Учора на Зыбіцкай выступіла спявачка Мерыем Герасіменка — у яе праграме былі і песні ўкраінскага гурта «Океан Ельзи». Яе выступ прыцягнуў вельмі шмат людзей, якія здымалі ўсё на відэа і выкладвалі ў інтэрнэт са словамі падтрымкі Украіны.
Гэта вельмі раззлавала прапагандыстаў, якія ўжо анансавалі «кантрольны рэйд» па барах (а што, пятніца, вельмі ж хочацца накідацца за кошт бюджэту).
Зараз Мерыем не выходзіць на сувязь, таксама маўчаць тэлефоны яе вакальнай студыі. Па непацверджанай інфармацыі яна, як і ўладальнік «Банак-Бутылак», можа быць затрыманая.