Гасцёўня Маляваныча


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Искусство


Дзіцячая тэатральная студыя
Акторскае майстэрства
Монаспектаклі для дарослых
Кантакты:
Тэлеграм: @iProjects2022
Email: iprojects2022@gmail.com
Инстаграм: https://www.instagram.com/malyavanych_official/

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Искусство
Статистика
Фильтр публикаций


🕊 Пакуль усе не будуць вольныя!


Я стаў апекуном Каці Бахвалавай па просьбе #dissidentby і фонду Краіны для жыцця. З гэтага дня буду асвятляць для вас яе лёс.

Гэты пост першы з маіх дзеянняў у гэтай якасці.

🔻 Кацярына Бахвалава (Андрэева) - журналістка тэлеканала "Белсат. Разам з журналісткай Дар'яй Чульцовай была асуджана за вядзенне прамога эфіру з месца жорсткага разгону сілавікамі дэманстрантаў на "Плошчы Пераменаў" у Мінску 15 лістапада 2020 г. Дар'я і Кацярына атрымалі па 2 гады зняволення.

Але пераслед Кацярыны на тым не скончыўся. У 2022 стала вядома, што журналістцы выстаўлена новае абвінавачванне — у "здрадзе дзяржаве". Суд праходзіў у закрытым рэжыме. У выніку Кацярына Бахвалава атрымала 8 гадоў і 3 месяцы зняволення.

Ёй вельмі патрэбна вашая падтрымка!

📖 У Кацярыны есць апублікаваныя вершы з-за кратаў. Акрамя таго, пра пераслед журналістак выйшаў фільмNa żywo” ад польскай рэжысёркі Мары Тамковіч.

📝 Падтрымаць Кацярыну вы можаце, даслаўшы ліст АНЛАЙН або па адрасе:
Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
Кацярына Андрэеўна Бахвалава


🔥 ЗАПАЛКА - НОВАЯ ГАЛАВАЛОМКА!

#Маляваныч
#ШколаНычВаЛям
#Загадкі
#Галаваломкі


😁 Зноў вітаю вас у школе НычВаЛям - адзінай у свеце школе, дзе вакацыі цягнуцца увесь год, і дзе замест урокаў ядуць цукеркі 🍭

Сёння вас чакае чарговая галаваломка: уявіце, што ў вашай кішэні ёсць каробка з адной запалкай, і вы ўвайшлі ў цёмны пакой...

А што было далей?
Аб гэтым вы даведаецеся ў нашым відэа. Хутчэй глядзіце і разам з мышанём Малявоніхай шукайце дакладны адказ на пытанне Маляваныча.
СПАСЫЛКА НА ГАЛАВАЛОМКУ Ў ЮТУБ-КАНАЛЕ. Падтрымайце нас у Ютуб 🙏🏻😊)

❗️Памятайце: калі вам менш за 18 гадоў, вы не павінны распальваць вогнішчы, вы павінны пакінуць гэта сваім бацькам


👉🏻 Увага! Мае даражэнькія! Выпускам гэтай галаволомкі мы завершваем нашу серыю кароткіх развіваючых відэа на беларускай мове для дзяцей і дарослых у школе НычВаЛям

У бліжэйшы час зладзім апытанку, ці спадабаліся вам такія відэа і ці выпускаць іх нам для вас далей?
А зараз пішыце ў каментарах свае адказы і шчырыя словы падтрымкі.


⚡️📣 ДЗЕНЬ ЗДЗЯЙСНЕННЯ ЖАДАННЯЎ у Школе НычВаЛям!

#Маляваныч
#ШколаНычВаЛям
#Загадкі
#Галаваломк
і

— — —
Хутчэй! Загадвайце!
У школе “Ныч-ва-лям!” у гэтыя хвіліны мы выконваем не заданні, а жаданні! Так, агулам, у беларусаў мара адзіная 😊. Але ўзгадайце вашу асабістую… Няхай яна здейсніцца ❤️!

Бацькі, а памятаеце, што дапамагала нам выконваць жаданні ў дзяцінстве? Якая раслінка? Самы час распавесці пра яе вашым дзеткам. Бо гэтым разам менавіта ёй прысвечаны урок у нашай вясёлай школе.

Запускайце відосік і адказвайце на пытаннечка!
👉🏻 СПАСЫЛКА НА ЗАГАДКУ Ў ЮТУБ-КАНАЛЕ.
Падтрымайце нас у Ютуб 🙏🏻😊)

❗️ УВАГА
А потым у каментарах давайце праспяваем разам знакамітую песню, дзе гэтая раслінка ўзгадваецца. Пішам кожны па радку паслядоўна, замацоўваем правапіс 👨🏻‍🎓😁.


🐦 УВАГА! НОВАЯ ГАЛАВАЛОМКА!

#Маляваныч
#ШколаНычВаЛям
#
Загадкі
#Галаваломкі

— — —
Грук-грук ды дзюб-дзюб-дзюб!
Вас вітае крыжадзюб 😂!

Хто гэта, спытаеце? Так называецца птушка, якая жыве ў беларускіх лясах.
Але зараз не пра яе 🧐. Гэтым разам лічым птушак. Сёння ў самай вясёлай школе “НычВаЛям” урок матэматыкі, ці логікі?.. Маляваныч запрашае вас на яго, на беларускай мове, зразумела.

Падчас класнай працы будзем разам шукаць адказы на беларускую дзіцячую галаваломку!
Ці гатовыя? Тады ўключайце відэа і паляцелі!

— — —
⚠️ Хатняе заданне:
Назвы якіх птушак вы ведаеце на беларускай?
👉 Пішыце ў каментарах 😉


🔥 ВЯСНОВЫЯ МЕСЯЦЫ
Разгадваем загадкі і выконваем жартоўныя заданні!

#ШколаНычВаЛям
#Загадкі
#Галаваломкі

— — —
Распачынаем новыя заняткі ў школе “НычВаЛям!" - самай несур'ёзнай у свеце 😊!

Тут дзеткі лёгка і цікава вывучаюць родную мову. І ў гэты раз тэма вясёлага ўроку - "Вясновыя месяцы".

Мышка Малявоніха пакуль адна ў класе і злёгку панікуе: "Воечкі-воечкі… Ці адгадаю я? Падкажыце хто-небудзь, калі ласка!.."

Каб дапамагчы Малявоніхе, хутчэй далучайцеся да класнай работы - запускайце відэа на нашым ютуб-канале!!!

Хатняе заданне:
1. Як называюцца яшчэ два вясновыя месяцы па-беларуску?
2*. Якія канчаткі ў іх у месным склоне?

Пішыце ў каментарах ;) Я пільна сачу 👀👂🏻

— —
Дзякуем аўтару цудоўных загадак Юрыю Несцярэнка


🔥 АДГАДВАЕМ ГАЛАВАЛОМКУ пра млынара! Ад Маляваныча, на беларускай мове

#ШколаНычВаЛям
#Загадкі
#Галаваломкі

— — —
Здаровачкі!
— Ці падрыхтаваліся вы да заняткаў?
— Ці ўсе вучні ў класе?
Зараз праверу па журналу!.. Жартую-жартую! Бо мы ж у школе “НычВаЛям”, дзе забаронена сур’ёзная вучоба!

І сёння вас чакае жартоўная галаваломка! Вешайце вашы вушкі на цвік увагі – мы пачынаем!

…Адзін млынар прыйшоў у млын. У кожным куце ён убачыў па 3 мяхі…

Што было далей?
👉🏻 Працяг у відэа! Глядзіце хутчэй) і пішыце ў каментарах, ці даспадобы вам такія задачкі на ўважлівасць?


Вітанкі-абаранкі! Што трэба, каб адгадаць загадку Маляваныча? Ды яшчэ на беларускай мове? Ды нічога асаблівага 😂!

🎊 Запрашаю вас у Школу НычВаЛям!

Тут не вучаць урокаў і не сядзяць за партамі, тут гуляюць і забаўляюцца, а яшчэ ядуць цукеркі, калі хочацца! Вось, што такое Школа НычВаЛям 😇

Ці гатовыя вы ўзяць удзел у такіх незвычайных занятках? Тады глядзіце відэа і адгадвайце загадку!

⚠️ Сёння ў Школе НычВаЛям загадка пра надвор'е на беларускай мове. Хутка пераходзьце, каб паглядзець 🔥!

Нашую вясёлую школу НычВаЛям адчыніў Маляваныч з сябрамі, каб знаёміць нашых дзетак (і нават дарослых 😁) з беларускай культурай, развіваць родную мову ў забаўляльнай форме - спрыяць выхоўванню беларусаў у нацыянальнай ідэнтычнасці.

А дапамог нам правесці гэты вясёлы ўрок аўтар цудоўных загадак Юры Несцярэнка https://www.facebook.com/yuri.nesterenko.399 і вельмі вясёлае мышаня Малявоніха 😂


🤍❤️🤍 Няхай жыве вольная Беларусь, непарушная, суверэнная родная наша краіна!

Сёння беларусы ад Токіё да Нью-Ёрка, ад Стакгольма да Кейптаўна адзначаюць Дзень Волі.

Сёлета спаўняецца 105 год з дня з’яўлення Ўстаўной граматы Рады БНР і абвяшчэння першай незалежнай беларускай дзяржавы.

Пакуль мы жывыя, пакуль нашыя сэрцы б’юцца, і ў іх жыве мара пра вольную Беларусь – яна мае быць і будзе ВОЛЬНАЙ заўжды!

Дзякую ❤️ ўсім сумленным беларусам, якія прыйшлі сёння адсвяткаваць гэты дзень у Тбілісі і па ўсяму свету.

Віншую ўсіх!

752 0 5 19 84

ЧАКАЮ ЎСІХ СУМЛЕННЫХ БЕЛАРУСАЎ!

904 0 10 1 39


Показано 10 последних публикаций.

504

подписчиков
Статистика канала