Сумны дзень для прыхільнікаў мінскага Тэатра лялек.
Памерла актрыса Валянціна Пражэева. Літаральна тыдзень ёй споўнілася 80. У трупе яна працавала больш за пяць дзесяцігоддзяў, з 1963-га да сярэдзіны нулявых. Супрацоўнікі тэатра расказвалі мне пра яе з захапленнем.
А яшчэ з трупы фактычна прымусілі звольніцца Святлану Цімохіну – вельмі крутую актрысу, якая ззяла і ў “Інтэрв’ю з вядзьмаркамі”, і “Нататках юнага доктара”, і ў незалежных праектах ОК16. “Вядзьмарак”, як я разумею, больш не будзе. Зрэшты, шмат чаго іншага.
P.S. Cёння яшчэ прачытаў у сацыяльных сетках, што ў гомельскім Моладзевым больш не працуе Галіна Анчышкіна – ёй таксама давялося сысці.
Папялішча адным словам.