Як вы ўжо заўважылі, выходныя ў «Кулуарах» цяпер таксама беларускамоўныя! А для таго, каб вы не расслабляліся на працягу тыдня, мы зрабілі для вас невялічкую падборку беларускамоўных кантэнт-крыэйтараў (а ў каментарах заўсёды можна пакінуць свае ідэі і прапановы).
❤️ У твітэры рэкамендуем падпісацца на Speak Like Belarus — и слоўнікавы запас папоўніцца, і парагатаць можна.
🎙 На дошцы гонару падкастаў размясціліся моладзева-філасофскі «Забі зяпу» і «Белліт пад піва» — для тых, каму да гэтага часу здаецца, што беларуская літаратура гэта толькі пра балота, людзей на балоце і буслоў (таксама на балоце).
📸 У стужку інстаграма можна дадаць карткі са словамі ад «Лёгкай мовы» і вершы ад belarusian_poems. А для аматараў лацінкі нядаўна з'явіўся праект «MÓWA»
Дарэчы, хочам нагадаць, што пераход на беларускую не абавязаны быць імгненным — вы можаце рабіць гэта паступова, акружаючы сябе годным кантэнтам і людзьмі, якія вас падтрымліваюць.