HARBACEVIČ


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Политика


Арцём Гарбацэвіч. Даслаць інфармацыю, папрасіць інвайт у закрыты чат ex-"Хромого Беса" (пакуль яшчэ не прызнаны экстрэмісцкім) — @Harbacevic_bot

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Политика
Статистика
Фильтр публикаций


Репост из: Наша Ніва
«Мы думалі, у Расіі ўсё гаўнянае, але армія… А яна таксама аказалася гаўном». Што ў беларускай арміі гавораць пра вайну 

Украінская армія вяртае раней страчаныя тэрыторыі, Расія аказалася няздольная дасягнуць пастаўленых ва Украіне мэтаў. Як прыніжэнне Расіі ўспрымаюць беларускія вайскоўцы, якіх выхоўвалі ў ідэі вернасці Маскве і веры ў непераможнасць расійскай зброі? @Nashaniva апытала дзейных афіцэраў Беларускай арміі і Пагранічнага камітэта. Ранг апытаных — ад малодшых афіцэраў да палкоўніка.

«З гледзішча ваеннага мастацтва і аператыўнай стратэгіі ўкраінцы прыгажуны», — сказаў самы высокапастаўлены з іх.

https://nashaniva.com/298888

Без VPN — па гэтай спасылцы.


Репост из: Наша гісторыя
Шаноўныя чытачы, а найперш аўтары «Нашай гісторыі»!

Пасля перапынку мы аднаўляем выхад выдання, які ў пачатку гэтага года спынілі абставіны.

Выдаваць папяровае выданне ў Беларусі пакуль немагчыма, а за мяжою не акупілася б, таму часопіс будзе выходзіць на электроннай платформе.

Просім усіх дасылаць артыкулы ў нумар 41 адноўленага часопіса.

Нагадаем, што фармат артыкулаў «Нашай гісторыі» — шырокі. Да 2021 года мы публікавалі артыкулы толькі пра гісторыю да 1991 года, цяпер мы гатовыя пісаць і пра 1990-2010-я гады. Мы прымаем артыкулы як прафесійных гісторыкаў, журналістаў, літаратараў, так і простых людзей. Прымаюцца да разгляду матэрыялы і на сур'ёзныя тэмы, і не на вельмі сур'ёзныя. Тут і гісторыя айчынная і сусветная, і навука, і нацыянальная геаграфія, і сямейныя ды асабістыя гісторыі, і турыстычныя кірункі, і травелогі.

Мы будзем захоўваць ананімнасць аўтараў па іх жаданні, гатовыя публікаваць артыкулы і пад псеўданімамі, і без подпісаў.

Нагадаем, што 40 выпускаў «Нашай гісторыі» ў Беларусі разышліся агульным накладам больш за 200 тысяч асобнікаў. Мы прагнем, каб адноўленае выданне было такое ж запатрабаванае і паслужыла нашаму слаўнаму і гераічнаму народу.

Дасылайце артыкулы на электронны адрас historyja2018@gmail.com.

Пісаць — наш абавязак. Пішучы, мы змяняем сябе і грамадства вакол сябе.


Репост из: Наша Ніва
«Не сволач». Як мультымільянер Баскін нечакана трапіў у санкцыйныя спісы. Дасье

У новых канадскіх санкцыях, пра якія было абвешчана на днях, з’явілася нечаканае імя — Яўген Баскін, уласнік прадуктовага брэнда «Пятруха». Баскін лічыўся ў бізнэс-колах адной з найбольшых ахвяр лукашэнкаўцаў. Пра ўласніка «Пятрухі» у публіцы вядома мала. Калегі па цэху кажуць, што Баскін «не сволач», што ён заплаціў найбольшы выкуп за выхад з турмы, прывёў еўрапейцаў на Магілёўшчыну, інвеставаў у Беларусь $500 мільёнаў, а яго сын пасля вучобы ў Брытаніі вярнуўся жыць на радзіму. Расказваем пра Яўгена Баскіна, які трапіў у канадскі санкцыйны спіс.

https://nashaniva.com/?c=ar&i=287933

Калі ў вас няма VPN, чытайце тут.


Столькі крычалі, што "могут повторить", і вось — "повторили". Цяжка нават падбіраць словы да сведчанняў зверстваў у Бучы — гэта чысцейшы нацызм, памножаны на традыцыі недабітага камісарства. Нармальным людзям цалкам ясна, што паняцце "Расійская федэрацыя" павіннна застацца толькі як радок у гістарычнай энцыклапедыі — палітычна гэтага вырадка не павінна быць. Ахвяруйце тым, хто сячэ яму голаву: ЗСУ, Нацгвардыі, батальёну Каліноўскага, палку Пагоня, валанцёрам, тылу.


Прычына справы БелВЭБа ў двух словах: Калаўру надакучыла працаваць у НБРБ — шмат адказнасці і не так шмат грошай. Вырашыў па "схеме Ермаковай" знайсці сабе новую работу: раз'ебаць банк праверкамі і саскочыць туды антыкрызісным кіраўніком. Чаму выбраў БелВЭБ ясна — некалі яго ўзначальваў, адтуль жа ягоны сын носіць кампраматы на Мацюшэўскага. Усё выглядала лагічна да 24 лютага, калі Внешэкономбанк і яго бел. дачку вальнулі санкцыямі, і такое месца работы перастала быць цікавай сінекурай.

Але праверачкі не адкруціш, і ў выніку яны прывялі да крымінальнай справы на былога сябра.

Такая сабе драма: дамы некалі пабудавалі побач, так сябравалі, а апошні час хіба што не сралі адзін аднаму пад дзьверы.

UPD: https://t.me/nashaniva/44162


Міністр замежных спраў Брытаніі: Я падтрымаю брытанцаў, якія хочуць ваяваць супраць рускіх ва Украіне.




Чэргі ва Украіне ў ваенкаматы і па зброю. Уяўляю, якая пустата была б перад ваенкаматамі нацысцкай раSSіі, калі б супраць іх рэальна пачало вайну НАТА.


І ва ўсім гэтым вельмі цмяна выглядае будучыня Беларусі. Мы ўсе ўжо з незвычайным пашпартам, які сорамна паказваць суседзям, з пашпартам агрэсара, такога ніколі не бывала.

Беларускія тавары і бізнесы выкідваюць з Еўропы, да людзей ставяцца з падазрэннем, украінцы ў мацернай паслядоўнасці перастаўляюць літары ў слове «беларусы» — і іх можна зразумець. Ніводны беларускі ваенны, ніводны чыноўнік не ўзвысіў голасу супраць абсурду, супраць злому лёсаў мільёнам, супраць смерцяў тысяч.

У пасіўнага "міністра" "абароны" ужо два прэзідэнты. Наш дамарошчаны нацысцік ужо нейкі, бляць, міністр па цывільных справах беларускага округа. Сфера адказнасці -- каккей і сельская гаспадарка. Калхознікі самі хацелі ўсё рашаць, а ўжо нічога не вырашаюць,


А ў рэальнасці што адбываецца? Два людаедскіх рэжымы, спачатку напляваўшы на ўласныя законы, цяпер ламаюць законы чалавецтва. Абракаюць мільёны славян на беднае і прымітыўнае існаванне.


Ну а потым можна будзе сказаць, што рускія яго не спыталі, падманулі, злаўжылі даверам, што ў яго ж тут галоўная задача — рэферэндум, што беларусы ні ў чым не ўдзельнічалі. А што за час бойні нагаварылі нейкія там малахольныя Азаронкі, то гэта ж не Лукашэнка казаў — у Беларусі свабода слова. І, увогуле, давайце я вас паміру.

У рэальнасці ж Лукашэнка сядзіць у палітычнай павуціне — любы рух заблытвае яшчэ больш, робіць яшчэ горш, НАЦЫСЦКАЙ ПАСКУДЗЕ СТРААШНА. Сёння, нікому не сказаўшы, паляцеў да бойфрэнда ў Маскву — СЦЫКАТНА пра гэта публічна праінфармаваць!


Таму і кідаюцца ў вочы біпалярныя асаблівасці паводзінаў “галоўнакамандучага” додзікаў-абассанцаў: прайшло два дні, а ён гуляе ў какей, вучыць дактароў лячыць анкалогію, ці што там — анэмію? ЛНДР ніякім чынам не прызнаў. Нічога не адбываецца, жывем як жывем. 

Чакае, у які бок усё павернецца?


Але самае страшнае яшчэ наперадзе — дагэтуль вялікіх сутыкненняў не было, адбываўся толькі захоп плацдармаў з запланаванымі стратамі, рускія не трацілі жывую сілы на буйныя гарады, а рухаліся, спадзеючыся ўзяць, што трэба, у клешчы. Білі ракетамі.

Ебанат у Крамлі пераацанў настроі ва Украіне, падумаўшы, што там іх будуць чакаць украінкі з задранымі спадніцамі. А ў рэальнасці нават 13 аточаных на востраве Змяіны байцоў, маючы выбар жыць ці памерці, у лепшых традыцыях запарожцаў паслалі такіх «вызваліцеляў» нахуй. Лепш памерці, як грамадзянін, чым жыць, як абасцанец-беларускі ахвіцэр.

Духавітасць украінцаў не паказная, палітыкі застаюцца з народам, ёсць адкуль атрымліваць падмацаванні, Харкаў з Марыупалем і Кіевам рыхтуюцца стаць Сталінградамі. «Прыгожа» — не атрымаецца, мноства Рафікаў, якіх нагнаў туды Пуцін, стануць цынкавымі хлопчыкамі ў жывым эфіры, мноства Мыкол стануць Героямі Украіны пасмяротна. Лукашэнка ўцягнуў беларусаў у найбольшае ваеннае злачынства ХХІ стагоддзя.


Содержимое скрыто


Содержимое скрыто


Для Беларусі тут ёсць толькі адна гістарычная паралель — Славакія ў верасні 1939-га, адзіны саюзнік Гітлера ў нападзе на Польшчу.


Вялікая частка падпісоты канала — чыноўнічкі, следач'ё, ваенныя, менты. І рэальнасць такая, што ніводны з вас не раскрыў сваю зяпу, не зладзіў дэмарш, не ўзвысіў голас у знак нязгоды з бойняй ва Украіне, развязанай вашым камандзірам і яго ебанутым бойфрэндам. А што ж так, додзікі? Пасадзяць на суткі? Дык вас на суткі, а тут людзі гінуць. Вы — гавно ёбанае, такія ж абасцанцы як гэты херой, які па шчаслівай выпадковасці не стаў цынкавым хлопчыкам. Ахвіцэры “да пэўнай ступені”.


Репост из: УНИАН - новости Украины | война с Россией | новини України | війна з Росією | УНІАН
Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Еще один "раскаявшийся" идиот.


Содержимое скрыто



Показано 20 последних публикаций.

2 153

подписчиков
Статистика канала