🤖 Спытаў ChatGPT, што нейрасетка ведае пра мой дзённік.
Запыты пісаў па-беларуску, першы адказ атрымаў на ангельскай, астатнія — па-беларуску.
Спачатку нейрасетка распавяла пра журналіста і грамадскага дзеяча Паўла Лукашынскага, які за свае погляды быццам бы трапіў за краты ў 1997-1998, а ў 2000 выдаў пра гэта кнігу з успамінамі пад назвай «Лукашынскі дзённік». ChatGPT сцвярджае, што твор стаў папулярным у Беларусі і за мяжой.
Далей адказы былі такія: быццам бы «Дзённік» — гэта «зборнік заснаваных на рэчах Янкі Лукашынскага нататак: … тэкстаў, якія апісваюць … быт жыхароў Падляшша … з 80-х гадоў XIX ст. да 30-х гадоў XX ст.» (глядзіце скрыншоты).
Што цікава: інфармацыі ні пра Паўла, ні пра Янку (у адказе ChatGPT гэта спачатку мужчына, потым — жанчына) у сеціве няма.
А спасылкі (на скрыншотах лічбы у квадратных дужках) увогуле вядуць у мой канал — на гэты пост і ў TGstat.
Думаю, ChatGPT пакуль мала арыентуецца ў айчыннай рэчаіснасці. Размаўляйце з нейрасеткамі на роднай мове, сябры — хай вучацца)