Запрашаем вас на нестандартную адкрытую дыскусію «Выключанасць vs Выключнасць» у межах выставы «Без выключэнняў! У працэсе»
📅 20 ліпеня 18:30-20:00
🏢 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»
Кожны з нас у той ці іншай ступені перажываў вопыт выключэння ў самым шырокім сэнсе слова: ад звальнення да нядопуску да ўдзелу ў дзяржаўных выставах. Напэўна, гэтае глыбіннае асэнсаванне ўласнай выключанасці з таго ці іншага кантэксту можа разглядацца ў якасці адной з характарыстык нацыянальнай свядомасці беларусаў. Паступова пераўтвараючы гэту «выключанасць» у «выключнасць. Прызвычаіўшыся да дыскурсу выключэння мы ўжо пачынаем ім ганарыцца…
У адкрытай дыскусіі прымуць удзел: філосафы Уладзімір Мацкевіч і Вольга Шпарага, мастак і пісьменнік Адам Глобус, рэжысёр Валянціна Мароз, псіхіятр Алег Айзберг, дырэктар офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі, рэдактарка citydog.by Яся Каралевіч-Картэль і рэстаратар Вадзім Пракопьеў.
Мадэратар дыскусіі: Алена Танкачова
Калі ў вас ёсць свая гісторыя «выключанасці», калі ласка, падзяліцеся ёю, апублікаваўшы ў любых сацыяльных медыя пад хэштэгам #безисключений (#безвыключэнняў).