Мода На Мову


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Лингвистика


Размаўляць па-беларуску – гэта сучасна, годна і модна!
#моўныяАсаблівасці
#дакументПаБеларуску
#беларускаяЛацінка
#цытата
#клёвыяСловы
#моваНаСпажывецкімРынку

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Лингвистика
Статистика
Фильтр публикаций


Репост из: Кінакіпа | Фільмы і серыялы па-беларуску
Поўнач у Парыжы | Midnight in Paris | 2011

Гіл і Інэз прыязджаюць у Парыж на вакацыі. Горад зачароўвае галівудскага сцэнарыста Гіла, і ён марыць знайсці натхненне, каб дапісаць свой раман. Між тым Інэз хоча наведваць цікавыя месцы, забаўляцца ў рэстаранах і начных клубах. Гіл шпацыруе па горадзе ўначы і выпадкова трапляе ў мінулае – у Парыж 20-х гадоў! Там ён сустракае сваіх куміраў Хэмінгуэя, Пікасо, Фіцджэральда і захапляецца прыгажуняй Адрыянай. Поўнач становіцца для Гіла ўлюбёным часам, а Парыж 20-х – залатым векам!

Пераклад і агучка: прафесійны двухгалосы закадравы (Gavarun.by)

Спампаваць BDRip-1080p: https://baravik.org/topic/2252/ (DVO)

IMDb (7,7/10): https://www.imdb.com/title/tt1605783/
Kinopoisk (7,7/10): https://www.kinopoisk.ru/film/504465/

#фэнтэзі@kinakipa #меладрама@kinakipa #камедыя@kinakipa #агучка@kinakipa


#клёвыяСловы


🤨 Прыгаворваюць, калі нехта спрабуе патлумачыць, што і так даўно вядома.

#прымаўкі


👩‍🏫 Прыгадайма значэнне слова, ці скарыстаймася падказкаю.

👉 Затамка — механізм , прызначаны для адчынення, зачынення ці рэгулявання струменя чаго-небудзь пры пэўных умовах (клапан).

#згадаймаЗначэнне


😏 Пра надта фанабэрыстых і ганарлівых.

#прымаўкі


📖 ЗДАРЭННЕ

👉 выпадак, прыгода, падзея, дзея, справа, эпізод, казус.

#слоўнік


🤔 Спрабуйма сказаць знаёмы выраз па-беларуску, ці скарыстаймася падказкаю.

Бросить на произвол судьбы.

✅ На ласку долі.
✅ На вырак лёсу .

✅ Кінуць-рынуць (ды пайсці).

#згадаймаВыраз


📆 30 верасня 1931 нарадзіўся беларускі паэт, перакладчык, празаік, драматург, літаратуразнавец, фалькларыст і грамадскі дзеяч Ніл Сымонавіч Гілевіч.

🖌 Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,
Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, -
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.

Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус,
А пад злодзеем хмыліцца злодзей,
А пад лёкаем мыліцца лекай,
Аі пад гнусам капошыцца гнуc,
А пад гэтым усім – беларус?


#вартаВедаць


🖌 Абапал пацягнуліся сады, агароды, ягаднікі. Мележ.

#безэквівалентнаяЛексіка


🛎 Прыгаворваюць пра таго, хто спрабуе распавесці навіну, але не дакладна ведае што да чаго.

#прымаўкі


#клёвыяСловы


🤝 Як адказ на вітанне.

#прымаўкі


❤️ Donar.by — гэта праект для тых, хто жадае прыняць удзел у адраджэнні беларускай мовы.

🖌 Што мы тут робім? Дапамагаем тэхналагічнай будучыні нашай мовы (каб кампутары разумелі жывую размову)! Пераходзім на беларускую, вучымся ёй, трэніруем маўленне, слухаем галасы беларусаў, калекцыянуем асаблівасці гаворкі раёнаў Беларусі.

📡 Нават калі самі не збіраецеся прымаць удзел, падзяліцеся, калі ласка, спасылкай з тымі, каму гэта можа быць цікава 🤗

#вартаВедаць #пашыраймаСваё


👩‍🏫 Прыгадайма значэнне слова, ці скарыстаймася падказкаю.

👉 Коўцік — пярэдне-верхняя частка шчытападобнага храстка, якая выступае на пярэдняй паверхні шыі, пераважна ў мужчын (кадык).

#згадаймаЗначэнне


🚶Калі пазычыў што, а пасля трэба папахадзіць, каб вярнуць.

#прымаўкі


📖 ЗВЫКНУЦЦА

👉 звыкнуць, абвыкнуць, прызвычаіцца, асвоіцца, асвойтацца, зжыцца, уцягнуцца, агойтацца, абабіцца, паабіцца, атаўчыся, абцярпецца, абцерціся, паабцерціся, прыцерціся.

#слоўнік


🤔 Спрабуйма сказаць знаёмы выраз па-беларуску, ці скарыстаймася падказкаю.

Бросает в дрожь.

✅ Аж скура шУрпіцца.
✅ Дрыготка бярэ.

✅ Дрыжыкі працінаюць.

#згадаймаВыраз


🖌 Коля, які цяпер, маючы надзею, што гэта яго бацька таемна з'явіўся і жыве ў крайняй ад лесу старой трохаконнай хаце, шыбаваў сюды, азіраючыся і дробна перабіраючы нагамі. Чорны.

#безэквівалентнаяЛексіка


🏃 Аб тым, хто нарабіў крутні-непрыемнасці, а сам недзе ўцёк.

#прымаўкі


#клёвыяСловы

Показано 20 последних публикаций.