Historyja


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Познавательное


Kanał pra historyju ⏳
Kantakt: @PanHistoryjaBot

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Статистика
Фильтр публикаций


"Зналi: мова яднае людзей i гуртуе
У сям'ю-грамаду, як сясцёр i братоў.
I нiшто так ад смерцi народ не ратуе,
Як да роднае мовы святая любоў.

Згiне мова - i згiне народ як асоба,
Бо без мовы сваёй - без уласнай душы –
Ён ужо не народ, а сабраны часова
Выпадковы натоўп на жыцця кiрмашы.

А натоўп - гэта той жа па сутнасцi статак.
А на статак - даволi бiча-бiзуна,
Каб i волi, i памяцi выбiць астатак,
Каб у прорву нябыту сышоў без iмя."

Фрагмент верша "Сакавіцкая прыпавесць". Аўтар: Ніл Гілевіч.


Лясныя браты ці русские пацаны. Выбар відавочны 😁


Репост из: Беларускі інстытут публічнай гісторыі
Менск менш русіфікаваны ў параўнанні з рэгіёнамі, аднак у беларускай сталіцы абсалютны правал у помніках, звязаных з гісторыяй да ХІХ стагоддзя. Да такой высновы прыйшли аўтары даследавання «Мінская карта гістарычнай памяці» ад Інстытута «Палітычная сфера» Андрэй Мастыка і Андрэй Казакевіч.


Вуліца святога Яна і ўніверсітэцкі касцёл святых Янаў у Вільні, 1937 год.


"Русское чудо" у цэнтры Менска. Рэклама фільму ГДР пра гісторыю Расіі ў перыяд РІ і СССР.

1963 год. Менск, БССР, СССР.


Репост из: Historyja
23 лістапада 1871 года нарадзіўся Уладзімір Тэраўскі - беларускі дырыжор, кампазітар, фалькларыст, аўтар музыкі гімна "Ваяцкі марш".

Стварыў адзін з першых беларускіх харавых калектываў - Менскі беларускі хор. Падчас адкрыцця Першага Усебеларускага з'езду ў снежні 1917 года хор пад яго кіраўніцтвам выканаў Беларускую Марсельезу, "А хто там ідзе" і "Кроў нашу льюць даўно ўжо каты". Па прапанове Беларускай вайсковай камісіі пачаў працу па складанні спеўніка для беларускага войска. Пасля ўтварэння Белдзяржтэатра быў яго галоўны хормайстар. Арыштаваны ў 1920 г. палякамі, а ў 1921 г. бальшавікамі. Пасля вызваленая два гады пазней, кіраваў харавымі калектывамі БДУ. Расстраляны саветамі ў 1938 годзе.


Репост из: Historyja
23 listapada 1906 hoda ŭ Vilni vyjšaŭ pieršy numar haziety ”Naša Niva”, jakaja stała simvałam biełaruskaha adradžeńnia na pačatku XX st. Na zdymku biełaruskaja vilenskaja intelihiencyja kala redakcyi “Našaj Nivy”.

23 лістапада 1906 года ў Вільні выйшаў першы нумар газеты "Наша Ніва", якая стала сімвалам беларускага адраджэння на пачатку XX ст. На здымку беларуская віленская інтэлігенцыя каля рэдакцыі “Нашай Нівы”.


Репост из: Historyja
2019 год. Дзень перапахавання Каліноўскага і паўстанцаў 1863-64 гг. Беларусы пад Вострай брамай, пра якую ў вершы "Пагоня" ўзгадваў наш класік Максім Багдановіч.


Перапахаванне паўстанцаў у Вільні, 22 лістапада 2019 года.


Репост из: Mikałaj Łukašenka
Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram


"Сматрыця змагары, штота для вас"

Такое "ашчучэніе", што зноў перад "выбарамі" уключылі сцэнар у стылі: глядзіце, і для свядомых змагароў ёсць у нас свой чалавек. Але вядома, усё у меру і пад кантролям. Ды чарговы раз знойдуцца тыя, якія павераць у ілюзію 😁

Постаць спадара Марзалюка канешне даволі цікава, гісторыя трагічнага і наіўнага выбару, чалавека, які думаў, што зможа змяніць сістэму знутры. Але хіба сам павінен зразумець, што сітуацыя створаная на базе "поствізантыйскага культурнага кола", пра якое сам піша, знішчыла не толькі яго, але і яго краіну ды яе культуру.

Крыніца


У Беларусі апублікавалі "список печатных изданий, содержащих информационные сообщения и (или) материалы, распространение которых способно нанести вред национальным интересам Республики Беларусь". Канешне на расейсай мове.

У спісе між іншым праца гісторыка Захара Шыбекі "Нарысы гісторыі Беларусі (1795 — 2002)". Дарэчы, адна з кніг, якую некалі раілі падпісантам.

Здаецца, праца даступная ў інтэрнэце.


Репост из: Historyja
Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Прамова арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча падчас цырымоніі перапахавання ў Вільні паўстанцаў 1863-64 гадоў.

843 0 10 3 35

Репост из: Historyja
22 лістапада 2019 года ў Вільні адбылося (пера)пахаванне паўстанцаў 1863-64 гадоў, у тым ліку Зыгмунта Серакоўскага і Вінцэнта "Кастуся" Каліноўскага.


Репост из: Historyja
Расія ратавала Лукашэнку яшчэ да Пуціна - гэта відавочны факт для свядомай часткі грамадства, але многія пра гэта не ведаюць, або забылі.

У 1996 годзе супраць нелегітымнага рэферэндуму па змене Канстытуцыі выступіў парламент і 17 лістапада пачалася працэдура імпічменту. Нават прэм’ер-міністр Міхаіл Чыгір сышоў у адстаўку. Акрамя таго Канстытуцыйны Суд прызнаў неадпаведнасць прапаноў з пункту гледжання Канстытуцыі.

Але 21 лістапада ў Менск прыляцеў прэм'ер-міністра Расіі Віктар Чарнамырдзін, а разам з ім спікер Савета Федэрацыі Ягор Строеў і спікер Дзярждумы Генадзь Селязнёў. Пасля доўгіх перамоў розных бакоў 22 лістапада 1996 года адбылося падпісанне пагаднення і 24 лістапада рэферэндум адбыўся, а лукашэнкаўцы ашукалі наіўную частку апазіцыі, якая паверыла ў "мірную" дамову.

Тагачасны сакратар управы Сойму БНФ Вячаслаў Сіўчык пракаментаваў тады: "Рашэньні, прынятыя сёньня ўначы, не былі вялікай нечаканасьцю. На вялікі жаль, ужо дзьвесьце гадоў намі кіруюць з Масквы. І натуральна, зараз маскоўскія гаспадары былі зацікаўленыя ў тым, каб захаваць тут рэжым Лукашэнкі".

Фота: Віктар Чарнамырдзін і Аляксандр Лукашэнка. Менск, 22 лістапада 1996 года.


Караль Станіслаў Радзівіл "Пане Каханку"

Кім быў адзін з самых вядомых прадстаўнікоў роду Радзівілаў і адзін з самых заможных арыстакратаў Рэчы Паспалітай, а можа нава і ў Еўропе. Магнат, патрыёт і bon vivant.

https://www.youtube.com/watch?v=LTggB9bQApo


А колькі Белсат зрабіў для нацыянальнай культуры!!! Гістарычныя перадачы, канцэрты, дакументальныя фільмы.

Напісаў Зміцер Гурневіч.

Гэта факт, які варта дановіць несвядомым, або тым, якія раптоўна "забылі". Белсат за свае 16-17 гадоў існавання зрабіў вельмі шмат цікавых фільмаў і перадаў, у тым ліку нямала гістарычных, магчыма нават і большасць з іх была пра гісторыю. Некаторыя з іх можна знайсці ў падборцы каналаў і перадач на YouTube пра нашу гісторыю.

Можа некалі ўсе, або хаця б большасць вернуцца ў вольны доступ як раней.

Цікава, што адна з перадач якраз прысвечана тэме. Але не Белсату, а беларускіх медыя на Падляшшы.
https://www.youtube.com/watch?v=Ei_sEtFnpxU







Показано 20 последних публикаций.