МЕНСКРАЗАМ!


Гео и язык канала: Беларусь, Русский
Категория: Политика


Канал аб'яднання пратэстнага руху Менска, рэгіёнаў Беларусі, беларусаў Замежжа.
#МыРазам рухаемся да перамогі над дыктатурай.
Наш бот
@menskrazam_bot
Нашы акаўнты:
https://teletype.in/@menskrazam/accounts
🤍❤️🤍
#МенскРазам‌‌

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Русский
Категория
Политика
Статистика
Фильтр публикаций


Репост из: Historyja
23 лістапада 1871 года нарадзіўся Уладзімір Тэраўскі - беларускі дырыжор, кампазітар, фалькларыст, аўтар музыкі гімна "Ваяцкі марш".

Стварыў адзін з першых беларускіх харавых калектываў - Менскі беларускі хор. Падчас адкрыцця Першага Усебеларускага з'езду ў снежні 1917 года хор пад яго кіраўніцтвам выканаў Беларускую Марсельезу, "А хто там ідзе" і "Кроў нашу льюць даўно ўжо каты". Па прапанове Беларускай вайсковай камісіі пачаў працу па складанні спеўніка для беларускага войска. Пасля ўтварэння Белдзяржтэатра быў яго галоўны хормайстар. Арыштаваны ў 1920 г. палякамі, а ў 1921 г. бальшавікамі. Пасля вызваленая два гады пазней, кіраваў харавымі калектывамі БДУ. Расстраляны саветамі ў 1938 годзе.


Репост из: Радыё Свабода — Беларусь
У Менску ліквідуюць яшчэ адну прыватную ВНУ, якая дзенічала з 1992 году

Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасьці зьявіўся ў 1992 годзе па ініцыятыве Навукова-тэхнічнага таварыства будаўнікоў Беларусі.

Ён рыхтаваў спэцыялістаў па спэцыяльнасцях: перакладчыцкая справа, маркетынг, бізнэс-адміністраваньне, камэрцыя, эканоміка і кіраваньне.

Гэта ня першае закрыцьцё прыватнага ВНУ.

https://smarturl.click/Eel2L


Репост из: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️Палітвязняў прымушаюць пісаць прашэнні на памілаванне

Па інфармацыі «Вясны» ў адной з калоній палітвязням, якіх толькі перавялі ў папраўчую ўстанову, прапануюць адразу пісаць на памілаванне.

У ліпені «Вясна» паведамляла, што ў наваполацкую калоніі № 1 кожны дзень прыязджаюць прадстаўнікі мінскай пракуратуры, якія прымушаюць палітвязняў пісаць прашэнні аб памілаванні.

Нагадаем, з ліпеня на волю па памілаванні выйшлі 178 палітвязняў. У гэты самы час 223 іншых чалавекі атрымалі статус палітычнага зняволенага.


Репост из: Супер Мова
Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі

⚰️ 22 лістапада 2019 г. у Вільні адбылося ўрачыстае перапахаваньне кіраўніка вызвольнага паўстаньня 1863-1864 гг. Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў.

Паўстанцаў каралі сьмерцю на Лукіскім пляцы на рынкавай плошчы, іх целы рускія жаўнеры забіралі на Замкавую гару, там стаяў гарнізон імпэратарскіх войскаў. Забітых паўстанцаў хавалі наўпрост там, абліваючы целы вапнаю, Каліноўскі быў апошнім, каго пакаралі сьмерцю ў тыя часы за ўдзел у паўстаньні. Ягонае цела таксама залілі вапнаю і пахавалі там жа, дзе і ягоных хаўрусьнікаў. Хутка на тым месцы паўстала пляцоўка для крыкета.

Хавалі паўстанцаў на тэрыторыі гарнізона адмыслова, каб мясцовыя людзі ня мелі доступу да магілаў і не змаглі стварыць стыхійныя мэмарыялы паўстанцам на месцах пахаваньняў. У 2017 годзе на Замкавай гары ў Вільні распачынаюцца раскопкі масавага пахаваньня пакараных сьмерцю ўдзельнікаў Студзеньскага паўстаньня.

👀 Глядзіце цырымонію пахаваньня Кастуся Каліноўскага.

📕 Чытайце кнігу Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі

@supermova #мова #паўстаньне #лукішкі


Репост из: Dapamoga
Беларусы Вільні на пікеце ля будынку Еўракамісіі ў Літве ў падтрымку і абарону Васіля Верамейчыка, ваяра Палка Каліноўскага, дэпартаванага з В'етнаму ў Беларусь у пастку да катаў лукашэнкі.

Сёння, 22 лістапада, пятая гадавіна дня перапахавання рэшткаў паўстанцаў у 2019, дня, у які беларусы па закліку душы вялізнай калонай з нацыянальнымі сцягамі прайшлі па Вільні падчас урачыстых мерапрыпрыемстваў, дэманструючы гонар і годнасць.

Сёння беларусы заклікаюць "У памяць Каліноўскага абаронім каліноўца, які ваяваў ва Украіне за нашу і вашу свабоду!"

Пасля пікету беларусы ўшанавалі памяць  паўстанцаў на віленскіх могілках Расу ўскладаннем кветак і запальваннем лампадаў.

Падтрымаць сям'ю Васіля "Пацука" Верамейчыка вы можаце праз асабістую карту ягонай жонкі:

LT047300010173692355
Yauheniya Verameichyk
Swedbank LT

https://youtube.com/shorts/u4rSsHM5eSg?feature=shared


Репост из: Dapamoga
22 лістапада 2019 года на могілках Расу ў Вільні ўрачыста перапахавалі астанкі Кастуся Каліноўскага і Зігмунда Серакоўскага і іх баявых таварышаў.

У гэтыя ж дні 2024 году затрыманы ў В'етнаме і экстрадаваны ў Беларусь каліновец Васіль Верамейчык, які таксама змагаўся за нашу і вашу свабоду ва Украіне. Па панятках злачыннага рэжыму лукашэнкі яму пагражае смяротнае пакаранне.

Выходзім за гонар і выратаванне жыцця сумленнага беларускага ваяра Васіля Верамейчыка:

* у 14:00 выходзім на акцыю ля офісу камісіі ЕС/Gedemino pr. 16
* у 15:30 наведваем мемарыяльную капліцу на Расу, дзе 5 гадоў таму былі перапахаваныя ўдзельнікі паўстання 1863 году/Rasu g. 32


Репост из: Historyja
21 лістапада 2013 пачаўся Еўрамайдан/Майдан, які ператварыўся ў рэвалюцыю Годнасці. Падзея, якая моцна паўплывала на нашу частку Еўропы і шматлікіх змусіла пераасэнсаваць многія рэчы, у тым ліку гісторыю, а разам з тым светапогляд.

Падзея, якая чарговы раз напомніла, што будучы суседам Расіі, якая вечна нападае на суседзяў і іншыя краіны, за свабоду і незалежнасць трэба плаціць вялікую цану. Хаця ў розных хапала свядомых разумных людзей, якія папярэджвалі.


Репост из: Радыё Свабода — Беларусь
Сваякі расказалі пра ўзмацненьне ціску на палітвязьняў у жодзінскай турме

У жодзінскай турме № 8 на турэмным рэжыме ўтрымліваюць дзясяткі палітвязьняў, сярод іх Сяргей Ціханоўскі, блогер Эдуард Пальчыс, лекар і валянтэр Андрэй Любецкі, анархіст Ігар Аліневіч, журналіст Дзяніс Івашын ды іншыя.

https://smarturl.click/4kXBG


Репост из: Супер Мова
Палеская ластаўка

🥳 20 лістапада 1948 — нарадзілася Яўгенія Янішчыц (в. Рудка, Пінскі раён) — беларуская паэтка.

"Палескай ластаўкай" Яўгенію Янішчыц паэтычна назваў Генадзь Бураўкін. Яна сапраўды выклікала такое ўражаньне – імклівая, уражлівая, узнёслая.

Яе паэзія — гэта надлом, адчай, сум і разам з тым спадзяваньне вырвацца з палону смутнаглядзтва.

Яе гераіні, ці то зусім маладзенькая дзяўчынка, якая толькі пачынае складаць вершы, ці нью-ёркская алькагалічка — роднасныя ў сваёй безабароннасьці і з аднолькава трагічнай накіраванасьцю рушаць да свайго трагічнага фіналу.

Яе адзінота па сваёй эмацыйнай вастрыні тоесная адзіноце Ван Гога, а ў яе экспрэсіўна-набалелай паэзіі адчуваецца блізкая гэтаму вялікаму галяндцу асуджанасьць на хуткі, трагічны фінал.

📰
Чытайма поўнасьцю 20 нечаканых фактаў пра Я. Янішчыц

📚 Вершы і паэмы Яўгеніі Янішчыць можна чытаць на "Палічцы".

Ты пакліч мяне. Пазаві.
Там заблудзімся ў хмельных травах.
Пачынаецца ўсё зь любві,
Нават самая простая ява.
І тады душой не крыві
На дарозе жыцьця шырокай.
Пачынаецца ўсё зь любві –
Першы посьпех і першыя крокі.
Прыручаюцца салаўі,
І зьмяняюцца краявіды
Пачынаецца ўсё зь любві –
Нават ненавісьць і агіда...
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Сто дарог за маімі плячыма.
Пачынаецца ўсё зь любві.
А інакш і жыць немагчыма.


✍️ Яўгенія Янішчыц, "Ты пакліч мяне. Пазаві..."

@supermova #мова #паэтка #янішчыц


Репост из: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
В'етнам выдаў Беларусі «каліноўца» Васіля Верамейчыка, затрыманага ў гэтай азіяцкай краіне

Пра гэта паведамляе @nashaniva са спасылкай на прапагандыстаў.

Паведамляецца, што мужчына апынуўся ў Азіі, бо Літва прызнала яго пагрозай нацыянальнай бяспецы і забараніла ўезд у Еўрасаюз.


Репост из: Радыё Свабода — Беларусь
4 гады таму ў Менску тысячы людзей разьвіталіся з забітым Раманам Бандарэнкам

20 лістапада 2020 году ў Менску пахавалі 31-гадовага Рамана Бандарэнку. Разьвітаньне прайшло ў царкве Ўваскрасеньня Хрыстовага на вуліцы Гамарніка на поўначы Менску, непадалёк Курапатаў.

Раман Бандарэнка памёр 12 лістапада 2020 году. Яго жорстка зьбілі падчас затрыманьня на «плошчы Перамен» у Менску. Хто менавіта забіў Рамана, невядома, аднак сярод прысутных падчас нападу 11 лістапада на запісах з камэраў назіраньня пазналі экс-кіраўніка Фэдэрацыі хакею Беларусі Дзьмітрыя Баскава, неаднаразовага чэмпіёна сьвету ў тайскім боксе і кікбоксінгу Дзьмітрыя Шакуту і прэс-сакратарку Лукашэнкі Натальлю Эйсмант.

Больш падзей 20 лістапада чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/0eRXv


Репост из: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
У Мінску судзяць бацьку чатырох дзяцей

У Мінскім гарадскім судзе 20 лістапада распачаўся суд над 35-гадовым Паўлам Шорахавым. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Верагодна, справа тычыцца каментароў у тэлеграм-чаце.

18 сакавіка гэтага года КДБ яго назваў датычным да тэлеграм-чата «Здравый смысл на Алибегова», калі прызналі яго «экстрэмісцкім фармаваннем». Меркавана, мужчыну затрымалі ў лютым 2024 года.

Вядома, што ў мужчыны чацвёра дзяцей. Павел утрымліваецца ў СІЗА.

Справу разглядае Сяргей Кацар.


Репост из: Чижовка = Чыжоўка (SemChizei ИнфоПоле)
​​Цяжка зараз зразумець, якая навучальная ўстанова ў Беларусі найгоршая для сумленных вучняў і студэнтаў. З недзяржаўнымі школамі і ВНУ пацукі ўвесь гэты час вялі паспяховую барацьбу, а ад дзяржаўных зразумела, чаго чакаць. Але вучыцца недзе трэба, і, у прынцыпе, зразумела, як абітурыенты пасля 2020 г абіралі, напрыклад, БДУІР: з аднаго боку, шылін, супрацоўніцтва з сілавікамі (якое прызналі адносна нядаўна) і перспектыва размеркавання на "Агат". А з іншага, цудоўныя студэнты. Усе ж памятаюць прыгожыя відэа з бел-чырвона-белымі аўдыторыямі?

Але хто, хто на цвярозую галаву абярэ для сябе ці для дзіцяці акадэмію МУС?! Увогуле, што за людзі вучацца там? Што за першакурснікі, паслухаўшы ў жніўні 2020 г стогны людзей з Акрэсціна, прыйшлі ў верасні на першую пару?

І вось, не так даўно стала вядома, што 21-гадовага Іллю Нарышкіна, студэнта акадэміі МУС, летам асудзілі на 15 гадоў. Падрабязнасцей няма, але артыкулы такія, па якім судзяць тых, хто хоча ваяваць за Украіну.

Можа, Ілля спадзяваўся давучыцца і працаваць ужо ў вольнай краіне. Можа, ВНУ абралі яго бацькі. Можа, можа... А можа, ён быў тады па-за палітыкай. А потым раптам перастаў.

У большасці людзей ёсць мяжа, якую яны не могуць пераступіць. На нейкія рэчы сумленне дазваляе заплюшчваць вочы, а на нейкія - не. Хтосьці з нас прачнуўся ў 1996 г, хтосьці - у 2020 г, хтосьці - напачатку 2022 г. Кагосьці абудзілі скрадзеныя выбары і здзекі над вязнямі, кагосьці - арыштаваны сын ці ўнук, кагосьці - першы дзень поўнамаштабнай вайны (і можа, кагосьці абудзіць тысячны дзень).

І няхай прапаганда распавядае нам, як беларусы радасна падпісаліся за луку, і народ ператварыўся ў таго хлопца са старога жарту, якому пятля спачатку ціснула, а потым ён прывык. Ніхто не прывык, ніхто не забыў і не дараваў. І людзей, якім абрыдла гэтая ўлада, з кожным днём становіцца не меней, а больш.

Свабоду Іллі Нарышкіну!
Жыве Беларусь!


Репост из: Будзьма беларусамі!
❤️‍🩹 У Вільні паставілі спектакль пра беларусак у турмах

У аснову пастаноўкі «Мая маці ў турме» леглі ўспаміны дзяцей беларускіх і савецкіх палітвязняў, піша dw.com.

⛓️ 17 лістапада ў літоўскай сталіцы адбылася прэм’ера спектакля «Мая маці ў турме». Гэта гісторыя пра савецкіх жанчын, якія разам з дзецьмі аказаліся ў лагеры толькі за тое, што іх родных прызналі «ворагамі народа». Праз 80 гадоў трагедыя паўтарылася ўжо ў Беларусі, дзе сотні жанчын былі рэпрэсаваны за нязгоду з рэжымам. Іх дзеці расказалі, як яны перажылі траўму. Гэта і стала асновай спэктаклю.

Працяг па спасылцы. 🖥 Без VPN чытаць можна тут.


Репост из: ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ
1000 дзён таму пачалося поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну❗️

Гэта дні жаху і болю, дні смерцяў і плачу, але і таксама дні годнасці і мужнасці, дні жыццялюбства і свабоды.

Нашая падтрымка народу Украіны, нашая рука ўкраінскім творцам ✊

Сёння прапаноўваем паглядзець два відэа Андрэя Хадановіча пра беларускія пераклады ўкраінскай ваеннай літаратуры:

▶️  Як украінская паэзія нашых дзён дапамагае жыць: Жадан атрымае Нобеля, адказ Багдановічу, нават гумар

▶️  Траўмы, гвалт і маўчанне: як потым загаварыць? Украінскі слоўнік вайны і салідарнасць Беларусі

▶️  Дэпартацыя з Беларусі і «Аўтазак», вайна і час нянавісці, Майдан і голас Харкава: ЖАДАН

Слава Украіне! 🇺🇦
Жыве Беларусь! 🇧🇾


Репост из: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
У Мінску на гэтым тыдні за ўдзел у пратэстах судзяць адразу чатыры сям’і

У судзе Заводскага раёна Мінска 19 лістапада пачынаецца суд над Ганнай, Іннай і Раманам Усманавымі, а таксама Кірылам Селязнёвым. Іх абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Суддзя — Дзмітрый Лукашэвіч.

Таксама сёння ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска разглядаюць справу паводле ч. 1 арт. 342 КК супраць Кацярыны і Ігара Грамовічаў. Працэс вядзе суддзя Таццяна Полулех.

21 лістпада распачнецца суд над Маркам Куніцкім і Ірынай Пратазанавай-Куніцкай у судзе Кастрычнікага раёна Мінска. Разглядаць справу прызначана суддзя Алена Жывіца.

А 22 лістапада будуць судзіць сям'ю з трох чалавек: Ганну, Таццяну і Андрэя Вашчышыных. Працэс пройдзе ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска. Суддзя — Юлія Крэпская.

🗣Калі вам вядомыя акалічнасці справаў, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Дарагія нашы вязні сумлення, лістападаўскія імяніннікі!

Шчыра віншуем кожнага з вас з Днём народзінаў!
Жадаем моцнага здароўя, вытрымкі і хутчэйшага вяртання дадому.

А наша возьме ўсё адно!
І Беларусі - жыць!
Дабро перамагае зло -
Інакш не можа быць!

Ад беларусак і беларусаў Беластоку

#МыРазам


Репост из: Historyja


Репост из: Historyja
18 лістапада 1883 года нарадзіўся Язэп Лёсік - беларускі нацыянальны і палітычны дзеяч, пісьменнік, публіцыст, мовазнавец, педагог. Старшыня Рады БНР.

За змаганне з царскай уладай быў сасланы ў Сібір, адкуль вярнуўся ў Беларусь падчас Першай сусветнай вайны. Адразу ўвайшоў у Вялікую беларускую раду і стаў удзельнікам Першага Усебеларускага з'езда. Лёсік з'яўляецца адным з ініцыятараў акту незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Пазней апынуўся ў частцы Беларусі пад саветамі, дзе займаўся навукай і культурай. Ужо ў 1922 годзе за выданне "Практычнай граматыкі беларускае мовы" яго асудзілі і арытшавалі, што паўтарылася ў 1930 г. і 1938 г. Зноў быў сасланы, тым разам саветамі ў лагер за "антысавецкую агітацыю". Па сённяшні дзень невядома, ці памёр у турме, ці быў расстраляны. Лёсік быў родным дзядзькам Якуба Коласа.


Репост из: Вясна: Палітвязні Беларусі
💔Палітвязень Мікалай Аўтуховіч: «Калі са мной нешта здарыцца, дык гэта спецыяльна»

18 лістапада Мікалай Аўтуховіч, якога трымаюць у гродзенскай турме, выйшаў на сувязь са сваякамі пасля больш як месяца маўчання. Ад палітвязня стала вядома, што ён адбыў 21 дзень у ШІЗА, дзе яму толькі зрэдку аказвалі медычную дапамогу, хоць ён мае хранічныя захворванні.

«Паспеў сказаць, што было вельмі халодна, толькі ў канцы тэрміну ў камеры адрамантавалі ацяпленне. Начамі, сказаў, увогуле „катастрофа“, так было халодна», — расказала крыніца са спасылкай на сваякоў Мікалая.

«Сказаў, што забралі танометар, хаця ў яго быў дазвол на карыстанне. Яшчэ нерэгулярна выклікалі да яго лекара, калі ён прасіў дапамогі. Кажа, толькі ў адным з пяці выпадкаў выклікалі. Як звычайна, ён не шмат казаў пра здароўе, але гэтым разам сказаў, што «калі з ім штосьці здарыцца, дык гэта было зроблена спецыяльна».


Паводле звестак крыніцы, у Аўтуховіча пухнуць ногі, таксама палітвязень пакутуе ад хваробы суставаў.

Крыніца: Свабода

Показано 20 последних публикаций.