Mola2020 — Молодечно 2020


Гео и язык канала: Беларусь, Русский
Категория: Политика


Координация и помощь в Молодечно.

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Русский
Категория
Политика
Статистика
Фильтр публикаций


Репост из: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Жыхара Маладзечна асудзілі да 6 гадоў калоніі за два данаты

У Мінскім абласным судзе 1 красавіка да 6 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму за данаты палку Каліноўскага і BYSOL асудзілі 57-гадовага Аляксандра Верасовіча. Справу з 19 сакавіка разглядаў Уладзімір Арэшка.

Згодна версіі абвінавачвання, Аляксандр Верасовіч пераводзіў грашовыя сродкі розным «экстрэмісцкім фарміраванням»: з дапамогай аплатнай сістэмы PayPal — на рахунак палка імя Кастуся Каліноўскага, шляхам ажыццяўлення двух банкаўскіх пераводаў — Фонду салідарнасці BYSOL.

Вядома, што Аляксандр мае ў Маладзечне невялікі бізнэс. У яго двое дзяцей.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114892


Репост из: Вясна: Палітвязні Беларусі
📍Рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча перавялі ў івацэвіцкую калонію

Нагадаем, у судзе Маладзечанскага раёна 3 лістапада Манцэвічу прызначылі 4 гады калоніі, а таксама штраф у памеры 14 800 рублёў. Журналіста абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь паводле арт. 369-1 КК.

Паводле следства, Манцэвіч, з'яўляючыся дырэктарам рэдакцыі газеты, сумесна з іншымі асобамі з 1 студзеня 2020 года па 15 сакавіка 2023 года нібыта «распаўсюджваў у друкаваным выданні і яго інтэрнет-рэсурсах заведама ілжывыя звесткі, якія дыскрэдытуюць Беларусь і яе органы ўлады».

Мінскі абласны суд 23 студзеня пакінуў прысуд без зменаў, а апеляцыйную скаргу — без задавальнення.

З 7 лютага палітвязень пачаў адбываць тэрмін у калоніі № 22.

(Не)апошняе слова Аляксандра Манцэвіча

💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Аляксандр Барысавіч Манцэвіч
💻Напісаць анлайн


Репост из: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
💔«Я люблю мой народ і маю Беларусь». Моцнае апошняе слова журналіста Аляксандра Манцэвіча

«Чую галасы продкаў, ніколі не здраджваў Бацькаўшчыне. Я люблю мой народ і маю Беларусь. Знаходзячыся за кратамі, я не змог паставіць помнік бацьку на могілках да гадавіны...

Я не летуценнік, але ўпэўнены, што некалі з'явіцца вуліца імя “Рэгіянальнай газеты”, якая мацавала аўтарытэт беларускай нацыі, жыла клопатамі чытачоў і пісала праўду… Няма ніякай маёй віны.

Шкада, што я, як дзед, не магу навучыць унука новым беларускім словам. А мая дачка не можа патлумачыць унуку, дзе знаходзіцца яго дзядуля. Але яму не будзе сорамна за дзеда. Шкада газэту, якая магла існаваць доугія гады…

Сваёй віны не прызнаю».

🔹«Сваёй віны не прызнаю»: вынесены прысуд рэдактару «Рэгіянальнай газеты» Аляксандру Манцэвічу

💌Падтрымайце Аляксандра: Следчая турма № 8. 222163, Жодзіна, Савецкая, 22А, Аляксандр Барысавіч Манцэвіч
💻
Напісаць анлайн


Репост из: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
⚡️«Сваёй віны не прызнаю»: вынесены прысуд рэдактару «Рэгіянальнай газеты» Аляксандру Манцэвічу

У судзе Маладзечанскага раёна 3 лістапада вынесены абсурдны прысуд галоўнаму рэдактару «Рэгіянальнай газеты» і палітвязню Аляксандру Манцэвічу. Журналіста абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь паводле арт. 369-1 КК.

Крымінальную справу вёў суддзя Аляксей Іршын, дзяржабвінавачанне падтрымліваў памочнік пракурора — Аляксандр Марцінчык.

Паводле следства, Манцэвіч, з'яўляючыся дырэктарам рэдакцыі газеты, сумесна з іншымі асобамі з 1 студзеня 2020 года па 15 сакавіка 2023 года нібыта «распаўсюджваў у друкаваным выданні і яго інтэрнет-рэсурсах заведама ілжывыя звесткі, якія дыскрэдытуюць Беларусь і яе органы ўлады».

Суд пастанавіў пакараць журналіста пазбаўленнем волі тэрмінам на 4 гады ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама яму прысуджаны штраф у памеры 400 базавых велічынь, што складае 94 000 рублёў.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113227


Репост из: Выборы видишь? | Зеркало Политика
В Молодечно судят главного редактора независимой «Рэгіянальнай газеты».

Его обвиняют в дискредитации Беларуси.

https://news.zerkalo.io/life/49912.html?tg=7

Не открывается ссылка? Попробуйте эту или скачайте наше приложение для Android или iOS.


Репост из: Вясна: Палітвязні Беларусі
❗️Палітзняволенага журналіста Аляксандра Манцэвіча пачнуць судзіць 27 верасня

65-гадовы Аляксандр — галоўны рэдактар «Рэгіянальнай газеты», вядучага незалежнага СМІ Маладзечна і рэгіёна. Ён неаднаразовы пераможца журналісцкіх конкурсаў і прэмій за высокія стандарты працы.

Аляксандр быў затрыманы 15 сакавіка пасля ператрусу ў ягоным доме. Манцэвіча абвінавачваюць паводле арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь). Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, Аляксандр, з'яўляючыся дырэктарам рэдакцыі газеты, сумесна з іншымі асобамі з 1 студзеня 2020 года па 15 сакавіка 2023 года распаўсюджваў у друкаваным выданні і яго інтэрнет-рэсурсах заведама ілжывыя звесткі, якія дыскрэдытуюць Беларусь і яе органы ўлады.

Суд над ім распачнецца ў Маладзечне 27 верасня. Справу будзе разглядаць суддзя Аляксей Іршын.

💌Падтрымайце Аляксандра: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Аляксандр Барысавіч Манцэвіч
💻Напісаць анлайн


Репост из: Вясна: Палітвязні Беларусі
📍Падтрымайце палітвязня Паўла Пяскова, які перахварэў на прастуду ў калоніі

Нагадаем, у судзе Бабруйска і Бабруйскага раёна 14 чэрвеня Пяскову, асуджанаму за патасоўку з амапаўцамі да трох гадоў і трох месяцаў калоніі, прысудзілі яшчэ адзін год зняволення.

Тэрмін палітвязень адбываў у бабруйскай калоніі № 2, дзе супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле 411 КК — злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы. Раней праваабаронцам стала вядома пра ціск адміністрацыі калоніі на Пяскова — яго рэгулярна змяшчалі ў ШІЗА. Цяпер Павел знаходзіцца ў папраўчай калоніі № 5.

У лісце на волю паведаміў, што перахварэў на прастуду:

"Я только вышел из состояния простуды, поэтому письма мне ещё писать не особо даётся. В целом всё впорядке, жду весну".

💌Падтрымайце Паўла лістамі і тэлеграмамі: ПК № 5, 225293, г. Івацэвічы, вул. Дзяржынскага, 1, Павел Андрэевіч Пяскоў
💻Напісаць анлайн


Репост из: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Маладзечанская "Рэгіянальная газета" трапіла ў спіс рэспубліканскіх экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Яе інфармацыйная прадукцыя прызнана экстрэмісцкай судом Партызанскага раёну Мінска, заўважыў reform.by.

Таксама Мінінфарм, у адпаведнасці з рашэннямі судоў, уключыў у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў:

• суполка «Вконтакте», старонку Instagram і Youtube-канал гурта «Дети Хрущёвок», а таксама яе кампазіцыі «2020», «Таракан (Дэма)», «Папицот»;
• старонку «Вконтакте» «Юзеф Пілсудский»;
• тэлеграм-канал, чат-бот, старонку ў Instagram і Yоutube-канал руху "Рух", яго эмблему.


Репост из: Выборы видишь? | Зеркало Политика
Главного редактора «Рэгіянальнай газеты» Александра Манцевича обвиняют в дискредитации Беларуси.

«В статьях содержалась недостоверная информация, направленная на причинение существенного вреда государственным и общественным интересам».

https://news.zerkalo.io/life/36019.html?tg

Не открывается ссылка? Попробуйте эту или скачайте наше приложение для Android или iOS.


Репост из: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» перавялі ў Жодзіна

Нагадаем, як раней стала вядома @bajby, супраць заснавальніка і галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча завялі крымінальную справу. У чым вінавацяць рэдактара, невядома — з адваката была ўзятая падпіска аб неразгалошванні.

💌Падтрымаць Аляксандра лістамі, пасылкай ці грашовым пераводам: Следчая турма № 8, 222163, Жодзіна, вул. Савецкая 22А, Манцэвіч Аляксандр Барысавіч
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz


Репост из: Светлана Тихановская
«Нам ёсць што святкаваць». Святлана Ціханоўская дзякуе беларусам і віншуе з Днём Волі

Сёння, у гэты святочны дзень, нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў.

https://youtu.be/vKnS-M35Y_w


Репост из: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Супраць галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча распачалі крымінальную справу

Як стала вядома @bajby, супраць заснавальніка і галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча завялі крымінальную справу. У чым вінавацяць рэдактара, невядома — з адваката была ўзятая падпіска аб неразгалошванні.

Манцэвіча затрымалі падчас хвалі ператрусаў у рэгіянальных медыя 15 сакавіка. З таго часу ён застаецца за кратамі. Цяпер Аляксандра перавядуць у следчы ізалятар


Репост из: Зеркало | Новости
Главред «Рэгіянальнай газеты» не вышел на свободу после трех суток ареста, пишет БАЖ.

Он находится в молодечненском ИВС.

https://news.zerkalo.io/life/34943.html?tg

Не открывается ссылка? Попробуйте эту или скачайте наше приложение для Android или iOS.


Репост из: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
БАЖ стала вядома, што ў доме галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча ў Вілейцы сёння раніцай адбыўся ператрус.

З Аляксандрам і яго жонкай Нінай знікла сувязь. Дзе яны цяпер, невядома.

«Рэгіянальная газета» — вядучае недзяржаўнае грамадска-палітычнае выданне Маладзечна і рэгіёна. У 2022 годзе ўлады прызналі матэрыялы сайта выдання «экстрэмісцкімі матэрыяламі», з таго часу выданне выходзіць у сацыяльных сетках.


Репост из: Полк Каліноўскага
Падтрымайце нас рэпостамі і лайкамі!


Афіцыйныя сацыяльныя сеткі Палка:
Instagram - фотаздымкі, якіх няма больш нідзе
Facebook
@belwariorrs?_t=8ZI8FxLhzBF' rel='nofollow'>TikTok- звычайнае жыццё нашага Палка
Twitter - about the regiment
Youtube - відэа на розныя тэмы
Сайт - уся неабходная інфармацыя
Крама - мерч Палка

Разам пераможам!


Репост из: Светлана Тихановская
Зрабіце ўсё, каб засцерагчы вас і вашых блізкіх

Святлана Ціханоўская:
«Усё гэта не магло прысніцца нам нават у страшным сне. І ўсё ж гэта здарылася. Пратэсты, рэпрэсіі, збіцці, крызіс, вайна. Мы не маглі прадбачыць гэтыя падзеі, але навучыліся дзейнічаць у самых складаных сітуацыях. Яны навучылі нас рыхтавацца да горшага, і заўсёды клапаціцца пра блізкіх і тых, хто пацярпеў. Мы ўбачылі, што шукаць логіку і пралічваць наступныя крокі тыранаў — бессэнсоўна. Яны не кіруюцца логікай.

Таму сёння нам з вамі так важна паклапаціцца пра сябе і родных. Не дазваляць сабе лішняй панікі, а выдыхнуць, прымаць рашэнні спакойна. І калі ёсць нешта, што можна зрабіць, каб засцерагчы сябе, — лепей рабіць гэта загадзя.

Пагаварыце з роднымі і сябрамі, абмяркуйце план дзеянняў на выпадак небяспекі. Назапасьцеся наяўнымі грашыма, лепей у валюце, а яшчэ лепей — у розных валютах. Абмяркуйце з дзецьмі правілы паводзінаў у стрэсавых сітуацыях і базавую бяспеку, можна нават правесці невялікую трэніроўку ў гульнявой форме. Даведайцеся, ці ёсць у вашым раёне памяшканні, у якіх можна схавацца ў выпадку удараў з паветра, вызваліце іх ад лішніх рэчаў, пакіньце там мэблю і невялікі запас кансерваў. Праверце хатнюю аптэчку, калі трэба — папоўніце яе неабходнымі сродкамі: бінты, бандажы, сродкі індывідуальнай абароны, антысептыкі, антыбіётыкі, заспакаяльныя сродкі і таблеткі для абеззаражання вады, а таксама тыя лекі, якія вам патрэбныя.

Дарагія беларусы, зараз нам як ніколі важна захаваць сябе. Важна не дазваляць сабе застацца ў роспачы і прымусіць сябе адмовіцца ад страху, у які заганяе нас рэжым, а таксама думаць цвяроза. Але падрыхтавацца і скласці сабе план дзеянняў на выпадак надзвычайнага здарэння ніколі не будзе лішнім. Беражыце сябе і адно аднога».


Для Маладзечанскага рэгіёну дзейнічае он-лайн бясплатная юрыдычная дапамога. Юрыст знаходзіцца за межамі РБ. Можа пракансультаваць, скласьці нейкія звароты, скаргі па розных відах заканадаўства: адміністрацыйнае, працоўнае, крымінальнае. Пісаць можна на адрасы: molodeczno2012@gmail.com ,
у тэлеграме: @Guzik_zero


Репост из: Светлана Тихановская
Светлана Тихановская: «Недавно я увидела статистику, что только за прошлый год с беларусов было собрано штрафов в размере 40 390 базовых величин. Это почти полтора миллиона рублей, или более полумиллиона долларов.

Это деньги, которые люди могли бы потратить на необходимые вещи для своей семьи: новая куртка, школьные тетради, ремонт стиральной машины. Это деньги, которые можно было бы отложить на долгожданный отпуск или учебу в университете. В конце концов, этими деньгами можно было бы добровольно помочь людям со сложными заболеваниями, больницам и детским домам, политзаключенным и их семьям. Но они уходят, а точнее – присваиваются в пользу защитников Лукашенко, которые и без того неплохо зарабатывают и пользуются множеством привилегий.

И это во время серьезного экономического кризиса, когда людям едва хватает зарплаты, чтобы закрыть свои базовые потребности. Мало того, что цены в магазине постоянно растут, – растут и налоги, и большая их часть снова уходит в карманы силовикам.

Все это – налог на Лукашенко. Этими поборами и штрафами беларусы вынуждены спонсировать тех людей, которые и привели нашу страну к изоляции и кризису.

Всем нам важно увидеть, что происходит. Задуматься, куда идут наши деньги. Почему базовая величина постоянно повышается. И почему налогов, как бы их ни повышали – снова не хватает на ремонт поврежденных зданий и дорог, обеспечение нормального водоснабжения и нормальной инфраструктуры. Почему деньги, которые беларусы зарабатывают и платят в бюджет, – уходят на содержание правительственного аппарата, а не на улучшение условий жизни граждан.

Я знаю, что будущее Беларуси – за теми людьми, кто умеет работать и зарабатывать честным путем. В этом будущем нет места ни устаревшей «палочной» системе, ни жульничеству и коррупции среди чиновников и силовиков. В этом будущем государство будет выполнять свою прямую функцию, должно защищать и поддерживать граждан, а не наживаться на них».


Репост из: BELPOL
Каратели усиливают вербовку детей

BYPOL уже неоднократно сообщал о катастрофическом дефиците кадров в карательных структурах режима. И вот очередное тому подтверждение.

По информации, полученной от участников плана «Перамога», в г.Могилёве планируется открытие УО «Могилевский специализированный лицей МВД», для чего в распоряжение так называемого «Министерства внутренних дел» диктатора на безвозмездной основе будет передана вся инфраструктура Учебного центра по подготовке, переподготовке и повышению квалификации кадров Могилёвского отделения БелЖД.

Всё дело в том, что специалисты железнодорожного транспорта нелегитимному сейчас не нужны, ему побольше «силовиков» подавай, так как собственная шкура в перманентной опасности. А в каратели, несмотря на увеличение льгот, желающих идти мало. Поэтому решили заняться вербовкой детей и их недалёких родителей.

В «лицей МВД» будут принимать детей с 12-летнего возраста, заманивают туда бесплатным 4-х разовым питанием, обмундированием и гарантией поступления в академию МВД.
Но бесплатный сыр бывает только в мышеловке. Взамен курсанты будут находиться на круглосуточном казарменном положении и, согласно распорядку дня, свободного «личного» времени у них будет только 30 минут в сутки, даже в выходные дни. А всё остальное время - военная муштра и «гражданско-патриотическое воспитание», т. е. полное «промывание мозгов». Таким образом, по окончанию «обучения» планируется получить полностью выдрессированных и одурманенных пропагандой существ, которые выполнят любой приказ.

Люди, не позволяйте сделать из своих детей зомби, не верьте уговорам карателей!

Жыве Беларусь! Слава Україні!

Сбор на подготовку беларусов от BYPOL:
https://bysol.org/be/initiatives/bypoltraining/

Чат-бот плана «ПЕРАМОГА»: https://t.me/plan_peramoga_bot

Связь с нами:
E-mail:
ByPol@protonmail.com
E-mail САЦ: sacbelarus@protonmail.com
Telegram: https://t.me/osb_by_pol


Репост из: Зеркало | Новости
Подруга экс-политзаключенного боксера Алексея Кудина рассказала «Зеркалу» о том, как его встречали.

«Выпил большой кофе, который давным-давно хотел».

https://news.zerkalo.io/life/29277.html?tg

Не открывается ссылка? Попробуйте эту или скачайте наше приложение для Android или iOS.

Показано 20 последних публикаций.

81

подписчиков
Статистика канала