Жывая Бібліятэка | Живая Библиотека


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Книги


Суполка "Жывая Бібліятэка" | Сообщество "Живая Библиотека"
🤍 Тут знойдзеце цікавыя тэсты і інфармацыйныя артыкулы
🤍 Здесь найдёте интересные тесты и информативные статьи
Фірмовыя сцікеры https://t.me/addstickers/HumanLibraryBelarus

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Книги
Статистика
Фильтр публикаций


Дарагія Чытачы і Чытачкі,
Гэта наш апошні пост ад імя Супольнасці “Жывая Бібліятэка“. Мы хацелі сказаць гэта пры іншых абставінах і ў іншых умовах, але як ёсць.

З 2014 году мы прайшлі вялікі шлях ад ініцыятывы да моцнай пазнавальнай арганізацыі. За апошнія гады мы, як і ўся беларуская грамадзянская супольнасць, сутыкнуліся з пандэміяй, пераследам, рэпрэсіямі і ліквідацыяй. Праз гэта, на жаль, мы не бачым магчымасці працягваць нашу працу.

❗️Супольнасць “Жывая Бібліятэка” завяршае сваю дзейнасць.

Аднак сярод нас ёсць людзі, якія будуць надалей прасоўваць каштоўнасці роўнасці, недыскрымінацыі, талерантнасці і інклюзіі.

❗️Дадзены канал камунікацыі больш не будзе абнаўляцца. Сувязь мы будзем падтрымліваць праз Facebook і Instagram.

Дзякуй усім вам, што былі з намі ўвесь гэты час!

НЕ ВАЙНЕ!


Мы запускаем анлайн кніжны клуб!

Ідэя стварыць Кніжны клуб з'явілася ў нашай каманды ўжо даўно, але было жаданне выйсці за рамкі простага абмеркавання кніг. Пасля доўгіх абмеркаванняў і пошукаў мы гатовыя анансаваць першую сустрэчу кніжнага клуба ад каманды форум-тэатра.

У чым жа наша асаблівасць?

Мы будзем чытаць мастацкія кнігі, у якіх трансліруецца прыгнёт розных сацыяльных груп;
Абмяркоўваць сюжэт з пункту гледжання парушэння правоў чалавека;
Выяўляць пратаганіста і антаганіста і прайграваць магчымыя рашэнні сітуацый;
Рабіць чыткі ўпадабаных вам урыўкаў.

29 студзеня а 15.00 (па Мінскім часе) пройдзе першая анлайн-сустрэча ў Zoom.
Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце кнігу ў розных фарматах, каб была магчымасць прачытаць яе на любой прыладзе.

З прычыны таго, што да сустрэчы засталося не так шмат часу, першай кнігай мы выбралі невялікі твор, каб вы дакладна паспелі яго прачытаць 🙂

Спасылка на рэгістрацыю ніжэй.

Далучайцеся!


🎄Майстэрня форум-тэатру 15-16 студзеня ў Мінску!

Аб'яўляем тэму майстэрні "Правы чалавека", каб самі ўдзельнікі выбралі над якой тэмай яны хочуць папрацаваць, якія праблемы трэба адказаць і прагаварыць. 💬

🔹На Майстэрні ва ўтульнай атмасферы мы будзем абмяркоўваць тое, што з намі адбываецца, і тое, як яно адбіваецца на адносінах да сябе, сяброў і сваякоў.

🔹Для ўдзелу ў Майстэрні папярэдні тэатральны вопыт не патрабуецца. Рэзультатам Майстэрні стане форум-спектакль – гэта адкрытая пастаноўка, у якой могуць удзельнічаць гледачы_кі і дзе акцёры_кі могуць узаемадзейнічаць з залай.

🔹Майстэрня будзе працаваць 15-16 студзеня з 12:00 да 19:00. Два дня ўдзелу патрэбныя для падрыхтоўкі пастаноўкі. На Майстэрні мы прытрымліваемся масачнага рэжыму і арганізоўваем харчаванне для ўдзельнікаў_ц.

🔹16 студзеня а 17:00 пачнецца форум-спектакль.

❤️ Для ўдзелу абавязкова рэгістрація!


📰 Абыгрываем навіны!

З дапамогай Газетнага тэатра мы абыграем вашы навіны ў імправізацыйным фармаце.

Выберыце 1-2 навіны мінулага года, якія вас зачапілі. На мерапрыемстве мы навучымся іх трансфармаваць і прачытаем з рознымі тэатральнымі тэхнікамі, а затым абмяркуем.

📆 13 студзеня
⏰ 19.00-21.00
💻 Zoom

Для ўдзелу абавязковыя ўключаныя камера і мікрафон.

Рэгістрацыя па спасылцы ніжэй да 12 студзеня ўключна. Чакаем 🙌


🌲 Віншуем нашых любімых падпісчыкаў і падпісчыц з Навагоднімі і Каляднымі святамі! Жадаем у Новым годзе новых поспехаў і дасягненняў!

А наша Суполка ідзе на канікулы!

З 26 снежня да 10 студзеня мы будзем у адпачынку. Таму часова спыняем нашы справы і рыхтуемся да новых цікавых планаў і падзей 💫

2021 год выдаўся для нас няпросты. Шмат працы і навін, часам непрыемных, канечне. Але мы рады, што ёсць наша каманда і мы заўсёды можам звярнуцца адзін да аднаго і пагаварыць, дапамагчы, супакоіць.


❗️10 снежня - міжнародны Дзень правоў чалавека❗️

Менавіта ў гэты дзень у 1948 годзе Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб'яднаных Нацый прыняла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека — эпахальны дакумент, у якім былі абвешчаныя неад’емныя правы, уласцівыя кожнаму чалавеку незалежна ад яго расы, колеру скуры, полу, мовы, рэлігіі, палітычных ці іншых перакананняў, нацыянальнага ці сацыяльнага паходжання, маёмаснага, саслоўнага ці іншага становішча.

Сёлета Дзень правоў чалавека прысвечаны тэме «Роўнасць» і артыкулу 1 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека – «Усе людзі нараджаюцца вольнымі і роўнымі ў сваёй вартасці і правах».

Тэма роўнасці суадносіцца з Парадкам дня ААН да 2030 года. Яна прадугледжвае барацьбу з глыбока ўкаранелымі формамі дыскрымінацыі, з якім сутыкаюцца найбольш уразлівыя групы, і пошук адпаведных рашэнняў.

📌 Роўнасць, інклюзія і недыскрымінацыя ці, кажучы іншымі словамі, праваабарончы падыход да развіцця – гэта лепшы спосаб скараціць няроўнасць!


🔥 11 снежня Суполка “Жывая Бібліятэка” сумесна з валанцёрскай ініцыятывай народнай адукацыі “АБФ Літва” запрашае вас наведаць Жывую Бібліятэку, прысвечаную Дню правоў чалавека! Ужо не першы год мы ладзім нашыя мерапрыемствы з гэтай нагоды і спадзяемся не спыняцца і ў будучым.

◽ Калі: 11 снежня (субота), 12:00 – 14:30
◽ Дзе: Zoom

❗ Рэгістрацыя на мерапрыемства абавязковая па спасылцы пад пастом. Канец рэгістрацыі — 10 снежня а 23:59. 

Раніцай у дзень мерапрыемства зарэгістраваныя Чытачы і Чытачкі атрымаюць на e-mail спасылку на ZOOM-канферэнцыю.

На мерапрыемстве ў вас будзе магчымасць шчыра пагутарыць з Кнігамі на актуальныя тэмы, задаць свае пытанні і стаць больш адкрытымі да разнастайнасці грамадства. У гэтым годзе вы зможаце паслухаць наступныя Жывыя Кнігі: “Праца ў праваабароне”, “Трансперсона”, “Правы чалавека”, “Вымушаная міграцыя” 💫


♻️ Што трэба абавязкова паспець за выходныя? Запісацца на бясплатны анлайн-курс «ЭКААКТЫВІЗМ. ПАЧАТАК» ад Экадома!

⚡️На анлайн-курсе «ЭКААКТЫВІЗМ. ПАЧАТАК» з вамі падзеляцца сваімі ведамі, вопытам, алгарытмамі дзеянняў, натхняць гісторыямі рэальных кейсаў і пакажуць на прыкладах, як вырашаць экапраблемы свайго горада і ўплываць на яго развіццё.

👀 Для каго?
Беларусаў і беларусак, якім важна разабрацца ў вырашэнні экапраблем.

💡У праграме курса:
• Экаактывізм, і наколькі экалагічныя праблемы — наша зона адказнасці.
• Інструменты актывіста — ад зваротаў грамадзян да інфакампаніі. Экалагічнае заканадаўства — нацыянальнае і міжнароднае.
• Гісторыі поспеху, дзе актывісты_кі змаглі дамагчыся абароны сваіх экаінтарэсаў.
• Стратэгіі па рашэнні экалагічных праблем.
• Экарух Беларусі — ці ёсць ён цяпер, чым займаюцца арганізацыі, іх роля і месца ў Беларусі.

➡️ Падрабязнасці тут
📍 Форма рэгістрацыі па спасылке
*Колькасць месцаў абмежавана.

Дэдлайн: 05.12.2021

💚 Экадом


🔥 Суполка “Жывая Бібліятэка” у партнёрстве з БНМС "РАДА" запускае курс па вывучэнні інклюзіўнага падыходу для арганізатараў(ак) мерапрыемстваў “ALL Inclusive”.

Мэта курса — расказаць арганізатар(кам) рознага тыпу імпрэз пра патрэбы сацыяльна ўразлівых груп і навучыць метадам уключэння іх у сваю працу 🤍

Што будзе?

✔ Вы даведаецеся, як вывучаць патрэбы сваіх мэтавых аўдыторый;

✔ Вы зразумееце, як прыцягнуць на свае імпрэзы новых людзей;

✔ Вы зможаце з дапамогай нашых экспертаў(ак) падрыхтаваць і рэалізаваць праграму па ўключэнні інклюзіўнага падыходу ў сваю працу.

Курс будзе складацца з 6 сесій па 2-3 гадзіны. Асноўныя блокі праграмы будуць арганізаваны ў студзене-красавіку 2022 года. Фармат правядзення – анлайн. Паміж сесіямі ўдзельнікам(цам) будуць давацца хатнія заданні. 

❗ Для навучання на курсе трэба запоўніць форму рэгістрацыі па ссылцы ніжэй да 30 лістапада ўключна. Не пазней за 6 снежня вы атрымаеце адказ на пазначаную ў анкеце пошту. 


💫 Ужо не першы год з 9 лістапада (гадавіна Крыштальнай ночы — сімбала пачатку трагедыі Халакоста) па 16 лістапада (Міжнародны дзень Талерантнасці) каманда Human Constanta разам з іншымі праваабарончымі і некамерцыйнымі арганізацямі ладзіць Тыдзень асветніцкіх дзеянняў супраць дыскрымінаціі і нянавісці.

Мы запрашаем вас на мерапрыемствы ў межах Тыдня за роўнасць і інклюзію. Большасць івэнтаў будуць праводзіцца анлайн і будуць даступныя людзям з любых гарадоў! Апісанне мерапрыемстваў і рэгістрацыю можна знайсці па спасылцы ніжэй ⬇️


(Пера)запуск!

Чый? Каманды " Жывая Бібліятэка"!

Нашы дарагія падпісчыкі і падпісчыцы, мы з вялікай-вялікай радасцю паведамляем, што каманда "Жывой Бібліятэкі" (пера)запускае сваю працу 🥳

На жаль, у жніўні гэтага года Цэнтр "Жывая Бібліятэка" быў ліквідаваны па рашэнні ўладаў. Мы былі вымушаныя спыніць сваю працу на некалькі месяцаў. І вось зараз, пераадолеўшы выгаранне, апатыю і іншыя цяжкасці, мы вярнуліся да вас з новымі сіламі і энергіяй.

Нягледзячы на ўсе складанасці, мы заўсёды былі і будзем камандай. І зараз наша каманда (пера)запускаецца ў фармаце Суполкі "Жывая Бібліятэка". 

Мы працягваем падтрымліваць і прасоўваць роўнасць, недыскрымінацыю, талерантнасць і інклюзію ў беларускім грамадстве!


Вітаем!

Сёння мы пабачылі хвалю ліквідацыі НКА, у ліку якіх апынуўся і Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі "Жывая Бібліятэка".

Мы ведаем і разумеем, што такім чынам прыцягваецца працэс ціску на грамадзянскую супольнасць. Гэта барацьба з арганізацыямі, якія сваёй дзейнасцю дапамагаюць людзям і змяняюць гэты свет да лепшага.

Мы больш чым установа! Мы - каманда і мы працягваем сваю працу.

Наша каманда перажыла вялікую гісторыю, якую мы не плануем спыняць толькі таму, што будзем ліквідаваны як юрыдычная асоба.

Працуем далей!


🔥 У вас ёсць свая прастора для правядзення мерапрыемстваў або вы працуеце/з’яўляецеся валанцёрам_кай у такім месцы? Тады мы маем да вас просьбу!

Мы падрыхтавалі анкету спецыяльна для вас з мэтай даследаваць даступнасць публічных прастораў і  мерапрыемстваў, што праводзяцца ў іх. На запаўненне анкеты спатрэбіцца каля 10 хвілін 👌

Пасля збору інфармацыі мы прааналізуем атрыманыя адказы, падвядзём вынікі, што дапаможа палепшыць якасць і дасяжнасць вашых мерапрыемстваў/прастораў, і вырашым, як забяспечыць вашым наведвальнікам і наведвальніцам добры настрой.

🌿 Анкета падыходзіць для любых устаноў і прастораў (музей, бар, пляцоўка, зал, офіс і інш.). Важны менавіта той момант, каб у вашай прасторы ладзіліся мерапрыемствы.

P.S. Для нас важна атрымаць як мага больш адказаў ад розных людзей, якія маюць прастору, таму  будзем удзячныя за распаўсюд анкеты 💫

https://ru.surveymonkey.com/r/dostupnost-place


🍓 Вітаем вас, аматары і аматаркі мерапрыемстваў! Мы маем для вас нешта цікавае!

Калі вы сутыкаецеся з нейкімі нязручнасцямі/складанасцямі пры наведванні мерапрыемстваў і/або маеце любыя дадатковыя патрэбы (напрыклад, калі ў вас ёсць інваліднасць, парушэнні слыху, зроку, мабільнасці, вы чалавек сталага веку, маці/бацька малых дзяцей, маеце патрэбу ў пэўнай ежы або вы ЛГБТК+ асоба і інш.), то мы вельмі чакаем вашага ўдзелу!

Мы падрыхтавалі анкету спецыяльна для вас з мэтай даследаваць даступнасць публічных прастораў і  мерапрыемстваў, што праводзяцца ў іх. На запаўненне анкеты спатрэбіцца каля 10 хвілін 💫

🌱 Пасля збору інфармацыі мы прааналізуем атрыманыя адказы, падвядзём вынікі, што дапаможа палепшыць якасць мерапрыемстваў і прастораў, каб вам было камфортна там прысутнічаць. 

P.S. Для нас важна атрымаць як мага больш адказаў ад розных аматараў/к, таму  будзем удзячныя за распаўсюд анкеты 🤗

https://ru.surveymonkey.com/r/dostupnost-people


💥 Вы арганізатар_ка мерапрыемстваў? Мы маем для вас прапанову!

🕊 Мы падрыхтавалі анкету спецыяльна для вас з мэтай даследаваць даступнасць публічных прастораў і  мерапрыемстваў, што праводзяцца ў іх. На запаўненне анкеты спатрэбіцца каля 10 хвілін.

Пасля гэтага мы прааналізуем адказы на анкеты, падвядзём вынікі. Гэта дасць магчымасць спрасціць арганізацыю вашых мерапрыемстваў, прыцягне да іх увагу людзей з розных сацыяльных груп, што, у сваю чаргу, дапаможа вам выйсці на новы ўзровень арганізацыі імпрэз. Таксама мы абавязкова адкажам на пытанні, якія вы пазначыце ў анкеце! 💙

Анкета адпавядае інтарэсам арганізатараў_ак любых мерапрыемстваў (спартыўных, адукацыйных, культурных, забаўляльных) з адкрытым або платным доступам, разлічаных на любую колькасць людзей.

P.S. Для нас важна атрымаць як мага больш адказаў ад розных арганізатараў_ ак, таму  будзем удзячныя за распаўсюд анкеты 🤗

https://ru.surveymonkey.com/r/dostupnost-org


🌸 30 траўня ў межах тыдня "Твая прафесійная адукацыя", які ладзіцца пры фінансаванні Еўрапейскага саюза, прайшла анлайн Жывая Бібліятэка!

5 Жывых Кніг, спецыялістаў і спецыялістак, распавялі пра сваю адукацыю: пра вучобу ў ліцэі або каледжы, пра першы досвед працы, давалі парады школьнікам і школьніцам, якія шукаюць свой прафесійны шлях і любімую справу, а таксама разам з Чытачамі і Чытачкамі разбуралі стэрэатыпы аб прафесійнай адукацыі ў Беларусі!

🤍 Вялікі дзякуй усім Кнігам, Чытачам і Чытачкам, што былі з намі на Жывой Бібліятэцы!

Тыдзень праходзіў з 24 па 30 траўня ў межах праекта «Занятасць, прафесійная адукацыя і навучанне ў Беларусі». Праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам. Больш пра Тыдзень вы можаце даведацца на сайце http://profiweek.by/ альбо ў Instagram, YouTube, Telegram.

Больш інфармацыі пра фармат «Жывой Бібліятэкі» вы знойдзеце на нашым сайце. Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да нас у ВК, FB, Instagram, Twitter альбо на пошту human.library.belarus@gmail.com 🌿


💫 Жыццё – гэта цікавае падарожжа. Бесперапынны шлях, на якім Ты знаёмішся з Новым, а новае сустракае Цябе. Табе неабходна інтэграваць вопыт, баразніць прасторы і знайсці Сваё месца. Але не ўсюды Цябе могуць быць рады. Ты шукаеш Сваё месца адчайна займальна, засцерагаючы Сябе, або страціўшы надзею. Мы самі ёсць Мы, Мы самі і ёсць Новае. Так згуляем ж на кантрастах!

Р.S. ЛАРП можа быць трыгерным для асоб, якія перажылі ці перажываюць індывідуальны вопыт!

🔴 Калі: 6 чэрвеня 2021
🔴 Час: 14:00 - 17:30
🔴 ЛАРП будзе адбывацца ў Менску. Больш дакладна месца паведамім ў пiсьме пасля рэгістрацыі.

❗ Рэгістрацыя абавязковая, каб мы разумелi, якiм чынам будаваць ЛАРП! Калі ласка, запаўняйце форму толькі ў тым выпадку, калі ўпэўненыя, што ў вас атрымаецца прыйсці ⬇️

Больш інфармацыі вы можаце знайсці на сайце: https://humanlibrary.by. Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на пошту humanlibraryby.info@gmail.com і ў сацыяльных сетках 🤗


🌿 Зараз стартуе рэгістрацыя на першы паблік-ток у дыскусійным клубе "Я феміністка"!

Тэма першай сустрэчы: "Фемінізм і беларускае грамадства: ці гатовыя адзін для аднаго?”

Разам з вамі будуць абмеркаваны такія пытанні, як:
▫ Што значыць паняцце " фемінізм”
▫ Чым займаюцца сучасныя феміністкі
▫ Ці складана быць феміністкай у сучасным грамадстве
▫ Гендэрная дыскрымінацыя ў фактах і лічбах
▫ Фемінізм і мужаненавістнічства: стэрэатып ці праўда.
▫ Пагаворым пра тое, з якімі праблемамі сутыкаюцца жанчыны кожны дзень, пра вытокі стэрэатыпаў і чаму фемінісцкі рух павінен працягваць сваю дзейнасць у 21 стагоддзі.

Не забывайце, што вы таксама можаце задаць свае пытанні і падзяліцца сваім меркаваннем і вопытам разам з намі.

Дата: 29 мая
Час: 17:00 - 19:30
Месца: мы паведамім пазней зарэгістраваным удзельнікам

❗ Удзел у мерапрыемстве бясплатнае, але абавязковая рэгістрацыя:
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdES1EqgFlarpY7mVrRaTWGMhoohUwkAFLqD1tCjuhNoPmptw/viewform


🌿 30 траўня мы ладзім Жывую Бібліятэку ў межах тыдня «Твая прафесійная адукацыя», які ладзіцца пры фінансаванні Еўрапейскага саюза. Падзея будзе прысвечана таму, як знайсці прафесію па душы.

Фармат Жывой Бібліятэкі дае магчымасць наўпрост пагутарыць з людзьмі (Кнігамі), чые жыццёвыя каштоўнасці і зацікаўленасці істотна адрозніваюцца ад агульнапрынятых. 10 герояў і гераінь розных спецыяльнасцяў раскажуць аб сваёй кар'еры з зачынам, кульмінацыяй і развязкай, пасля чаго будуць гатовыя адказаць на вашы самыя адкрытыя пытанні аб адукацыі і працы пасля каледжа або ліцэя.

🔴 Калі: 30 траўня з 14:00 да 18:30.
🔴 Дзе: Zoom
🔴 Рэгістрацыя абавязковая
🔴 Канец рэгістрацыі: 29 траўня ў 23:59.

Раніцай у дзень мерапрыемства зарэгістраваныя Чытачы і Чытачкі атрымаюць на e-mail спасылку на ZOOM-канферэнцыю.

Тыдзень праходзіць з 24 па 30 траўня ў межах праекта «Занятасць, прафесійная адукацыя і навучанне ў Беларусі» пры фінансаванні Еўрапейскага саюза. Больш пра Тыдзень даведвайцесь на сайце альбо ў IG, YouTube, TG.


🤍 У 2020-ы наш Цэнтр уваходзіў з натхненнем і вялікімі планамі. Мы планавалі праводзіць працу ў Мінску і вандраваць па Беларусі з велічэзнай колькасцю цікавых фарматаў і ініцыятыў.

І нягледзячы ні на што, мы перажылі гэты год і нават зрабілі гэта досыць паспяхова! 💫

Тое, што вы прачытаеце ў нашай справаздачы, — гэта вынік працы каманды Цэнтра. Прыхільнікі і Прыхільніцы, валанцёры і валанцёркі зрабілі ў 2020 нешта большае, чым проста выканалі сваю працу. Наша каманда не проста выжыла ў віры 2020. Мы пераўвасобіліся ў нейкай іншай якасці каманды: мы больш не баімся змен і выклікаў, гнутка падыходзім да планаў і працы, не панікуем, больш уважліва ацэньваем свае сілы, мы ўмеем падтрымаць адно аднаго патрэбнымі словамі ў самыя складаныя моманты, мы шчырыя, адкрытыя і гатовыя да чаго заўгодна, калі мы разам.

Чытаць нашу справаздачу можна на сайце! Вы чытайце, а мы будзем працаваць далей 🤗

Показано 20 последних публикаций.

241

подписчиков
Статистика канала