У Беларускім конкурсе "Паўночнага ззяння" узнагароды забралі відавочныя фаварытыМіжнароднае журы аднагалосна аддало перавагу драме
"Пад шэрым небам" Мары Тамковіч з фармулёўкай
"Мы разумеем і ўхваляем экзістэнцыйны выбар галоўнай гераіні і спачуваем яе мужу, пакуль яна працягвае змагацца з дзяржавай, якая разбурае іх ранейшае сямейнае жыццё".
А таксама адзначыла спецыяльнымі згадкамі паўнаметражную версію серыяла
"Працэсы" Андрэя Кашперскага і дакументальны фільм
"Непажаданае сваяцтва" Паўла Мажара.
Ад сябе дадам, што ніякіх адкрыццяў рашэнне журы не зрабіла — і толькі дадаткова падкрэсліла факт мастацкай слабасці большасці адабраных у конкурс стужак. Перамогу атрымалі відавочна прафесійныя, "індустрыйныя", праекты, дзе было фінансаванне і сур'ёзны падыход да вытворчасці.
Куратар Беларускага конкурсу Ігар Сукманаў на пытанне, чаму у конкурсе, дзе працуе журы, змешаны відавочныя слабыя аматарскія ці студэнцкія працы з прафесійнымі праектамі і ці не варта было б іх усё ж неяк разнесці на конкурсны ці пазаконкурсны паказ, мудрагеліста адказаў, што важна было скласці мазаіку сэнсаў, якая далёка не ўсім відавочна. Але рашэнне журы падкрэсліла, што тое, што не падаецца відавочным Ігару Сукманаву, для іх цалкам зразумела: слабыя праекты складаюць штучную канкурэнцыю, моцныя забіраюць усе прызы.
Я б разлічваў бачыць больш структураваны, а не агульны падыход да складання конкурсу, дзе ёсць узнагароды і працуе журы, але не думаю, што араганізатарам "Паўночнага ззяння" цікавы меркаванні са знешняга боку.