Grodno Meetups для котиков


Гео и язык канала: Беларусь, Русский
Категория: Образование


Унікальныя міжнародныя праекты Erasmus+, валанцёрства European Solidarity Corps, стажыроўкі і іншыя фарматы нефармальнай адукацыі 😎
👉 Для сувязі: @grodnoevent_contactbot
P.S. Калі вы шукаеце адпраўляючую арганізацыю для ESC, пішыце ў бот.

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Русский
Категория
Образование
Статистика
Фильтр публикаций


​​🇩🇪 Моладзевы абмен Urban Gardening у Нямеччыне

Умовы удзелу:
- вам цікавыя ініцыятывы па азеляненні гарадскіх двароў або тэрыторый, а таксама сфера гарадскога агародніцтва або садоўніцтва
- маеце 18-26 год
- у вас ёсць шэнген віза падчас праекта
- валодаеце ангельскай А2+

📍 Калі і дзе: 10 дзён з 14 па 24 ліпеня 2024, Нямеччына, Гановер

💥 Дэдлайн: як мага хутчэй

🌿 Усе падрабязнасці, а таксама форма заяўкі — тут.


​​🇵🇱 ESC-валанцёрства ў Польшчы

У праграме: падтрымліваць моладзь у іх развіцці, абменьвацца ідэямі, матываваць моладзь да актыўнай грамадзянскай пазіцыі і дапамагаць маладым людзям развіваць свае захапленні. Вы таксама зможаце арганізаваць свае ўласныя мерапрыемствы.

📍 Калі і дзе: 12 месяцаў, Польшча, Гдыня

Як падацца: запоўніць заяўку, спасылкі ніжэй (важна: у заяўке спатрэбіцца дадаць дадзеные адпраўляючай арганізацыі; каб атрымаць іх, трэба напісаць у @grodnoevent_contactbot, там усё патлумачаць і дапамогуць)

💥 Дэдлайн: 7 красавіка 2024

Усе падрабязнасці — тут.


⚡️ Анлайн-кэмп грамадскай журналістыкі «Лічбавізацыя мясцовых суполак: сторытэлінг»

Калі ты хочаш стварыць відэаблог пра свой горад, запусціць падкаст на важную тэму або аб'яднаць людзей вакол сваёй ініцыятывы на ўзроўні двара, горада ці нават краіны — гэты кэмп дакладна для цябе.

Ты навучышся цікава распавядаць пра важныя тэмы і ствараць якасныя медыя-прадукты, якія будуць «чапляць». ✨ 

Дэдлайн заявак: да 1 сакавіка 2024

Зарэгістравацца!


🇭🇷 ESC-валанцёрства ў Харватыі

У праграме: падтрымка інтэграцыі цыган у Харватыі (напісанне артыкулаў, пераклады для сайта, правядзенне майстар-класаў, вулічных акцый, супрацьдзеянне мове варожасці, рэдагаванне фота/відэа, графічны дызайн, кіраванне сацыяльнымі сеткамі)

Умовы: дадуць жыллё, грошы на харчаванне і кішэнныя выдаткі

📍 Калі і дзе: 7 месяцаў, Харватыя, Заграб

Як падацца: запоўніць заяўку, спасылкі вышэй (важна: у заяўке спатрэбіцца дадаць дадзеные адпраўляючай арганізацыі; каб атрымаць іх, трэба напісаць у @grodnoevent_contactbot, там усё патлумачаць і дапамогуць)

💥 Дэдлайн: 14 студзеня 2024

Усе падрабязнасці — тут


💡 Цікавыя магчамысці для беларусаў і беларусак

1️⃣ Паўдзельнічаць у трэнінгу і атрымаць кампентэнцыі па эмацыйнаму інтэлекту
Гішпанія, 19-26 лютага

Дэдлайн: 7 студзеня

2️⃣ Навучыцца майстэрству пераканння на 2-месячным навучальным трэнінг-курсе
Польшча (Варшава) афлайн ці анлайн, 23 студзеня-12 сакавіка

Дэдлайн: 10 студзеня

3️⃣ Паехаць на навучальны візіт і наведаць 3 чэшскія арганізацыі, якія займаюцца валанцёрствам
Чэхія, 22-26 красавіка

Дэдлайн: 29 студзеня


ESC-валанцёрства ў Гдыні 🇵🇱

У праграме: праца з людзьмі з інтэлектуальнай недастатковасцю.

Умовы: дадуць жыллё, грошы на харчаванне і кішэнныя выдаткі

📍 Калі і дзе: год, пачынаючы з лютага 2024 да лютага 2025; Гдыня, Польшча

Як падацца: запоўніць заяўку (важна: у заяўке спатрэбіцца дадаць дадзеные адпраўляючай арганізацыі; каб атрымаць іх, трэба напісаць у @grodnoevent_contactbot, там усё патлумачаць і дапамогуць)

💥 Дэдлайн: 14 студзеня 2024

Усе падрабязнасці — тут і тут


ESC-валанцёрcтва ў Румыніі для беларусаў і не толькі 🇷🇴

У праграме: праца над інфармацыйнымі кампаніямі, ініцыятывамі па аказанні гуманітарнай дапамогі і праектамі Erasmus+

Умовы: дадуць жыллё, грошы на харчаванне і кішэнныя выдаткі

📍 Калі і дзе: 6 месяцаў, пачынаючы з лютага 2024; Румынія, Бухарэст

💥 Дэдлайн: ASAP

Калі спатрэбяцца дадзеные адпраўляючай арганізацыі, пішыце ў @grodnoevent_contactbot, там усё патлумачаць і дапамогуць

Як падацца: прачытаць усе інфармацыйныя дакументы ў дрэве спасылак у шапцы (а тут сам Instagram) і даслаць рэзюмэ з запоўненую форму заяўкі на asociatiacosi@gmail.com


ESC-валанцёрcтва ў Германіі ў музычнай акадэміі 🇩🇪

У праграме: займацца піарам будынка акадэміі, а таксама праводзіць канцэрты і майстар-класы, весці сацсеткі

Патрэбны добрыя навыкі пісьмовай і вуснай ангельскай мовы. Вітаецца веды нямецкай мовы, а таксама папярэдні досвед працы з суполкамі і арганізацыі мерапрыемстваў

Умовы: дадуць жыллё, грошы на харчаванне і кішэнныя выдаткі

📍 Калі і дзе: 10 месяцаў, пачынаючы з 1 лютага 2024 да 30 лістапада 2024; Германія, Веймар

💥 Дэдлайн: ASAP

Калі спатрэбяцца дадзеные адпраўляючай арганізацыі, пішыце ў @grodnoevent_contactbot, там усё патлумачаць і дапамогуць

Усе падрабязнасці і заяўка.


Кароткатэрміновае ESC-валанцёрcтва ў Турцыі 🇹🇷

У праграме: арганізацыя размоўнага клуба, стварэнне кантэнту ў сацсетках, падрыхтоўка для мерапрыемстваў

Умовы: дадуць жыллё, грошы на харчаванне і кішэнныя выдаткі

📍 Калі і дзе: 8 тыдняў, пачынаючы з 8 студзеня 2024 да 5 сакавіка 2024; Турцыя, Нігдэ

💥 Дэдлайн: 30 снежня

Калі спатрэбяцца дадзеные адпраўляючай арганізацыі, пішыце ў @grodnoevent_contactbot, там усё патлумачаць і дапамогуць

Усе падрабязнасці і заяўка.


5 магчымасцей для беларусаў і беларусак распачаць ESC-валанцёрства ў Гдыні 🇵🇱

Пачатак валанцёрства — люты 2024:

❄️ Навукова-адукацыйны цэнтр (12 месяцаў). Падрабязнасці.

❄️ Моладзевая арганізацыя, праца з фота і відэа (10-12 месяцаў). Падрабязнасці.

❄️ Валанцёрства ў фундацыі з людзьмі з інтэлектуальнай недастатковасцю (6-12 месяцаў). Падрабязнасці.

Пачатак валанцёрства — сакавік 2024:

🌿 Гарадская публічная бібліятэка (10-12 месяцаў). Падрабязнасці.

🌿 Валанцёрства ў грамадскай арганізацыі, якая працуе з догатэрапіяй (6-12 месяцаў). Падрабязнасці тут і тут.

Умовы: дадуць жыллё, грошы на харчаванне і кішэнныя выдаткі

Як падацца: запоўніць заяўку (важна: у заяўке спатрэбіцца дадаць дадзеные адпраўляючай арганізацыі; каб атрымаць іх, трэба напісаць у @grodnoevent_contactbot, там усё патлумачаць і дапамогуць)

⚠️ Заяўкі на магчымасці вышэй прымаюцца да 3 снежня 2023.


Зрабі сваю мару аб Chevening рэальнасцю!

📆 1 лістапада (серада) з 19:00 да 20:30 па Менску
📌 анлайн-пляцоўка Zoom
💰 бясплатна

Запрашаем на анлайн-сустрэчу, дзе ты зможаш больш даведацца аб праграме Chevening і падвысіць свае шанцы на паступленне!

Якія пытанні разгледзім:

- Што ўяўляе сабой праграма Chevening? Даведаешся аб яе мэтах і структуры, а таксама якія магчымасці яна дае.
- Якія патрабаванні і крытэрыі адбору існуюць для Chevening? Разбярэм патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак, уключаючы адукацыю, досвед, замежную мову і іншыя аспекты.
- Які працэс падачы заяўкі на праграму Chevening? Даведаешся, як правільна запоўніць і адправіць яе, якія дакументы трэба падаць і якіх дэдлайнаў прытрымлівацца.
- Як падрыхтаваць матывацыйны ліст?

Гэта крутая магчымасць даведацца ад выпускніц праграмы, як стаць на шлях навучання ва ўніверсітэтах Вялікабрытаніі – цябе чакаюць правераныя лайфхакі!


Журналістыка і права - як працаваць па законе і сумленні

📆 7.11, 14.11, 21.11, 28.11, 5.12, 9.12 з 19:00 да 21:00
📌 анлайн пляцоўка ZOOM
💰 бясплатна

Пасля сканчэння курса вы будзеце ВЕДАЦЬ:
- асновы заканадаўства для працы журналістам і блогерам;
- этычныя стандарты, як не парушаць аўтарскія правы, у тым ліку ў Ютубе і ТікТоку;
- спосабы мірнага вырашэння канфліктаў;
- як не нашкодзіць сабе, выданню і сваім героям з улікам рэпрэсіўнай практыкі беларускай дзяржавы.

Пасля сканчэння курса вы будзеце УМЕЦЬ:
- правяраць свае матэрыялы перад публікацыяй на адпаведнасць закону і этычным стандартам;
- абараняць сваю пазіцыю ў канфліктай сітуацыі;
- знаходзіць галоўнае ў законах, інструкцыях, правілах, ліцэнзійных пагадненнях;
- знаходзіць адкрыты кантэнт (музыка, відэа, фота і інш.);
- знаходзіць абаронены кантэнт і законна яго выкарыстоўваць (знаходзіць праваўладальнікаў і дамаўляцца з імі);
- вызначаць слізкія моманты сваёй працы – і падстрахоўвацца ад прэтэнзій;
- абараняць сябе, свае крыніцы, сваю аўдыторыю і свой кантэнт.


ESC-валанцёрcтва ў Брэмене 🇩🇪

У праграме:
👉 Здымаць танцавальныя фільмы, запісаных падчас мерапрыемстваў у Брэмене і іншых месцах Германіі
👉 Падтрымліваць арганізацыю ў алічбоўцы відэакасет для стварэння анлайн-архіва іх матэрыялаў
👉 Рэдагаваць рэкламныя матэрыялы для Instagram, вэб-сайта, Facebook і г.д.

Умовы: дадуць жыллё, грошы на харчаванне і кішэнныя выдаткі

📍 Калі і дзе: год, пачынаючы з 13 траўня 2024 да 13 траўня 2025; Германія, Брэмен

💥 Дэдлайн: 8 кастрычніка

Калі спатрэбяцца дадзеные адпраўляючай арганізацыі, пішыце ў @grodnoevent_contactbot, там усё патлумачаць і дапамогуць

Усе падрабязнасці і заяўка.


Што ты жадаеш бачыць на старонках adu.place?

📆 дэдлайн - 01.10 (уключна)

Adu.place — гэта медыя пра адукацыйныя магчымасці для беларускай моладзі і кантэнт для самаразвіцця.

На іх старонках ты знойдзеш:

- адукацыйныя магчымасці
- падборкі інструментаў: для падрыхтоўкі CV, напісання эссе, праверкі тэкстаў, пошуку чагосьці
- парады і лайфхакі
- гісторыі выпускнікоў і выпускніц адукацыйных праграм, студэнтаў і студэнтак замежных універаў

Зараз камнада просіць прайсці апытанне і расказаць, чым ты жывеш і што табе будзе карысна і цікава знайсці на сайце.

Апытанне зойме ад трох да пяці хвілін .


Медиастарт-2. "ПИШИ ДЛЯ СЕБЯ, КАК КРУТОЙ РЕПОРТЕР". Курс по медиа-умениям.

📆 с 24 сентября 2023 года по январь 2024 года по средам (в 18.30) и воскресеньям (с 12.00).
📌 в Гродно, офлайн (необходимо личное присутствие)
💰 160 руб.

Забери себе умения интересно писать, интриговать, держать внимание и быть ярким. В Гродно начался набор на МедиаСтарт-2. Не пропусти!

МедиаСтарт – курс о том, как применить медийные приемы и увлекать своих читателей отличными сюжетами, крутыми фото, видео или анимацией. У нас ты научишься объяснять сложное простыми словами и образами, брать интервью, делать яркие репортажи, создавать собственные мультимедийные проекты.
Занятия курса рассчитаны как для старших школьников и студентов, так и для блогеров, журналистов, smm-щиков, фрилансеров, которые хотят повысить свою квалификацию.
Что будет:
+ Как событие превратить в новость, репортаж, интервью, историю.
+ Как перестать бояться активной коммуникации.
+ Где искать темы для постов и сюжетов.
+ Как создать ясный и вирусный визуал на смартфоне.
+ Как создавать иллюстрации без навыка дизайна и забыть про стоки.
+Как создавать полезный контент, ведь эксплейнеры – это безоговорочный лидер в продвижении и рекламе.
+ Освоите самые трендовые форматы для тик-ток, ютуб.
+ Освоите основы работы с нейросетью (как делать правильный запрос для генерации текстов и изображений, как за секунды создавать привлекательные презентации и истории).
+ Узнаете «кухню» сюжетов с миллионами просмотров, познакомитесь, поработаете лично с создателями вирусного контента.
+ У вас будет возможность протестировать личные блоги (странички, статьи) с успешными медийщиками.
+ А также поработать в редакциях на практике.
+ Подготовить портфолио к поступлению на журфак.
+ Тренироваться в различных форматах подачи информации на учебной площадке МедиаСтарта.
+ Создать или развивать с менторами свою страницу или микро-медиа.


Штаб-кватэра ESN шукае ESC-валанцёра ў Бельгіі 🤩

Калі ты цікавішся:
📱 сацыяльнымі сеткамі
🎨 графічным дызайнам
📷 фота і відэа

... гэта магчымасць для цябе.

Умовы: дадуць жыллё, грошы на харчаванне і кішэнныя выдаткі

📍 Калі і дзе: 7.5 месяцаў, пачынаючы з 15 студзеня 2024 да 31 жніўня 2024; Брусель, Бельгія

💥 Дэдлайн: 22 кастрычніка

Калі спатрэбяцца дадзеные адпраўляючай арганізацыі, пішыце ў @grodnoevent_contactbot, там усё патлумачаць і дапамогуць

Усе падрабязнасці і заяўка.


7 ESC-праектаў у Аўстрыі 🇦🇹, шукаюць 11 (!) валанцёраў

Запрашаюць валанцёраў, якія цікавяцца сацыяльнымі праектамі (пераважна звязанымі з інваліднасцю і праблемамі са здароўем). Агульнай мэтай з'яўляецца ўключэнне людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў грамадства і павышэнне іх аўтаноміі ў паўсядзённым жыцці.

📍 Калі і дзе: Аўстрыя, розныя гарады ў залежнасці ад праекта, пачатак праекта можа быць у верасні, кастрычніку 2023 ці ў лютым 2024 (залежыць ад праекта)

💥 Дэдлайн: ASAP

Як падацца: спампаваць заяўку, запоўніць яе і даслаць на пошту susanne.rosmann@4yougend.at і hrodnameetups@gmail.com у копіі

Падрабязней пачытаць пра праекты можна тут і тут.


Яшчэ адно ESC-валанцёрства ў Гдыні 🇵🇱

У праграме: праца ў сацыяльнай школе з дзецьмі 6-15 гадоў з асаблівымі патрэбамі (з парушэннем зроку, аўтызмам або праблемамі са здароўем).

Вы будзеце працаваць у групе з 4 валанцёраў з розных краін пад кіраўніцтвам школьнага педагога: ствараць інтэграцыйныя і энергічныя гульні для дзяцей, арганізоўваць майстар-класы, дапамагаць настаўнікам падчас заняткаў, вучыць мовы і г.д.

Добрая мажлівасць атрымаць кампетэнцыі ў навучанні і правядзенні заняткаў, даведацца аб працы з дзецьмі з рознымі абмежаваннямі і адчуць радасць і задавальненне ад салідарнай дзейнасці.

Умовы: дадуць жыллё, грошы на харчаванне і кішэнныя выдаткі

📍 Калі і дзе: год, пачынаючы з 15 лістапада 2023 да 14 лістапада 2024; Гдыня, Польшча

Як падацца: запоўніць заяўку (важна: у заяўке спатрэбіцца дадаць дадзеные адпраўляючай арганізацыі; каб атрымаць іх, трэба напісаць у @grodnoevent_contactbot, там усё патлумачаць і дапамогуць)

💥 Дэдлайн: 10 верасня

Усе падрабязнасці — тут і тут


ESC-валанцёрства ў Гдыні 🇵🇱

У праграме: праца ў сучасным навукова-адукацыйным цэнтры, які папулярызуе навуку ў форме інтэрактыўных інсталяцый і шоу. Яго мэта — спалучыць навуку і забавы, а таксама праводзіць мерапрыемствы, якія папулярызуюць навуку.

Валанцёры ESC далучацца да каманды адукацыйных праектаў Цэнтра. Іх задача — падтрымліваць адукацыйную дзейнасць у галіне навукі дзеяннямі і ідэямі.

Умовы: дадуць жыллё, грошы на харчаванне і кішэнныя выдаткі

📍 Калі і дзе: год, пачынаючы з 1 кастрычніка 2023 да 30 верасня 2024; Гдыня, Польшча

Як падацца: запоўніць заяўку (важна: у заяўке спатрэбіцца дадаць дадзеные адпраўляючай арганізацыі; каб атрымаць іх, трэба напісаць у @grodnoevent_contactbot, там усё патлумачаць і дапамогуць)

💥 Дэдлайн: ASAP

Усе падрабязнасці — тут і тут


Мажлівасць яшчэ актуальная, дэдлайн заявак працягнуты да 10 верасня 🔥

Падавайцеся на валанцёрства, пытанні можна заўсёды задаць тут: @grodnoevent_contactbot

Показано 20 последних публикаций.