Репост из: Спадчына
На славутым Буйніцкім полі пад Магілёвам узведзена мемарыяльная капліца ў псеўдарускім стылі з характэрным высокім шатровым дахам.
Але цікавая яна не гэтым. Па-першае, у інтэр'еры зроблены роспісы з краявідамі горада, святымі, абаронцамі горада і... вялікім князем літоўскім Альгердам (тым самым, помнік якому так узбудзіў праваслаўна-рускамірную супольнасць у Віцебску). Па-другое, у капліцы знаходзіцца адзін з 2 вядомых мне маятнікаў Фуко (іншы ў фае БДПУ). Маятнік Фуко выкарыстоўваецца для эксперыментальнай дэманстрацыі сутачнага вярчэння Зямлі. Пасля прыходу да ўлады камуністаў, яны ператваралі найбольш значныя храмы ў музеі атэізму, нярэдка цэнтральным экспанатам станавіўся менавіта маятнік Фуко - лічылася, што відавочны доказ вярчэння Зямлі аспрэчвае дагмат існавання Бога. Падобны маятнік ужо існаваў у Магілёве ў 1934-1937 гадах у музеі гісторыі рэлігіі і атэізму, які размяшчаўся ў былым Іосіфаўскім саборы. У 1937 годзе сабор знуйнаваны. Да 1986 года маятнік вісеў і ў знакамітым Ісаакіеўскім саборы.