Мая Краіна Беларусь


Гео и язык канала: Беларусь, Русский
Категория: Политика


Галоўны канал пра Беларусь!
Па ўсіх пытаннях: @MKBelbot
Рэклама: @imn_ads
Не сілай, а розумам!

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Русский
Категория
Политика
Статистика
Фильтр публикаций


Нанатэхналогіі ў Беларусі

Сувязь з каналам 👌 Мая Краіна Беларусь


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Размова з адным з "пераможцаў" на лукашэнкаўскіх "выбарах".

Сувязь з каналам 👌 Мая Краіна Беларусь


«На развітанне дачка напісала бацьку: «Тата, я цябе прашу, вярніся дадому жывым»

Гэта быў чалавек, на якога можна пакласціся, які заўсёды мог дапамагчы, з якім можна было паплакаць і пасмяяцца.

Жонка беларускага добраахвотніка Вадзіма Шатрова, які загінуў ва Украіне, «Салiдарнасцi» цёплую гісторыю кахання з мужам. А таксама трагічную гісторыю пра тое, як адным днём жыццё іх сям’і спынілася.


27 сакавіка (або 26 красавіка) 1891 года нарадзіўся Клаўдзі Дуж-Душэўскі – беларускі дзеяч, дыпламат БНР, выкладчык Віленскай беларускай гімназіі, архітэктар. Менавіта ён лічыцца аўтарам беларускага нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга.

Продкі Дуж-Душэўскага ўдзельнічалі ў вызвольных паўстаннях (1831 і 1863 гг.). Клаўдзі далучыўся да беларускага руху яшчэ да Першай сусветнай вайны і дзейнасць працягваў у міжваенны час. Падчас Другой сусветнай быў зняволены першымі саветамі, а пазней нацыстамі. Ужо пасля вайны яго зняволілі другія саветы, "асудзіўшыя" беларускага дзеяча за "беларускі нацыяналізм".

Historyja I Мая краіна Беларусь


Мала добрых беларускіх навінаў? Давайце зробім іх самі! На платформе "Новая Беларусь" ідзе праект "Будуй сваё". Там ужо ёсць 18 годных ідэй, якія могуць быць карысныя беларускай супольнасці.

Вы маеце карысную ідэю? А можа хочаце пасачыць, як з чыёйсьці ідэі атрымаецца годная ініцыятыва? Тады далучайцеся да праекту «Будуй сваё», прапаноўвайце, абмяркоўвайце, давайце парады іншым удзельнікам і ўдзельніцам, пакідайце свае падабайкі ці непадабайкі праектам! Усе ў суполках ананімныя, але мы сочым, каб не было абразаў ці іншых непрыстойнасцяў.

Як далучыцца? Можна праз унёсак ці праз 1,5% на дабрачыннасць з падаткаў, калі вы ў Польшчы ці Літве (як запоўніць дэкларацыю, глядзіце тут).
Як гэта працуе? Усе скідваюцца ў адзін «слоік», а потым разам вырашаюць, куды накіраваць супольныя грошы. У Польшчы мы працуем з фундацыямі Tutaka і FaniMani. Усе падрабязнасці тут.

Гэта другі сезон падатковага праекту «Новай Беларусі». Па выніках леташняга ў Вільні з'явілася беларуская бібліятэка «Чытальня», а ў Польшчы робяць сайт па гісторыі Беларусі. Далучайцеся і «Будуйце сваё» па ўсім свеце!


Як пражыць у Беларусі за 230$ і яшчэ адкласці на мора?

Сувязь з каналам 👌 Мая Краіна Беларусь


А вось так прайшла Вербная нядзеля ў Беларусі

Сувязь з каналам 👌 Мая Краіна Беларусь


26 сакавіка 1944 у менскім гарадскім тэатры адбылася прэм'ера оперы «Усяслаў Чарадзей» М. Шчаглова-Куліковіча на вершы Н. Арсенневай #ГісторыяМКБ




Дзень Волі – гэта адно з самых галоўных беларускіх святаў. Менавіта 25 сакавіка 1918 года была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі і тым самым адноўленая наша дзяржаўнасць, але ўжо ў навейшай, сучаснай нацыянальнай форме. Больш за тое, гэта таксама была заява аб тым, што беларусы зноў маюць намер быць гаспадарамі ў сваёй краіне, дзе хочуць жыць свабодна. Таксама ўлады БНР абвясцілі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг і гістарычны герб Пагоня дзяржаўнымі сімваламі.

Лагічным працягам дэкларацыі аб незалежнасці ў 1918 годзе было яе паўторнае абвяшчэнне пад канец XX ст. у час распаду савецкай турмы народаў. У выніку намагання не аднаго пакалення, мы маем сваю дзяржаву. Але адзінае, што нам засталося, гэта разам з суседзямі перамагчы супольнага гістарычнага ворага - Масковію і дамагчыся свабоды ўнутры нашай краіны, у нашым агульным доме. А яшчэ памятайма словы Рыгора Барадуліна:

Дваццаць пятага сакавіка –
Наша свята,
Пароль
І прысяга!


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
🕯 Роўна два гады таму – 25 сакавіка 2022 года – у шпіталі ад параненняў загінуў Дзмітрый Апанасовіч з пазыўным Тэрор

Напярэдадні, 24 сакавіка ў баях пад Кіевам Зміцер атрымаў раненне не сумяшчальнае з жыццём.

Але ні што не забыта і ніхто не забыты! Яго справа жыве, і Батальён «Тэрор», што названы ў гонар героя, кожны дзень помсціць за ўсіх загінуўшых беларусаў на полі бою!

Герої не вмирають!
Жыве Беларусь!
Слава Украіне!


Фота на найлепшы камэнтар


Дзень Волі 2024 у Беластоку 🇧🇾

Сувязь з каналам 👌 Мая Краіна Беларусь


Нейкі крынжовы шлях у Горадні

Сувязь з каналам 👌 Мая Краіна Беларусь



Показано 15 последних публикаций.