт для яе непрымальныя.
Калеснікава прапанавала расказаць «шакавальную праўду пра яе выкраданне, следства і бязмежжа ў турме», але відаць, такі сюжэт не ўпісваецца ў фармат АНТ.
Таксама Калеснікава адмовілася напісаць прашэнне аб памілаванні, паколькі не лічыць сябе вінаватай.
«Яны ж заўсёды хлусяць. Не вер, не бойся, не прасі і смейся — гэта мой прынцып адносін з імі», — патлумачыла палітык.
Яна адзначыла, што не асуджае людзей, якія згаджаюцца супрацоўнічаць са следствам, каб выйсці на волю. «Кожны з нас сам робіць свой выбар, зыходзячы з абставінаў, у якіх знаходзіцца, і сам нясе за яго адказнасць, перш за ўсё, перад сабой».
Заўтра, 4 жніўня, пачнуць судзіць Марыю Калеснікаву і Максіма Знака. Працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме ў Мінскім абласным судзе. Публічна агалосяць толькі прысуд. Палітвязням пагражае да 12 год калоніі.