🎊 🥳 Сёння, у Дзень друку, у нашым медыяхолдынгу адбылося ўрачыстае адкрыццё Прэс-клуба «Культура і Мастацтва», які стане пляцоўкай для абмеркавання надзённых пытанняў культурнага жыцця грамадства.
На першы свой «выхад у эфір» мы запрасілі прадстаўнікоў рэгіянальных устаноў культуры, нашых актыўных чытачоў і аўтараў. У прыватнасці, на відэасувязь з журналістамі выйшлі дырэктар Бярозаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Ганна Цюшкевіч, загадчык аддзела Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы Дар’я Марцінкевіч, вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы Крысціна Башарымава, загадчык аддзела рэкламы і менеджменту Палаца культуры горада Ліды Святлана Бабошанкава і бібліятэкар Дуброўскай сельскай бібліятэкі Светлагорскага раёна Людміла Бусел.
💫 Мы будзем удзячныя за вашы прапановы. Якія тэмы варта абмеркаваць у Прэс-клубе і каго з дзеячаў культуры запрасіць на размову – пішыце ў наш бот.